Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 238
Перейти на страницу:

Падпалкоўнік расказвае, захапіўся.

A поўны кошык, асветлены сонцам, стаіць сярод хаты. Натура жывая.

1981

ПРОБЛІСКІ

У незвычайным, на першы позірк драўляным, як мне здалося з дарогі, бараку — добрыя, сучасныя кватэры саўгасных рабочых. Унізе вялікая кухня, сталовая, веранда, a ўверсе яшчэ чатыры пакоі.

Гаспадара, трактарыста, дома мы не засталі. Жонка яго — маці траіх дзяцей, найменшае з якіх, аднагадовы хлопчык, безнадзейна хварэе. Мы яго не бачылі, ён там недзе наверсе ляжыць, як заўсёды, а бедная мама сустрэла нас з другім, двухгадовым хлопчыкам на руках. Па вачах малога відаць, што i ён хворы (паіхняму, пачэшску, немоцны), а жанчына сказала, што гэта ў яе суседчын Вашычак: той кудысьці спатрэбілася паехаць, «а я ўсё роўна ж дома сяджу».

Калі мы прыселі да стала, а гаспадыня пайшла рыхтаваць нам каву, хлопчык вяла гуляў на падлозе з вялізным, калярова-пярэстым мячом. Гаспадыня прынесла Вашычку малака. Каб піць яго, — больш, відаць, па абавязку, чым з патрэбы, — малому надта ж захацелася, проста такі зусім неабходна было сесці на тым мячы. Сяк-так угрунтаваўшыся на ім, ён зрабіў цёці ласку — яна з усмешкай чакала — дакрануўся губамі да нахіленага кубачка. Раз, а потым i яшчэ раз.

Гэта адно, з пазаўчарашняй паездкі ў Судэты, дзе мы з сябрам-чэхам заехалі да яго сваякоў.

Другое ўбачыў я ўчора тут, у Карлавых Варах, на бойкай, толькі пешаходнай вуліцы. Дзяўчынка, па-бабску кажучы, — зусім яшчэ маладзенечкая, аднак ужо нібы гатовая на ўсё: i дрэннае i добрае, ідзе сабе паміж рознакалёрных магазінаў, у яшчэ раннім, таксама стракатым патоку людзей мясцовых i разнамоўных курортнікаў, ідзе па вуліцы зверху ўніз, калываецца тонка ды стройна, уся ў раннім сонейку, з выглядам весела-незалежным, а на калене ў яе, на паношаных джынсавых штоніках, — як нейкі выклік — нашыта вялікая, белая, прымітыўная кветка.

«Малое — усюды малое. А маладому ўсё хораша», — скажам таксама па-бабску.

Малы i дзяўчо, два, выпадкова заўважаныя, пробліскі, жыва i паасобна, i разам, яны прыгадаліся мне, як толькі прачнуўся. І тут жа, амаль адразу прыйшоў i стаў паміж імі, чэшскімі, трэці i свой, з майго вяртання з Масквы дахаты.

У нашым купэ — глуханямая дзяўчынка гадоў дванаццаці. Едзе з бабуляй на канікулы, з-пад Урала ў Брэст.

Раней чым уведаць, што з малой такая бяда i куды яны едуць, я ўбачыў на выцерта-сівых, зноў жа джынсавых штоніках дзяўчынкі незвычайнае: два сэрцы, відаць, ёю самой вышытыя, адно чорнымі, а другое чырвонымі ніткамі, i змацаваныя англійскай шпількай. Не вышытай, металічнай.

Прыгожае дзеўчаня міла ўсміхнулася на мой зацікаўлены позірк i неяк дзіўна, нібы з замежным акцэнтам, сказала адно толькі слова:

— Маль-тшык!

І тут якраз бабуля растлумачыла, што ўнучку ў спецыяльнай школе вучаць гаварыць i што гаворыць яна вельмі, вельмі мала.

A ўсё ж запаветнае — хоць i так яшчэ рана — сказала.

1980

ПРОЗА

Вызвалення мы, партызаны i нашы сем'і, чакалі тады, улетку сорак чацвёртага, з вялікім, адным такім на ўсё жыццё хваляваннем. Асабліва ў апошнія дні, на стыку чэрвеня i ліпеня.

Спачатку — дзень за днём, ноч за ноччу — чуўся далёкі гул кананады, i ўсё мацнеў ён, усё быў бліжэй ды бліжэй…

Пасля нямецкае адступленне за трое трывожных сутак грукатліва i пыльна схлынула па шырокай лясной дарозе на захад.

Пушча з доўгачаканай палёгкай уздыхнула.

Бо тут былі цяпер не толькі сем'і партызанскія, але амаль усё прылясное насельніцтва, — поўыа старых, жанчын, дзяцей, з вазам! ды з каровамі,— i партызанам было сурова загадана не зачапацца з ворагам, толькі стаяць на ўзлессі, ад дарогі, i чакаць. Тут i затоенасць, i трывога, i радасць, што хутка ўжо, што вось-вось…

1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)