Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Прынамсі... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прынамсі...

Электронная книга - «Прынамсі...». Краткое содержание книги:

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкам, з сяброўскім пажаданнем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліна.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Перейти на страницу:

Літаратурны самазвал

Ён сам сабе работадатчык, Ягоны пал, Нібы абвал. Газуе Самаперакладчык — Літаратурны самазвал.

Замшэлы санетыст

Старасці спрыяў нябесны дах I маладзіком здаваўся ветах. Перажыў Шэкспіра па гадах, Перажыць ці ўдасца Пa санетах?

Куды спяшацца?

Ты пры жыцці ўжо ў вечнасці даўно, Твайго чала сумненне не захмарыць. Навошта ж сам спяшаешся адно Свае лісты сябрам Замемуарыць?

Адзінае выйсце

Празаік сніў з працягам сны. I ўсе сюжэтныя яны. A ўранні ўсё знікала хістка.
Каб працягнуць сюжэт скразны, У жонкі ўзяў стэнаграфістку!

Знаўца жывапісу

Алей i акварэлі Прымаю ў натурэлі. I нацюрморт кранае, Як закусь... П'ю да дна я, Малюся на Данаю З «Блакітнага Дунаю»!

Чаму злуецца гром

Паэтам заезджаны вобраз сніцца, Хай слепяць маланкамі фактары! Ілья ў камісійны здаў калясніцу, Пасаду далi — на рэактары!

Парада пачаткоўцу

Па літаратурным лесе Не хадзі, хадзіць абы. Помні, З ходу не нарвешся На шаноўныя грыбы. Нос не задзірай угору — Не заўважыш мухамора. Схамяніся, Нахініся — Баравік чакае ўнізе!

Адносна літрадоўкі

«Ні дня без радка!» — Забаліць рука, I можа застацца паэт без рук. Старайся, браток, Толькі кожны радок Не цісні, нібы ў ператок, У друк!

Непаўторны крытык

Непераўзыдзеным слыве, Як крытык-эскулап. Хадзіў бы ён на галаве, Калі яна была б...

Perpetuum mobile

Шукаюць паэты Спрадвеку ў запале У сэрцах чытачак Лірычных праталінак. Паэты ўганяюць Клічнікаў палі. A крытыкі востраць Сярпы пытальнікаў.

Перакананне перакладчыка

Што б крытыка ні пілікала Не размяняйся на дробязі. Перакладаеш вялікага — Часова Вялікім робішся.

Толькі адно

У Дантэ Профіль быў Шаўні, I падабенства больш Ані!

Паэту-мазгавіку

He накінецца слава на плечы вам, Не расквокчацца свойскай цяцераю. Злоўжываеце шэрым рэчывам, І таму вашы вершы — Шэрыя.

Аб'ява

Гнаў бы ён задум вагоны, Песціўся ў зеніце... Хто знайшоў талент ягоны, Аўтару вярніце!

Мяняе

Лірычна свой кабінет абсталёўвае Класічна — Вітальню й гасцінную. Мяняе сваё пяро сталёвае На цютчаўскае — Гусінае...

Спачуванне

Ca школьных год Над рыфмай вяне Так безнадзейна — хоць крычы. Сям'і i блізкім спачуванне Прыносяць шчыра чытачы.

Яго расшукваюць

Эпапеіст спіць спакойна ўначы, A ўдзень, як мярэжы, Цягне раманы. Яго расшукваюць чытачы, Каб расквітацца За час змарнаваны.

Вядомы i ядомы

Хрып Мухамор у пахвале: — Я грыб Усім вядомы! Зазначыў баравік сабе: — Я проста грыб ядомы...
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)