Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 147
Перейти на страницу:
СВІЦЯЗЬ

Калі навагрудскія ўбачыш прасторы, Ракітнік разгалісты, нізкі, Каня супыні ля Плужынскага бору, Каб глянуць на возера зблізку...

І мы, паслухаўшы добрай парады Адама Міцкевіча, і праўда сунялі свайго «каня» на асфальтаванай аўтастаянцы ў глыбіні светлай паляны сярод таго самага бору, таго лесу, што ідзе сюды ад колішніх уладанняў памешчыкаў Верашчакаў — недалёкай вёскі Плужыны, якая і дала яму назву.

Была раніца, і выгоністыя спакойныя хвоі з грабняком ды арэшнікам уперамешку, што шчыльнай сцяной падступалі з аднаго боку да стаянкі, і раскідзістыя харашуны-дубы, якія, невядома адкуль прыблытаўшыся сюды, на святло, разышліся хто куды па паляне, ужо скінулі з сябе цёмную посцілку ночы і нерухома, нібыта яшчэ ў сне, стаялі, адкрытыя воку, у рэдзенькім сяйве туману, нікуды не спяшаючыся, нікуды, апрача неба, не імкнучыся: тут жа даўно і назаўсёды знайшлі яны сабе на зямлі месца, даўно абжылі гэты куток.

З-за шырокіх камлёў застылых у сваёй нерухомасці дубоў, з-за іх навіслага над зямлёй вецця адразу ж заяснела перад намі шырокая, як акінуць вокам, пространь святла, што зусім невядома дзе злівалася з небам. Свіцязь!

Зялёным грудом, густа ўсыпаным яшчэ не пабурэлымі жалудамі, прайшлі пад шатамі дубоў да берага. Туман ужо развеяўся, і возера ляжала перад намі ва ўсёй сваёй красе. Чыстае, празрыстае. Што шкло. Аж відаць быў на дне — і далёка ўперад — надзіва белы пясок. Усё — і цемнаватая паласа лесу на тым беразе, і лёгкія белыя аблачынкі над ёю, і бледная зорачка каля іх, што чамусьці яшчэ не згасла ў святле раніцы, — выразна і хораша адбівалася ў гэтай дзівоснай люстранай чысціні. Здавалася, само неба апусцілася тут, сярод векавечных лясоў. Але хіба лепей скажаш за Міцкевіча:

Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам, Жывіцы настоем смалістым. Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, Ляжыць паміж дрэваў цяністых. Калі пад'язджаеш начною парою І станеш да возера тварам, — Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою, Мігціць там і месяцаў пара. Не знаеш, — з-пад ног, можа, гэта шкляная Ідзе аж да неба дарога Ці неба шкляное скляпенне схіляе Табе аж пад самыя ногі! І той, другі, бераг убачыць не ў сілах — З вышынямі возера зліта. Нібыта вісіш ты на птахавых крылах У нейкім бяздонні блакіту!.. (Пераклад А. Бялевіча)

Ля возера не было ні душы. Цішыня. Толькі далятаў аднекуль з лесу роўны — з невялікімі перапынкамі — стук дзятла.

Ідучы берагам Свіцязі, слухаючы яе дрэвы, яе неба, мы маглі толькі парадавацца, што жалезная рука цывілізацыі амаль не кранулася гэтага цудоўнага кутка Беларусі. Згодна з пастановай нашага ўрада ў 1970 годзе тут створаны Свіцязянскі ландшафтны заказнік плошчай 1034 гектары. Пад абарону дзяржавы ўзяты звонкія чырванастволыя хвайнякі, цяністыя дубровы, светлыя вясёлыя беразнякі, непаўторныя ясеневыя ды кляновыя закуткі з усім багаццем падлеску і такой разнастайнай тут фаўнай. Вучоныя знайшлі тут нямала рэліктавых раслін, сярод якіх, напрыклад, такая ніжэйшая раслінная форма, як тэтрадыніум яванікум, што сустракаецца толькі на далёкім востраве Ява. У самім возеры былі адшуканы таксама вельмі рэдкія віды падводнага царства.

Пакручастыя сцежкі, што віліся берагам Свіцязі, паўз камлі дрэў і вываратні, прывялі нас да белага шматваконнага дома, які стаяў проста ў лесе, на невялічкай палянцы. Гэта быў славуты пансіянат «Свіцязь».

Ад пансіяната ішла к возеру асфальтаваная дарожка. Напаткаўшы яе, мы спачатку звярнулі па ёй уніз, пад бераг, адкуль вёў на самае возера нешырокі дашчаны памост на палях. Мы падышлі па ім да пансіянацкіх рыбакоў — паўнаватага чырванашчокага мужчыны і немаладой жанчыны, што стаялі побач, у канцы памоста. Жанчына неяк няўмела выцягнула з вады сваю вуду, нервова зняла з кручка адвіслы чарвяк і, насадзіўшы новы, ізноў закінула вуду назад, у возера, нецярпліва торгаючы раз-пораз вудзільнам. Мужчына ж, прыкленчыўшы, спакойна выцягваў з вады сваю даўгую многапаплаўковую леску, на якой заманліва бліснула спачатку адна, а потым і другая рыбіна. Не спяшаючыся, як бывалы рыбак, ён зняў з кручкоў рыбу — двух даволі ладных акунёў і, бултыхнуўшы іх у бляшанае вядро, дзе капашыліся яшчэ такія ж пузачы, павярнуўся ізноў да сваёй вуды-лескі. Жанчына, у пластмасавым вядзерцы якой не відаць было ні рыбінкі, толькі нядобра зіркнула на ўлоў суседа і яшчэ больш замітусілася каля сваёй дапатомнай вуды.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)