Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 93
Перейти на страницу:

– Нешта спатрэбіўся ты ёй, – адказаў Хвядос. – Без патрэбы не клікала б?

А неўзабаве і бабка Антося ўляцела ў кузню, заківала на свайго Грышку:

– Я яго і тут, я яго і там, а ён во дзе! Бяздомнік стары! Зусім ад хаты адбіўся. Ну, скажыце, людзі! Адны лапухі на печы, а яго і след не пахне. Няма! Табе ж ляжаць трэба. Што ты тут робіш?

Дзед Грышка надзьмуўся, прасіпеў, бы раздражнёны гусак:

– Хопіць пры людзях-та! Цыц! Ты чаго, мякіны аб’елася?

– Ён яшчэ і здзекуецца! Ён яшчэ і яршыцца! – Бабка Антося таўчэ старога кулаком у спіну.

– Мужыкі! – дзед Грышка ўзняўся з бервяна, адмахваецца. – А вы, а вы куды глядзіце? Хвядос! Мікіта! Ой! Смала! Яна ж горш за самага злоснага немца! Ой! Ды ты што па спіне лупцуеш, га, Антося? Грышка пры выкананні... пры справе твой Грышка... Спыніць!..

– Няхай, Грышка, баба твае хоць трохі косці старыя разамне, – параіў Мікіта.

Баба Антося раптам абняла дзеда Грышку, пацалавала ў лысіну, потым на тое месца зноў насунула аблавушку, а сама, гледзячы некуды далёка-далёка – міма, здавалася, нас з Петрыкам, міма Хвядоса і Мікіты, міма свайго дзеда – і шаптала:

– Пянёк ты мой старэнькі... Пісьмо ж прыйшло... Пісьмо...

Пачуўшы пра пісьмо, дзед Грышка прыняў строгі выгляд, распраміў плечы:

– Дзе?.. Як?.. Ад Пятра? Ці ад каго? Чаму маўчыш?

– Ад сыночка... ад яго... з фронту, – бабка Антося прытуліла пісьмо да грудзей, потым пацалавала яго, зноў прытуліла, а вочы былі поўныя слёз.

– Ад сына! – гучна і горда сказаў дзед Грышка і ўзяў пісьмо ў старой, падаў мне. – Зачытай-ка прылюдна. Мікіта, не грукай молатам. Прывал, як той казаў. Ну-ну, Колька. – І да Антосі. – Зараз, зараз. А рукам паслаблення больш не давай. Чытай, Колька. Чытай. Цікава-інцярэсна. Ша!

Я бачыў, як усе абступілі мяне, і такое было ўражанне, што гэтае кола з людзей сціснецца і раздавіць мяне разам з пісьмом. І калі ўсе суцішыліся, толькі было чуваць дыханне людзей, я пачаў чытаць: «Прывітанне з фронту ад Пятра... ад Пятра... Дарагія мама і тата! Пішу вам, а сам успамінаю вёску, землякоў. Як вы там?»

Дзед Грышка хлюпнуў носам, крадком змахнуў слязу са шчакі:

– Характарны ён чалавек, Пятро. «Як вы там?» Не кожны папытае, а ён даўмеўся. Увесь у мяне.

Бабка Антося варсанула старому ў бок:

– Стой ужо!

– Чытай, Колька, – загадаў дзед Грышка.

«Чытаў у газеце, што ўсю нашу вобласць ачысцілі ад фашысцкай заразы. Як гэта здорава! Добра, відаць, цяпер у вас. Ціха».

– Ціха, – кіўнуў дзядзька Хвядос.

– Адзін толькі Мікіта молатам гэкае, – сказаў дзед Грышка. – Днём і ноччу. Далей, далей, Колька...

«А мы... а мы ўсё яшчэ ваюем. Да Берліна далёка, трэба берагчыся...»

– А як жа! Беражыся, беражыся, Пятро. Але і за спіны іншых не хавайся. Не маеш права, сынок! – зноў хлюпнуў носам дзед Грышка.

– Ён не такі, – пахваліў Пятра Мікіта.

– Не такі... – пагадзіўся і дзядзька Хвядос.

А я глядзеў на землякоў, і перад вачмі стаяў Георгій. Абросшы, брудны, страшны, трымцяць, бы лісце на ветры, рукі... Так ніводнага пісьма ад Георгія дома і не дачакаліся. А ў бабкі Антосі і дзеда Грышкі сёння свята, і каб не сапсаваць яго, я стараўся чытаць выразна, гучна: «Шмат пісаць не буду, таму што хутка канец усёй гэтай праклятай вайне, вярнуся з перамогай, тады пра ўсё і пагаворым».

– Пагаворым, пагаворым, сын... – паківаў галавой, думаючы пра сваё, дзед Грышка.

«За мяне не хвалюйцеся. Ваюю я добра, два ордэны заслужыў, акрамя таго... акрамя таго... ёсць медалі. Іх паболей».

Бабка Антося толькі цяпер успомніла пра падзяку ад самога Сталіна, пахвалілася. Дзед Грышка торкнуў угору пальцам:

– Так, так, мужыкі. Яна не хлусіць.

Бабка Антося махнула рукой, злуючы на свайго дзеда, і загадала чытаць мне далей. На што Грышка сказаў, бы адсек:

– Факт ёсць факт! Прашу засведчыць! Для гісторыі, грамадзяне!

«Я вам, мама і тата, не пісаў раней, не прызнаваўся, а цяпер скажу: вярнуся з вайны не адзін... Сустрэўся я з добрай дзяўчынай, Зінай зваць, палюбілі мы адзін аднаго, і хутка ў нас будзе дзіця...» Далей я чытаць чамусьці не стаў, а паглядзеў на бабку Антосю, на дзеда Грышку, на ўсіх астатніх... На твары дзеда ўбачыў шырокую ўсмешку – яна, усмешка тая, большала і большала, і недзе за вушамі знікла. Грышка прытупнуў лапцем:

– Ці не Пятро! Ці не ў мяне, га? Людзі! Усё, усё паспявае рабіць на вайне! Хвядос! Мікіта! Во ў каго павучыцца трэба! Перадавы – на перадавой! Га? Ну і Пятро! І хрыца б’е, і на любоўным фронце ў перадавіках – круглы выдатнік!

Усе глядзелі на старога і твары людзей таксама свяціліся шчасцем.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)