Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]
Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]

Электронная книга - «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 48
Перейти на страницу:
* * *
Ты, мабыць, добра ведаеш сама, Што ні ў дарозе, ні ў сваім пакоі Мне без цябе ні радасці няма, Hi шчасця, ні ратунку, ні спакою.
А прыйдзе ж дзень, i нехта з нас дваіх Адзін у адзіноце застанецца. Напэўна ты. I ўжо да рук маіх Ніколі больш ніхто не дакранецца,
Ім больш не дацягнуцца да пяра, Не сціснуць руку другу пры сустрэчы, I гора, як няўмольная гаpa, Твае прыцісне вузенькія плечы.
Ніхто цябе не выйдзе сустракаць Hi ў летні дождж, ні ў лютаўскую замець, I толькі часам будзе дакараць Надоўга патрывожаная памяць,
Што не паспела нешта расказаць, Што нечага спытаць не мела часу, Што ўжо канца з начаткам не звязаць I не прыпомніць нечага адразу.
Але пакуль жывецца — будзем жыць, Задумваць не на дні, а на стагоддзі, Каханнем i сяброўствам даражыць Пры сонечнай i ветранай пагодзе,
I ўсё, што трэба выказаць, — сказаць, Нічога не забыцца, не адкласці, Сустрэчнаму дарогу паказаць, А час надыдзе — на хаду упасці.
1962 г.
* * *
Усё ў тваёй душы — i радасць, i туга, I смех, i боль, i ласкі, i дакоры, То іскаркі ў вачах, то мітульга Трывожных дум або салодкай зморы.
А прыцемкам асеннім кожны раз Ты рукі ціха мне кладзеш на плечы, I мроіцца, што нават позні час Не сцёр пачуццяў першае сустрэчы,
Ды толькі сэрца нельга ашукаць, Хоць ты маўчыш, стрымаўшы хваляванне. Хоць i пяеш, а хочаш адшукаць Адказ на ўсе трывогі i пытанні
I расказаць аб клопатах сваіх, Аб мітусні i дробязных турботах. Ты хоць сягоння прамяняла б ix На лес дзяўчынкі у кірзовых ботах,
Каб толькі зноў спачатку ўсё пачаць, Жыць на вадзе, на хлебе i павідле, Каб вечары на вуліцы страчаць, Каб золкія світанні не абрыдлі.
Калі б ты зноў спачатку ўсё прайшла, Каго б ты выбрала, каго б ты абмінула? Kaго б сагрэла промнямі святла, Каму б руку ласкава працягнула?
Чаго ж маўчыш? Я ведаю, што ты Не рада ні спакою, ні дастатку, А каб вярнуць мінулыя гады, Ты пачала б ізноў усё спачатку. Ізноў прайшла б са мною след у след I сцежкі, i шырокія дарогі, Каб у жыцці ўсё было як след — I смех, i боль, i шчасце, i трывогі.
1961 г.
* * *
Мы з табою жылі У бядзе i ў нястачы. Ды ў суровыя даўнія Тыя гады Я не чуў ад цябе Ні папрокаў, ні плачу, — Ты сябе i мяне Суцяшала заўжды.
Не было ні прытулку, Ні хлеба, ні к хлебу, Ні спагадлівых блізкіх, Ні чулай радні. Толькі сонца было I высокае неба, A начамі свяцілі I грэлі агні.
А цяпер вось бядуеш, Што нечага мала: . То фіранкі старыя, То трэба змяніць дываны... I здаецца, Зязюля даўно адкувала, I не чутна За вокінамі Звону вясны.
Я ж на неба, на зоры Хачу наглядзецца, На зямлю, на сяброў, Бо ніхто не навек! I пакуль не замоўкне Гарачае сэрца, Буду верыць — Для шчасця жыве чалавек.
1964 г.
ЗАЙЗДРАСЦЬ
Па начах жаніхі i нявесты То вартуюць чужыя пад'езды, То шукаюць у скверы прытулку, То блукаюць па цёмным завулку.
Ix не дождж i не золкія ночы Заганяюць у цемень, а вочы, Што глядзяць з недаверам, што судзяць, Што каханне юначае студзяць.
Кожны вечар у мокрай алеі Нехта шэпча, цалуецца, млее Ад гарачай салодкае стомы. Потым разам стаяць каля дома I ніяк развітацца не могуць. Вось нявеста кусае пазногаць I на вокны глядзіць час ад часу, Дзе калючыя цені альясу, Дзе цяпло стометровай кватэры I цыратай абітыя дзверы, Дзе фіранкі i фікусы ў пыле, I карціны у рыначным стылі, Дзе сталы i серванты з арэху I не чутна ні песень, ні смеху, Дзе «Здароўе» — адзіны часопіс, I «шпіёнскі» зачытаны опус.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)