Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 238
Перейти на страницу:

Штосьці такое ж можна сказаць i пра «милых спутников», якіх, на жаль, няма.

Тады, калі я ўпершыню прачытаў гэта ў Жукоўскага, з маіх найбліжэйшых не было ўжо толькі бацькі. Смерць яго была яшчэ зусім свежым успамінам — я назіраў яе зблізку. I як ён нас, трох сваіх найменшых, бласлаўляў апошнім знакам крыжа, які рука яго, цяжка, вяла ўзняўшыся, неяк змагла над намі намахнуць; як галасіла мама, кідаючыся па хаце, пакуль што пустой, у дзве жмені, раз-пораз тузаючы на сабе валасы; як тату мылі, ужо бездапаможна страшнага…

Адыходы іншых блізкіх i найбліжэйшых прыйшлі, адзін за адным, пазней, кожны ў свой час, заўсёды нечакана i балюча, а «тайна гроба» i вечнасці, у маім успрыняцці, як пачаліся тады, так дагэтуль i застаюцца. I з безвыходным «их нет», i з удзячным «были»…

I застаецца таксама здзіўленне перад красой i ciлай слова, загадка — таксама на ўсё жыццё.

…Мне было добра над старымі, хрусткімі старойкамі вялікай хрэстаматыі, я светла помню i буду помніць тыя гадзіны ціхай самотнасці за бібліятэчным, а потым яшчэ i за хатнім сталом. Няхай сабе легенда майго малалецтва i раскрылася не зусім так, як чакалася. I ў такім — больш спакойным, калі не сказаць, амаль празаічным — раскрыцці яе я адчуў так нямала мінулых радасцей сустрэч з сапраўднай паэзіяй.

Ды не мінулых, a толькі колішніх. Бо вечнае, аднойчы нам адкрыўшыся, застаецца ўжо назаўсёды.

1982

НА ШАСНАЦЦАТЫМ

1

У нашай мясцовасці здаўна ў пашане былi коні. Спрадвечнае, «пры панах» гміннае мястэчка Мір, да якога ад нас дванаццаць кіламетраў, славілася не толькі недаразбураным княжацкім замкам, былою вядомасцю двойчы няпісанай сталіцы — цыганскай, на ўсю Еўропу, i старцоўскай, ді не на ўсю Беларусь, — але яшчэ i конскімі кірмашамі. Па панядзелках былі кірмашы звычайныя, а двойчы, на веснавога i на зімовага Міколу, гадавыя, вельмі шматлюдныя, з далёкімі купцамі. Тады жартавалася так: «Ну i кірмаш быў, браток, — што ні пан, то сабака, што ні мужык, то свіння!» Хапала, вядома, i паноў, i свіней, аднак найбольш было коней. Цяпер, праз далеч гадоў i кіламетраў, бачу i чую тыя «Міколавы» кірмашы, На ўсіх шасці гасцінцах, што сыходзіліся ў мястэчка, бачу калёсную ці санную паўзучую чаргу фурманак, з сялянскім таварам, з прадажнымі коньмі ўпрыпрэжку, a ў «агародзе», як называлася месца, дзе тыя фурманкі тоўпіліся пасля, пазадзіраўшы безліч аглабель, чую як па-марскому нястомную, няспынную людскую гаману, бездапаможны віск ды вераск узважваных ді правяраных на «круп» свіней, а больш i галасней за ўсё — залівіста-прызыўное ржанне жарабцоў, неспакойных, вядома, на Міколу першага, вясной.

Коней у сялян куплялі не толькі іншыя сяляне, не толькі гандляры далейшыя, гуртаўшчыкі,— таксама i купцы вайсковыя, раманцёры. Цэны ў гэтых былі шалёныя: здатныя ў кавалерыю кабыліца ці конь каштавалі ў тры разы даражэй за гаспадарскіх, артылерыйск'ія — у два разы, нават абозныя i то разоў у паўтара. Ад бор быў вельмі строгі, аднак рызыкавалі многія i некаторым шанцавала. А князь, у якога быў не толькі гістарычны замак, але i некалькі буйных маёнткаў, бліжэй i далей навокал Міра, у центральным маёнтку, побач з замкам, трымаў конны завод. Жарабцы былі розных парод, ад арабскага ці англійскага «панічоў» да дзябёлых ардэнаў, «шведаў» i краевых цягачоў, якіх найбольш паважалі сталыя, нялёпсія на рызыку гаспадары. Калі ўжо той прыплод i не пройдзе ў высокія цэны, для войска, дык ці сабе, ці на продаж выгадуецца нешта надзейнае ў плузе ды ў возе. Князь князем, а яшчэ ж трымалі жарабдоў i багацейшыя сяляне, i слава пра таго ці іншага стаенніка ішла далёка, руплівыя дзядзькі не ленаваліся весці кабылу кіламетраў за дзесяць, пятнаццадь, а то i больш, з начлегам у той вёсцы.

Я гатоў папрасіць прабачэння ў журботнай памяці мноства бядняцкіх або нядбальскіх коней ды каняжын — заезджаных, недакормленых, абхвастаных вузлаватымі пугамі, абабітых па сухарэбрыцы, па кантовым крыжы кіямі, клышаногіх ад заўчаснай працы, з дыхавіцай, з макрацом, напаўсляпых i сляпых пакутніц ды пакутнікаў, але… Але i спраўных, дагледжаных коней было тады шмат. I не толькі ў маёнтках, маёнтачках i ў багацейшых сялян. Каторы i небагаты гаспадар, а кабылу сваю так «пяленгуе», што аж равок у яе на спіне, i пугай над ёю ні разу не лясне, а толькі ўсё ласкай ды памаленьку.

Я быў падлеткам, а наш Васіль добра ўжо браўся на гаспадара. Маці яшчэ толькі сеяць яму не давала, святую гэтую работу з урачыстай важнасцю робячы сама. Я ж быў у гаспадарцы яшчэ ўсё «на падхопе», больш каля дому, маме памагаў, i толькі як вазілі гной, у касавіцу, на жніве, на бульбе i мяне выводзілі ў поле. Тады ўжо i я авалодваў канём па-сталаму, амаль як паўнапраўны гаспадар, — ва ўсякім выпадку, так мне, падлетку, здавалася.

1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)