Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Нядоля Заблоцкіх
Нядоля Заблоцкіх - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нядоля Заблоцкіх

Электронная книга - «Нядоля Заблоцкіх». Краткое содержание книги:

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 31
Перейти на страницу:

Як дзе ў людзі Юстап ішоў, дык — ці ў мароз, ці ў гарачыню — адзяваў ён новы, доўгі, па пяты, кажух наверх, ушпіляўся ўсімі гузікамі. І добра, хораша, і нічога не відаць было. А гэтага панядзелка на Юстапу, поверх кажуха, яшчэ і латаная бравэрка была. Але ў мястэчку расхінуліся былі і бравэрка і кажух, і гарадскія вучні дзівіліся з яго белых строяў.

На дзве лекцыі таго панядзелка спазніўся Савоста. А як прыйшоў, абступілі яго вучні, пытаюцца:

— З кім гэта ты пад’язджаў? Што гэта за ён?

— Бацькаў парабак, — кажа Савоста.

5 травеня 1931 г., в. Ляхавічы

ІX

Усё даўнейшае нам цяпер толькі цень. Але зірнеце наперад, таварыш чытач, — вунь другі — большы, цямнейшы — цень на баркаўской вуліцы відаць. Ціхенька высунуўся ён з некаторага двара ды йдзе сюды, пад нас. Спусціў галаву, унурыўся, але тым часам спадылба на нас — яму незнаёмых — пільна ўзіраецца: адкуль і хто мы, хоча пазнаць, успомніць, дзе гэтакіх бачыў.

У добрую пару трапілі мы, таварыш чытач, у Баркаўцы: на дварэ вясна і ў даўнейшых людзей свята — чацвёрты дзень Вялікадня, градавая серада. Не адны мы ды той цень на вуліцы. Збрыдала гаравому Змітру сплючы, і выйшаў ён з хаты, каб схадзіць дзе да мужчын вочы крыху прахаладаць. З дому не надумаўся, куды пойдзе і да каго, і от цяпер стаў Змітра ў сваіх варотах пры вуліцы — мяркуе: дзе яму быць патрабней. Заўняўся і цень каля Змітры. За тры грунты мы ад гаравога баркаўчаніна варот. Не чуваць нам іх ціхае гаворкі. Але цень, не іначай, гэта пытаецца ў Змітры:

— Хто гана? — відаць, як ківае галавою ў гэты бок, дзе мы.

Змітра не чуе: маўчыць. Свеціць сонца. Цёпла, хораша на дварэ. Змітра жмурыць вочы, пазірае прыхіліўшыся, як пры самым плоце на яго вузкім, убітым двары, падахвочаная вясною і цёплым пазаўчарашнім дажджом, пачынае зелянець мурава.

— Адкуль яны? Каго ім трэба, што ўсё на двары зазіраюць?

Змітра толькі паціскае плячыма.

— Ды зірні ты, Змітра, што гэта там чырвонае ў аднаго на грудзях?

Гэта ж таго году, куды трапілі мы, прыпала наша Першае Травеня якраз на старасвецкую градавую сераду. І вы, таварыш чытач, як мала хаджалы ў гэтым баку, каб тут, у старой бытнасці не згубіцца, каб праставаць роўную, правільную дарогу, каб што найболей ад тае бытнасці адменнаму быць, нашай рэвалюцыяй зазначылі сябе. І праз гэта:

— Што гэта там у яго? — не даваў упыну гаравому Змітру старасвецкі цень.

Недзе валяюцца такія дні! Пашукаць такога надвор’я, як сягоння. Сядзьма, таварыш чытач, на чыю прызбу ў даўнейшых Баркаўцох, пагрэймася пад сонца ды ўспамянём што збольшага пра гаваркую Кацярыну.

Няма ўжо — памерла, а некалі была такая жанка ў Баркаўцох. У аднаго купіць, а другому прадаць любіла: слоў з два праўды калі дзе пачуе, дык яна — тая праўда — у Кацярыны на языку так прырасце, што на цэлае паўдня будзе жанцэ гаворкі. От за гэта самае і звалі гаваркою нашу Кацярыну.

Дык от: гэны цень, што каля Змітры, і ёсць гэта самая гаваркая Кацярына.

Але нашто нам гаравы Змітра?! Hі далёкія, новыя з адзежы і звычаяў, людзі, ні нязвыклая чырвань — нішто не цікава яму. Адно сам сабе і сягонняшні дзень — градавую сераду — любіць ён. І гэтага з Змітры даволі. Уся яго цікавасць тут. Градавая серада Змітру таму па душы прыйшлася, што гэта і ні свята, і ні будні дзень: і вялікая ўрачыстасць тут не патрэбна, і людзі работы — варуючыся граду — не робяць. Можна ў такі дзень спакойнага, лагоднага сабе таварыства пашукаць: прыйсці да каго, пасядзець, паслухаць, ды так, свайго слова ў чужую гаворку не прыкінуўшы, і дадому вярнуцца. Сам Змітра — у сярэднім пер’і чалавек і ўсяго сабе шукае сярэдняга, памяркоўнага; як святочнага дня, так добрага суседа.

Самога сябе любіць Змітра за тое, што добра пад’еў, што кішцы даў спакой, утаймаваў ненаядную. На сняданне былі ў іх сягоння кашныя бліны. Масла, што за вялікі пост была з добрую клёцку крышан жонка згарнула, за Вялікдзень — за першыя тры дні — усё разышлося. Адно што здор крыху дзярэ мяккія, таўстыя, як пампушкі, кашныя бліны, а так і ім добра мазаць. А што са здору крыху дух цяжкі — не бяда баркаўчанскаму чалавеку: звык ён змалку да ўсяго цяжкага. Ды не так мэслам, не так здорам, як сваім языком бліны мазаць быў спрыцен гаравы Змітра. Ім ён як мазне, дык і няма: віда-віда блін у пастцы прападзе.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)