Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 107
Перейти на страницу:

У адной з паездак Паўстоўскі патрапіў пад абстрэл і быў паранены ў нагу. Падстрэлены, ён выпаў з сядла, але кабыла, на шчасце, выцягнула да сваіх ўхапіўшагася за стрэмя санітара. К. Паўстоўскі паспеў запаліць ліхтарык і згубіў прытомнасць. Па святлу ліхтарыка яго і знайшлі сувязісты. Месяц Паўстоўскі праляжаў у шпіталі ў Нясвіжы. Там са старой газеты ён даведаўся пра гібель на фронце двух братоў — Барыса і Вадзіма. Першы быў забіты ў Галіцыі, другі — на Рыжскім накірунку.

Загінулі ў адзін дзень. Зноў містыка.

На Заходні фронт прыязджаў і цар Мікалай ІІ. Як пісаў Паўстоўскі:

Ён «наведаў» і Замір’е. Да моманту яго презду было загадана прывесці ў парадак сяло. Гэта выявілася ў тым, што з лесу прывезлі шмат елак і замаскіравалі імі самыя дрэнныя халупы.

Замір’е-Гарадзея, маляўнічы Нясвіж, мінскія і гродзенскія палявыя дарогі засталіся ў памяці Канстанціна Паўстоўскага на ўсё жыццё. І «ўсплылі» ў друку толькі праз трыццаць год, калі пісьменнік пачаў працу над «Аповесцю аб жыцці».

«ДАПАМОГА» ІТАЛЬЯНЦАЎ

Калі паспрабаваць знайсці адно слова, якім бы можна было ахарактарызаваць усю Першую сусветную вайну, то ім магло б быць слова «марнасць». Марнасць намаганняў стала ўласцівай рысай баявых дзеянняў практычна на ўсіх франтах для усіх бакоў. Велізарныя намаганні і дзясяткі, а часам і сотні тысячаў салдацкіх жыццяў аддаваліся дарэмна: лінія фронту, як на захадзе, так і на ўсходзе і поўдні амаль не змянялася. Прарывы і гучныя заявы аб уяўнай «амаль перамозе» чаргаваліся з адступленнямі на ранейшыя пазіцыі.

Нічым не адрознівалася ад Заходняга і Усходняга франтоў становішча на аўстра-італьянскім фронце.

Уначы на 24 мая 1915 года Італія ўрэшце далучылася да краін Антанты, абвясціўшы вайну Аўстра-Венгрыі, і італьянская армія перайшла ў наступленне, не паспеўшы скончыць канцэнтрацыю і разгортванне войскаў. Зрэшты, італьнцы ў два разы пераўзыходзілі аўстрыйцаў па колькасці, але апошнія займалі больш выгоднае стратэгічнае становішча. У артылерыйскай падрыхтоўцы прынялі ўдзел 700 італьянскіх гармат. Баі адначасова разгарнуліся на Ізонца, у Карнійскіх і Кардонскіх Альпах і ў Трэнціна. У апошнім выпадку наступленне вялося некалькімі сыходзячыміся калонамі, і італьянкія войскі прасунуліся да лініі Коль-ді-Тонале — Равэрэта — Борга. У Кадоры ў наступальных частак атрымалася захапіць Монтэ-Крочэ і Карціна-д’Ампэца.

У Карпінскіх Альпах італьянцы прасоўваліся асабліва марудна і не змаглі дасягнуць ніякіх вынікаў.

Хутка прасоўванне італьянцаў было спынена контратакамі аўстра-венгерскіх войскаў, якія атрымалі дзве свежыя дывізіі. Адным з фактараў прыпынення італьянскага наступу, акрамя актыўных дзеянняў аўстрыйцаў, сталі памылкі камандавання, у першую чаргу, недастатковая артылерыйская падрыхтоўка і недахоп снарадаў. Пры прасоўванні наперад пяхоце таксама не забяспечвалася падтрымка з боку артылерыі, атакі былі разрозненымі, артылерыя не знішчала дротавых загародаў.

У выніку першага італьянскага наступлення, якое атрымала назву Першая бітва ля Ізонца, былі заняты нязначныя тэрыторыі і цалкам быў сарваны італьянскі план захопу пануючых высотаў на мяжы Аўстрыі і Італіі. Страты італьянцаў склалі 16 000 памерлых, параненых і палонных, з іх толькі каля 2000 было забіта ў баях. Аўстрыйская армія страціла 10 000 чалавек, з якіх забітымі каля 1000.

23 чэрвеня таго ж года пачынаецца другое наступленне італьянцаў. Баі прынялі значна больш жорсткі характар, а моцныя ўдары італьянскіх войскаў былі скіраваны, галоўным чынам, супраць умацаваных раёнаў Тальміна і Горыцы з мэтай пашырыць плацдарм ля Плавы, які быў захоплены падчас першага наступлення. На плато Крас завязаліся жосткія і крывавыя рукапашныя баі паміж італьянскімі і аўстра-венгерскімі войскамі, 20-я аўстрыйская пяхотная дывізія, напрыклад, страціла дзве тысячы чалавек асабовага складу. Ля Тальміна і Горыцы і італьянцы неслі цяжкія страты, з прычыны таго, што іх атакі адбіваліся кулямётным і артылерыйскім агнём, абаронцы таксама выбівалі італьянцаў смелымі контратакамі. 7 ліпеня з-за вялікіх страт і недахопу рэзерваў наступленне было спынена. Баявыя дзеянні набылі пазіцыйны характар.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)