Вершы
- Автор: Жилка Владимир Адамович
- Год: 1998
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі кнігазбор
- ISBN: 985-6318-19-X
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Вершы». Краткое содержание книги:
Уладзімір Жылка (1900-1933) — адметная постаць у пантэоне выдатных дзеячаў бепарускай культуры. Паэт, крытык, перакладчык, ён плённа ўзгадоўваў на беларускай глебе парасткі еўрапейскіх пітаратурных традыцый. Адным з першых трапіўшы пад бапьшавіцкія рэпрэсіі 1930-х гг., ён не паспеў вывесці пад купал велічны Храм Хараства, будаванне якога распачаў М. Багдановіч.
Перейти на страницу:
Няўтульны мой пакой, бы з дошчак
Непагаблёваных труна.
Застылым поглядам — нябожчык —
Дзіўлюся ў шчыліну акна.
Там душыць ноч, як камень муру,
Але тугі мацней цяжар.
А маладзік — плывец у буру —
Кіруе човен свой між хмар.
Мне ўсё часцей радзіма сніцца…
Там рух і песні аб вясне,
Там працы творчая крыніца,
Там мо знайшлося б месца й мне?
Дый там патрэбна маладое,
Ў кім гарту, палкасці не брак,
Нашто ж прыдамся, на якое,
Спарожнены, разбіты гляк?
Убогі стаў я, й страх за тое,
Што ўбогасць бачыць госць не госць,
І перад рэчамі ў пакоі
Сутулюся, дрыжу чагосць,
Нібы і ім вядомы страты,
І бачаць, глянуўшы ў душу,
Якой назолай я працяты,
Якія думы я нашу.
І нават месяц бледна-срэбны
Смяецца рогам за акном:
— Ты больш нікому не патрэбны,
І сам сабе ты цяжаром!
Перейти на страницу: