Дзевяць
- Автор: Липкович Евгений
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Bybooks [http://www.bybooks.eu]
- ISBN: 978-609-8075-07-6
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Дзевяць». Краткое содержание книги:
Барыс Львовіч прыбраў слоік з прылаўка, паглядзеў паперку, дзе было напісана «Марозіва ня есьць», і палез у сетку шукаць, дзе найбліжэйшая крама, што гандлюе кормам для жывёлаў. Ён перапісаў адрас і тэлефон акуратным почыркам. Гмурман патэлефанаваў, яго доўга пераключалі на прадаўца. Ён цярпліва чакаў, урэшце злучылі.
— Чым кормяць залатых рыбак? — пацікавіўся ён.
І чамусьці спытаўся, ці можна рыбкам марозіва. На другім канцы дрота засьмяяліся, нібы ўдаламу жарту. Прадавец паведаміў, калі з крамы змогуць прывезьці корм. Гмурман паклаў слухаўку і ўзяўся зноў чытаць газэту.
Пад вечар печань адпусьціла, а ўначы прысьніўся цырк. Граў аркестар, бегалі клоўны, на кані гарцавала даўганогая прыгажуня ў доўгай белай сукенцы са шлейфам. А пасьля на арэну выехала пажарная машына. Яна была вялікая і сапраўдная.
Барыс Львовіч усьміхаўся ў сьне.