Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Зорны спеў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зорны спеў

Электронная книга - «Зорны спеў». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага Песня пра зубра, пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 158
Перейти на страницу:
7

...Нарэшце мы ў Драгічыне. Раённы гарадок, старадаўняе мястэчка, якіх на Брэстчыне шмат: царква на плошчы ў цэнтры, праменні вузкіх вуліц, забудаваных аднапавярховымі, пераважна драўлянымі, дамамі. Вясною і летам шэрую аднастайнасць архітэктуры хаваюць прысады, кветнікі, садочкі. Восенню праз золата парадзелага лісця прабіваецца, як праз падзёртую вопратку, убогасць. Толькі некалькі сучасных цагляных будынкаў трымаюць фасон і ранг усё ж такі горада.

Будынак парткома, відаць, рабіўся яшчэ пры буржуазнай Польшчы спецыяльна для павятовых уладаў. Зроблена салідна — на вякі. Нічога не скажаш, хапала заказчыкам кемнасці, каб разумець выхаваўчую сілу архітэктуры. Дзесьці чытаў я, што мексіканцы, калі іх хочуць папракаць, маўляў, выбудавалі такі раскошны універсітэт, сцены распісалі манументальнымі карцінамі — Сікейрас, Дыега Рывера,— адказваюць: «Гэта не марнатраўства. Сын фермера з нейкай глухамані, правучыўшыся ў такім будынку пяць гадоў, стане патрыётам, калі нават не будуць гаварыць яму пра гэта». Пры буржуазнай Польшчы выстаўная шыкоўнасць будынкаў урадавых устаноў сімвалізавала тут, на «ўсходніх крэсах», аўтарытэт рэжыму і той афіцыйнай адзяржаўленай культуры, якую нёс польскі чыноўнік з дапамогай паліцэйскага на беларускія землі.

Заходзім да сакратара па сельскай гаспадарцы. Таварыш Курзаў Сямён Васільевіч сустракае госця сардэчна, відаць, што з Яўгенам Іванавічам яны добрыя знаёмыя.

— Што ж вы ў такі час завіталі,— жартам дакарае гаспадар госця.— Глухая восень, на рыбу з вудамі ўжо позна, а на звера са стрэльбай яшчэ рана.

— Усё лета ў раз'ездах,— апраўдваецца Максім Танк,— месяц быў на Поўначы з групай пісьменнікаў, двойчы выязджаў у Польшчу па літаратурных справах... Ды і сваёй непасрэднай работы...

Сакратар прымае апраўданне да ведама, але з дакорам усміхаецца: «Што ж, лепей позна, чым ніколі».

Аказваецца, дарога ў Моталь нашаму «Масквічу» не пад сілу. Размясілі дарогу, грэйдэр не паспявае раўняць: сотні цяжкіх грузавікоў валочаць цукровыя буракі на станцыю, да чыгункі. Сакратар хоча нас выручыць: прапануе перасесці на парткомаўскую «Волгу», сам думае за адным махам з'ездзіць у Моталь ды глянуць на ўборку буракоў.

— Як ураджай? — цікавіцца Максім Танк.

— Збожжавыя так сабе, на сярэднім узроўні, а бульба і буракі ўдаліся наподзіў. Адправілі ўжо бульбу для Брэста, Мінска, Ленінграда... Калгаснікі са сваіх дзялянак маглі б прадаць яшчэ столькі, але няма спажыўца. Спажыўцы-то, напэўна, знайшліся б, ды гандаль падводзіць нас. Што тут казаць пра бульбу, бульба пацярпець можа, а вось яблыкі... Навалам усё лета і ўсю восень ляжаць. Псуецца такі прадукт. Адзін жа толькі заводзік, дзе сок выціскаюць,— на ўвесь раён!.. Старшыні калгасаў ажно за голавы хапаліся: «Бяда! Садзілі сады, лепшыя землі занялі, а карысці, лічы, ніякай, адно расчараванне...»

Свініна ў Драгічыне з давён-даўна таннейшая, як ва ўсёй Беларусі. Дык у гэтым годзе пакупнік з Украіны самацёкам хлынуў. Рабочыя на сваю руку машыны бяруць на прадпрыемствах і едуць нарыхтоўваць мяса сабе на зіму. Цэны падскочылі — жах! Па тры рублі за кіло жывой вагі без скідкі — адно давай. I на ўкормленасць не глядзяць, абы галава ды хвост. Давялося мясцовай уладзе ўмешвацца ў гэты гешэфт. Суадносіны цэн у раёне парушаюцца... У эканоміцы анархія да дабра не вядзе. А, з другога боку, хто купляе? Рабочы люд. Не спекулянты ж... Абураюцца: «Дэ ж то бачэно, шчоб Украіна па сало за тры моры іхала? Вы, білорусы, мовчком, мовчком, а прысэлібнэ ділянкі заховалы да товар колгоспніцкій. А нашы ўсе бягом, бягом ды без аглядкі... Вось і добігалыся, шчоб по кусок сала ў біднэ Полісся мандруватыму».

— У Міністэрстве сельскай гаспадаркі гаворка была,— спыняе няёмкую хвіліну маўчання Танк,— абмежаванні на калгасніцкую жывёлу будуць адменены.

— Мы таксама калгаснікам растлумачваем.

— А як успрымае сяло,— пытаецца паэт,— пастановы кастрычніцкага Пленума?

— Станоўча. Ухваляюць калгаснікі, лічаць разумнымі і своечасовымі.

— А што вы скажаце пра намер аднавіць райкомы партыі на месца парткомаў і аб'яднаць сельскі і гарадскі абком?

— Вітаць будзем... Не апраўдаў сябе гэты падзел, ускладніў толькі сістэму кіраўніцтва. Узбуйненне раёнаў таксама праведзена часта жывасілам, не прадумана. Цяперашні наш Драгічынскі раён утвораны з двух механічна. Тэрыторыя вялізная. Ледзь паспееш па разу ў год у кожным калгасе пабываць, а для справы трэба было б разоў са тры заглянуць: перад пасяўной, у час сяўбы і ў час уборкі ўраджаю...

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 158
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)