Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Выбранае
Выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбранае

Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу Выбранае Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць Вежа.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 109
Перейти на страницу:
***

Туды адгэтуль не дабрацца.

Огдэн Нэш
Загаманілі, загрукалі колы Спадам трывожным... Што замаркоціўся, што невясёлы, Мой спадарожнік?
Як пакідаеш, каго пакідаеш, Сябра, дзяўчыну? Суму свайго не дазваляеш Ведаць прычыну.
Мусіць, абодвум нам сёння не трэба Слёзнай спагады. Кружыць за вокнамі нізкае неба Колеру здрады.
Рвецца цягнік з-пад яго, падмінае Вёрсты за вёрстамі. Там праяснее... Там нас чакае Добрае. Простае.
Толькі вось памяці шлях — адваротны, Даўняя справа. Гэтак паўзе скатаваны, гаротны Трус да удава.
Гэтак забойцу да месца злачынства Цягне няўмольна... Мой спадарожнік! Наперадзе чыста! Светла! Прывольна!
Мой спадарожнік, мы не галернікі, Не прыкаваны! Нашы надзеі, нашы амерыкі Не адкрываны.
Будзе жыццё з карагодам і танцамі, 3 песнямі ў згодзе!.. Гэта яшчэ не апошняя станцыя, Што ж ты выходзіш?!
Што ты ў акенца зачыненай касы Ціснеш рублёўку?.. Бліснуў сустрэчны, як з-пад абцаса Падкоўка.
Туга хіснуў на слупах правады Вецер імклівы... Нехта спяшаецца, рвецца туды, Адкуль уцяклі мы...
***
Бывае боль гаючы, Як траў карані... Крані мяне балюча, Пякуча крані.
Пра лёс гадаць не трэба, Чаму збывацца — збыцца... Крані мяне, як неба Кранае бліскавіца.
Дарую ўсё, удзячны, Што ноччу балявой Згарэў я — і гарачы Хоць попел мой.
НАМАГАННЕ
Прабіцца раптам з цемры да святла, - Як матылю да лямпы, як вадзіцы Прабіцца з-пад камлёў і стаць крыніцай, Што нёманскім вытокам кроў дала,
Прабіцца, як травінцы скрозь каменне, Як караням да сокаў скрозь жарству, - Ад несвядомасці Да разумення I выдыхнуць шчаслівае: «Жыву!»
ВЫНАХОДЦЫ ВЯТРОЎ

Рыгору Барадуліну

Вынаходцы вятроў! Міжсусветныя стаеры! Вы на гонцы вякоў На які век паставілі?
Калі вам — або мне — У кнігарні ці ў булачнай Хцівы смоўж шаптане: «Стаў на будучы...», -
Да спакусных высноў Не скраніцеся душамі. Вынаходцам вятроў I ў сучасным не душна.
Душна тым, хто як цень Быць пры Сонцах прыручаны.
Кожны ветравы дзень — Ваша будучае.
Покуль раю рабы Мрояць светлыя далі, Цяжка гніце гарбы, Каб вятры не змаўкалі.
СОЛА НА САКСАФОНЕ

Отта Наважылаву

Гаворыць сябар мой: — Разбагацею I саксафон куплю, і буду граць У рэстаране. Ты сабе таксама Купі тады якую-небудзь дудку, Ці бубен, ці гармонік — I прыходзь. Мы будзем граць для выпівох вясёлых, Якім пляваць на тое, як мы граем I што мы граем, і таму ўвесь вечар Мы зможам граць не ім, а для сябе, I гэта іх ніколькі не пакрыўдзіць...
Так ён гаворыць мне, мой добры сябар, I я ўжо бачу сябра з саксафонам, Падобным на слановы белы бівень, - Нібыта ён ляціць на дыску цырка, Дзе крыкне дрэсіроўшчык: «Гоп-ля-ля!» — I сумны слон уздыме ўверх свой хобат, Падобны на прырослы саксафон, I весела ў яго затрубіць Песню:
«Граў на трубе у цырку сумны слон, А ён хацеў бы граць на саксафоне, Ён і сягоння той жа бачыў сон, Нібы нарэшце граў на саксафоне. Ды крыкнуў дрэсіроўшчык: гоп-ля-ля! I слон трубою весела зайшоўся. Была труба заўсёды — гоп-ля-ля! — А саксафон ні разу не знайшоўся. I пад апладысменты сумны слон I прысядаў, і кленчыў у паклоне, I хіба хто падумаць мог, што ён Хацеў бы граць на саксафоне...»
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)