Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 136
Перейти на страницу:

Я сустрэўся з Серпенем у «камеры старых бальшавікоў». Іх было чацвёра з дарэвалюцыйным стажам, і яшчэ да нас укінулі ружовашчокага дзевятнаццацігадовага Альфрэда Бенэка, сына былога наркама земляробства. Ён і многія сотні сыноў і дачок «ворагаў народа» былі пацверджаннем формулы Сталіна: «Сын за отца не отвечает». Маці Альфрэда пасадзілі, а дзесяцігадовага брата пад іншым прозвішчам здалі ў дзіцячы дом.

Суседняя камера была таксама камуністычнай. Там сядзелі пераважна камандзіры Чырвонай Арміі, падчыстую падабраныя летам 1937 года. З вучэбных палігонаў, з летніх лагераў, з пагранічных застаў везлі і везлі ў турму і «амерыканку» камкораў, камдываў, палкоўнікаў і маёраў. На выцвілых гімнасцёрках цямнелі сляды многіх баявых ордэнаў з часоў грамадзянскай вайны. Былі лётчыкі і танкісты, артылерысты і сапёры, кавалерысты і пагранічнікі, пераважна немаладыя, загартаваныя ў баях камандзіры. Траплялася і моладзь. Сядзелі са мною ў агульнай камеры «амерыканкі» лейтэнанты з віцебскага авіяцыйнага палка. Спачатку яны жартавалі і лічылі сваё становішча недарэчнасцю, відавочнай памылкай. Канвеер перамалоў і іх: Краўцоў звар’яцеў у камеры, Філатава і Сударыкава выклікалі ў трыбунал, і яны не вярнуліся.

Аднойчы ноччу з суседняй камеры пастукаў былы палкоўнік: «Даведзены да адчаю. Прашу дазволу сёння ж вырашыць свой лёс...» Партгрупа нашай камеры параілася, асудзіла маладушша таварыша і забараніла нават думаць пра самагубства. Запэўніла, што ўсё высветліцца, партыя выкрые злачынствы і пакарае вінаватых. Палкоўнік адказаў: «Повинуюсь», — і пайшоў на доўгія пакуты. А Серпеня два здаравенных вывадных павалаклі на чарговы страшэнны допыт.

Мяне неўзабаве зноў перакінулі ў «амерыканку», каб зручней было цягаць на допыты. Агульная камера для многіх была сапраўдным універсітэтам. Дацэнт Магілёўскага педінстытута Піпота кожны вечар чытаў лекцыі па гісторыі Расіі. Мы ж яе не вывучалі ні ў школе, ні ў інстытуце, і кожны эпізод, маляўніча расказаны Кліментам Пракопавічам, быў для нас адкрыццём. Перад адбоем Піпота развучваў з намі шчымлівыя і жартоўныя Аповесці 145 ўкраінскія песні. Мы ў яго куточку ціха-ціха спявалі, часам глытаючы слёзы. Пра асваенне Поўначы расказваў вопытны палярнік Язэп Іванавіч Сцяпура, невысокі ладны мужчына з каштанаваю бародкаю і хвалістымі доўгімі валасамі. Ён насіў цяльняшку і флоцкі бушлат. Сцяпура быў арыштант з вялікім дарэвалюцыйным стажам і трымаўся ўпэўнена і спакойна. Прывезлі яго з Ленінграда, бо назваў яго сваім даўнім знаёмым з дарэвалюцыйнай пары Анатоль Зіміёнка, арыштаваны па справе Клімянка і прызначаны следствам ідэйным кіраўніком «трацкісцкай » групы. Некалі Сцяпура і Зіміёнка спачувалі эсэрам. Калі гэта было, яны ўжо не помнілі самі, а для следчых яны былі знаходкаю, як натхніцелі і кіраўнікі контррэвалюцыйнай групы.

Укінулі ў камеру высокага і мажнога прыгажуна з чорнаю чупрынаю, былога старшыню Лепельскага райвыканкама Язэпа Сямашку. Яго судзілі з раённым кіраўніцтвам, далі ўсяго год і прыслалі на гаспадарчы двор мінскай турмы. Там ён падмятаў прагулачныя загоны, разносіў баланду, ды раптам забралі пад следства ў «амерыканку». Ён грукаў у дзверы, патрабаваў каменданта, але ніхто не зважаў на яго пратэсты. Сямашка абвясціў галадоўку. Апрача вады, нічога не браў у рот. Турэмны доктар, плюгавы чалавечак з сінім носам і мышынымі вочкамі за шкельцамі пенснэ, гразіў, што будзе карміць штучна праз гумовую кішку. Сямашка казаў: «Калі ўдасца» — і паказваў вялізны кулак.

На дзесяты дзень галадоўкі па яго прыйшлі два вывадных і забралі на допыт. Хацелі ўзяць пад пахі, але Сямашка так крутануўся, што яны адскочылі ў розныя бакі. Яму прад’явілі абвінавачанне ў шкодніцтве і ашуканстве суда і ўзялі на канвеер. Лёс яго, відаць, закончыўся трагічна, бо нідзе ніхто яго не сустракаў, а мяне 2 кастрычніка 1937 года павезлі на суд у былую гарадскую ратушу на плошчы Волі, пад белаю вежаю з гадзіннікам.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)