Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гаспадар-Камень - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гаспадар-Камень

Электронная книга - «Гаспадар-Камень». Краткое содержание книги:

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 150
Перейти на страницу:

Цяпер вось вырасла красуняю ў Янкавінах Зося. Цяпер у ёй сабралася ўся тайна хараства, чары, цяпер яна пачала заварожваць хлопцаў, выпрабоўваць ix сэрцы i душы, сама ісці ў жыццё з невядомай місіяй.

З двара вярнуліся гаспадыня Паўліна i старэйшая нявестка Аўдоля. Кожная прынесла па абярэмку дроў. Янка зірнуў на ix толькі на міг, зноў перавёў вочы на Зосю — тая нацягнула на круглы абручык палатно, заціснула яго другім, крышку большым, i начала вышываць. Дарожку на ложак. Больш у яго, Янкаў, бок не пазірала. А яму так хацелася ўбачыць яе цёплы позірк, што супакоіў бы, сагрэў яго душу.

Каля акон у двары загаманілі дзеці — вярнуліся з коўзанкі. Цяпер ім можна было ўжо заходзіць у хату: ix ужо ніхто не будзе выганяць.

Неўзабаве i ўсыпаліся плоймаю. У валёнках, лапцях, кажушках, з насунутым i на вочы авечымі i вялікімі — вайсковымі — вушанкамі. Усе ўспацелыя, з мокрымі валасамі на лобе i на шыі, з чорнымі рагамі поту на шчоках. Той-сёй i з засохлымі слязьмі. Зайшлі за гаспадаровым родным братам Міхайлам i яго жонкаю Настуляю, стоўпіліся ў парозе, піхаючы адно аднаго ў плечы ды хіхікаючы, пасля, калі гаспадыня сказала, што можна садзіцца, паселі на лаве i на зэдліках пры печы.

Міхайла з постаці i з твару як i Сцяпан. Нібы блізняты. Але характарам Міхайла іншы. Ён не чытае ні кніг, ні газет, столькі ўсяго не ведае: не мае да гэтага ніякай ахвоты. Затое мае іншыя «таленты», якіх няма ў Сцяпана: любіць i ўмее гладка мянціць языком, маніць, вадзіць, як самая гаваркая баба, плёткі i адпальваць усякія дурноты. Да слова, любіць раніцай ці ўвечар выйсці на двор, наўмысна моцна пазяхаць, кашляць ці зашыецца ў які цёмны куток, каб яго ніхто не бачыў, i вые-скуголіць на ўсю вёску. I яшчэ ён адмысловы злодзей. Да каго ні зойдзе ў хату — нешта ўкрадзе. Хоць лупіну ці стрэмку якую.

— Добры вечар вам! Ці рады вы нам? Калі вы нам рады, i мы вам да парады! — залапатаў Міхайла з пapoгa i, не чакаючы адказу, акідаючы позіркам хату, пацёпкаўся да стала.— О, колькі вас найшло!

He раўнуючы, як блышчыц у запечку! А вы, жыдзяняты,— жмурачыся, агледзеў дзяцей у парозе,— чаму шапак не здымаеце? Не ў карчме ж вы, a ў хаце!

Тыя ўміг папасцягвалі вушанкі.

Неўзабаве зайшлі ў хату яшчэ два мужчыны. Стрыечныя гаспадаровы браты, Пятро i Юзік Вайтковічы — блізняты. Абодва невысокія, каржакаватыя, цёмныя. За імі ўсунуліся i іхнія жонкі — Фроня ды Ірка. Юзік быў чалавек ціхі, у яго вялікіх вачах заўсёды свяціліся смутак, стомленасць, быў ён самы спакойны з усіх Чорных; Пятро i ў пяцьдзесят гадоў задзірлівы, завадатар боек, нібы ўсё яшчэ неаб'езджаны жыццём. Ледзь што яму не па гусце — пускае ў ход кулакі. I білі яго часта моцна, да паўсмерці — надта мужчыны i хлопцы з чужых вёсак,— вадою колькі разоў адлівалі, але ўсё роўна прыкры яго характар не змяніўся.

— Здароў вам у вашу кучку! — загарэзаваў з парога Пятро, акідаючы ўсіх позіркам. Пасля падаў руку гаспадару.— Здароў!

— Жыў, здароў, хаджу без штаноў, што й табе жадаю! — адказаў той.

— Здароў, калі змалоў! — сказаў, паціскаючы руку, Міхайла.

Юзік не абмовіўся, моўчкі ўсунуўся; хлопцам Пятро рукі не падаў: завялікі яшчэ для тых гонар.

Раней вячоркі былі ў Міхайлы. Але як адна за адной заявіліся ў хаце дзве нявесткі, дык тыя пакрыху адвярнулі моладзь ад хаты.

— Ну дык што, хлопцы? — усміхнуўся Міхайла.— Чаго скаліце зубы? Не баіцёся суднага дня? Не страшна за свае грахі? За тое, што дзяўчат мацаеце, на гарачае дзела спакушаеце? Што гарэлку п'яце, мацюкаецеся?

— Гы-гы-гы! — зарагаталі Уладак i Антон.

— A калі хто ўжо таптаў дзяўчыну ці тая без шлюбу пад плотам легла, дык дасць бог на судзе!

— Цьфу на твой язык! — плюнула ў памялешнік гаспадыня.— Брахун ты, брахун! Дзеці малыя ў хаце, а ты... I на пост вялікі не зважаеш...

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)