Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]
Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]

Электронная книга - «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]». Краткое содержание книги:

Вядома, трынаццаць — лік няшчасны. i тым не менш перад табою, дарагі чытач, менавіта трынаццаць апавяданняў — трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця. У сваіх апавяданнях аўтар выкарысгаў магчымлсці гратзску, анекдота, наўмысна сур'ёзнае звёў да несур'ёзнага, спадзеючыся такім чынам зменшыць страхотлівы сэнс, што існуе ў ліку трынаццаць... «Пра тое, як я...» — першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 32
Перейти на страницу:

— Вецер падла,— казаў круглы, як глобус, Распранальшчык з тэатра опернага,— от каб знізу падзьмуць чым...

— Так, вецер слабы,— падтакнула мадам Ах, гаспадыня шынка кааператыўнага «Грошы наперад»,— трэба, каб пажарныя з уключанымі фенамі падняліся наверх і высушылі фарбу.

— Фены не памогуць,— не згадзіўся Распранальшчык круглы.— I з фенамі небяспечна. У нашым тэатры ўчора ў грымёрнай фен стрэліў, як пісталет, і дужа напалохаў прыму-балерыну.

— Я так думаю,— прыкметна ажывілася мадам Ах,— што гэта й быў пісталет і яго вашай прыме-балерыне ў адчаі вялікім падсунуў муж-раганосец.

— Ну што вы, у тэатры нашым няма такіх мужоў,— запярэчыў Распранальшчык тэатральны.

Да гэтай пары ветлівае далучыўся неўзабаве дзядок планканосны, аддзелакадраў-скі. Дзядок планканосны прапанаваў зняць наш сцяг і апусціць у вядро з фарбаю, каб і ён звіўся ў трубку набраклую і выглядаў на флакстэнзе аднолькава з каэндээраўскім.

Дзядка ж ніхто не паслухаў.

Нейкая цётка з зубам залатым параіла лейтэнантам напалоханым недасушаны сцяг чужы трымаць на руках, як ручнік з хлеб-соллю. Цётка прастадушна выставіла рукі перад сабою — паказала, як гэта зрабіць.

Камандзір ачаплення ганаровага, усё яшчэ бегаючы, зыркнуў на яе, як на дыверсантку нявыяўленую. Цётка пакрыўдзілася, але з вачэй камандзіравых не сышла. Відаць было, што яна шчыра шкадавала і Камандзіра забеганага, і лейтэнантаў няшчасных, і ўсю астатнюю маўклівую гвардыю міліцэйскую.

Ад гаспадыні шынка кааператыўнага «Грошы наперад» галантнай мадам Ах я й даведаўся пра візіт Маршала Кім Ір Сена.

Сэрца маё не магло спакойна глядзець на невымерныя пакуты камандзірскія.

— Не псуйце зброю,— сказаў я, убачыўшы, што ён зноў спрабаваў, як пасту з цюбіка, выціснуць з кабуры пісталет.— Здыміце абодва сцягі і госця высокага сустрэньце па-народнаму.

— Як гэта па-народнаму? — сцепануўся Камандзір, не забываючы загад Памочнікаў.

— Народнымі песнямі, скокамі, можна і гульнямі. Кіраўнікі рэспублік народных заўсёды фальклор любяць.

Ну, ці ж не дзіва — мая парада залатая? Дзіва!

Камандзір ачаплення ганаровага паглядзеў на мяне, як на збавіцеля. Плечы ў яго імгненна папаўнелі, зрабіліся шырокія і засланілі цвёрды голас Памочнікаў. Пагоны заблішчэлі, як вітрыны. Голасам, якім можна аглушыць каня, ён загадаў лейтэнантам ачысціць флакстэнгу і павярнуўся да аркестрантаў: «Што-небудзь народнае!»

Пад самыя воблакі беспартыйныя шуснулі мажорныя, горача любімыя народам «Тры танкісты»!

... Далажылі: картэж набліжаецца, ужо зусім блізка матацыклы ганарыстыя барабаняць усімі цыліндрамі.

Свежапаголеная грамадскасць нашага мястэчка сталічнага засцярожліва прамовіла: «О-о-о-о-!» — і ўзняла над сабою кветкі чырвоныя.

— Танцаваць! — выгукнуў Камандзір ачаплення ганаровага і, прысеўшы, каб не вытыркацца, абхапіў за клубы цётку-«дыверсантку».

Цётчын зуб залаты гулліва бліснуў.

Да гаспадыні шынка кааператыўнага «Грошы наперад» галантнай мадам Ах намёртва прыляпіўся круглы Распранальшчык тэатральны.

I мора міліцэйскае разбеглася на пары.

I лейтэнанты, сцягі схаваўшы, выціраючы адзін аб аднаго сіне-чырвоныя пальцы, таксама ўтварылі тандэм грацыёзны.

Свежапаголеная грамадскасць нашага мястэчка сталічнага танцавала, як і стаяла,— не пакідаючы калонаў.

А я не пусціўся ў скакача, хаця б мог запрасіць дзядка планканоснага, аддзелакадраўскага. Але што мне дзядок з танцамі гэтымі. Іншае рупіла: хацелася ўбачыць зблізку Маршала славутага.

Аркестранты не змяншалі мажору. Іхнія «Тры танкісты» грукаталі ўсімі гусеніцамі. Праўда, рытму гусенічнага не зусім вытрымваў Камандзір ачаплення ганаровага. Пасля ўсяго перажытага і перадуманага яго маглі б задаволіць толькі паважна-элегічныя «Сопкі Маньчжурыі».

Міліцыянты ж маладыя, учапіўшыся адзін аднаму ў партупеі хрупасткія, трымаліся стылю масава-касавага,— яны шчыра вытанцоўвалі бескампрамісны рок.

А далей?

А далей усё было, як на вяселлі добрым.

Маршал Кім Ір Сен, толькі ўгледзеўшы скокі бурныя, вядома ж, не ўтрымаўся,— скінуў свой кіцель строгі і запрасіў у круг самага паважанага з паважаных местачкомаўцаў нашых.

Для Камандзіра ачаплення ганаровага гэта было найвышэйшай узнагародаю.

— Ты, хлопец,— во! — шапнуў ён мне пасля скокаў выратавальных.— Заўтра ў нашу лазню сходзім. I ў наш буфет.

18 верасня — 11снежня 1989

Пра тое, як я ўпершыню за мяжу збіраўся

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)