Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 221
Перейти на страницу:

Выступаў і ў жанры драматургіі. Выйшлі п'есы «Бацькаўшчына» (1934, пастаўлена ў 1932), «Базылевічава сям'я» (1938), «Ірынка» (1947, пастаўлена ў 1941).

Пераклаў на беларускую мову аповесці А.Пушкіна «Трунар», «Станцыйны даглядчык», «Паненка-сялянка», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» (у зборніку «А.Пушкін: Выбраныя творы», 1949), У.Караленкі «У благой кампаніі» (1930), П.Панчанка «Блакітныя эшалоны» (з Л.Калюгам, 1930), камедыю А.Астроўскага «Гарачае сэрца» (1937), аповесць Я.Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1931), а таксама п'есы для тэатра «Рэвізор» М.Гогаля, «Апошнія» і «Варвары» М.Горкага, «Позняе каханне» А.Астроўскага і інш.

Чыгрын Іван, нарадзіўся 10.04.1931 г. у вёсцы Чамяры Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці (1955-1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957-1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958-1961). З 1961 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З'яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).

Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф.Цютчава, У.Сыракомлі, Я.Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).

Чыгрынаў Іван, нарадзіўся 21.12.1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1972 г. скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965-1975 гг. - рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 г. намеснік старшыні, а з 1976 г. да 1986 г. - сакратар праўлення СП БССР. У 1987 г. абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 г. - галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». У 1978 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986-1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988-1990). Сябра СП СССР з 1964 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі.

У рэспубліканскім друку дэбютаваў вершам у 1952 г., як празаік - у 1958 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), раманаў «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), п'ес - «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон - не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), кнігі крытыкі і публіцыстыкі - «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983). У 1984 г. выйшлі Выбраныя творы ў 3 тамах.

Напісаў асобныя раздзелы манаграфіі «Н.Я.Никифоровский» (1960).

Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць...» (пастаўлены ў 1973 г.).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць...».

Чыквін Ян, нарадзіўся 18.05.1940 г. у вёсцы Дубічы-Царкоўныя Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям'і настаўніка.

1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)