Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За калюччым дротам
За калюччым дротам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За калюччым дротам

Электронная книга - «За калюччым дротам». Краткое содержание книги:

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 127
Перейти на страницу:

Са старых насельнікаў камеры 889 працягвалі пакутаваць разам з Міхасём толькі двое: ваенрук Красноў і бухгалтар Смоліч. Качагара Карчова, грузчыка Абульханава, слесара Громава пасля некалькіх экзекуцый, калі яны падпісалі на сябе «даносы», адправілі ў перасыльную турму. Амаль разам з імі пакінуў камеру і «божы чалавек» — цясляр Адамс. Трошкі раней забралі з камеры пастуха Калелайнена і матроса Мітрафанава. Гаварылі, што іх змясцілі ў турэмны шпіталь пасля цяжкіх катаванняў на допытах. А які далейшы іх лёс, Міхась ужо не ведаў. Заместа іх прысылалі ў камеру новых ахвяр, але і яны доўга не затрымліваліся. Так што Міхась па-ранейшаму заставаўся нязменным старажылам і старастам гэтай камеры.

На пачатку кастрычніка бухгалтара Смоліча першы раз павялі на допыт, адкуль ён ледзь прыйшоў з дапамогай ахоўнікаў. Не сказаўшы нікому ні слова, ён лёг на падлогу і заплакаў. А было гэта пад раніцу, гадзін у пяць. Ніхто яго не чапаў і не перашкаджаў размаўляць самому з сабой. А калі ён супакоіўся, трошкі паспаў і адведаў баланды, Міхась асцярожна спытаў:

— Дык што яны вам прад’яўляюць, у якіх грахах абвінавачваюць?

— У грахах усяго свету, усіх часоў і народаў. Кажуць, што я рыхтаваў эканамічную, палітычную і тэхнічную дыверсіі. Выходзіць так, што я — вораг над ворагамі, гад над гадамі. Вы бачыце, як яны, гэтыя каты, «абработалі» мяне. І сказалі, што, калі я буду зноў «запірацца», перавядуць на «Шпалерку», дзе ёсць больш надзейныя ўмовы праводзіць «дазнанне». Там, кажуць, ніхто не вытрымлівае, адразу «расколваецца». Падабраны там і асобны штат інквізітараў.

— Але мне здаецца, вы не дапусціце, каб і з вамі рабілі тое, пра што вы кажаце.

— Што, думаеце, тут «раскалюся»?

— Не думаю, але ўсё можа быць.

— Не, браце, ні тут, ні там я не стану падпісваць на самога сябе смяротнага прысуду! Калі ж вы не верыце, то тады вы слаба мяне ведаеце. Паміраць буду ў страшэнных муках, а не падпішу!

Праз дзень Смоліча зноў выклікалі на допыт, дзе пасля кароткай экзекуцыі адпусцілі і сказалі, што перавядуць на «Шпалерку».

За Смолічам выклікалі сярод ночы і Краснова. Выклікалі без асабістых рэчаў, усе чакалі яго хуткага вяртання, але ў камеру ён больш не вярнуўся: знік, як быццам яго апусцілі ў ваду з каменем на шыі. Адны гаварылі, што ён пабіты да паўсмерці і трапіў у шпіталь, а там «аддаў канцы». Другія лічылі, што ён памёр ад пакутаў на допыце. А трэція — што яго расстралялі па рашэнні ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. Як бы там ні было, а Красноў у камеру больш не вярнуўся, пакінуўшы свае рэчы: ручнік, мыла, зубную шчотку і парашок. Такая дэталь гаварыла пра тое, што яго на белым свеце больш няма. І гэта кожны разумеў.

Так Міхась паступова развітаўся з усімі насельнікамі камеры 889 і, як і два месяцы таму назад, застаўся адзін, але ненадоўга: зноў прыходзілі новыя і новыя людзі — прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў, нацыянальнасцяў, прафесій і веку.

Сярод навічкоў быў механік Сестрарэцкага зброевага завода, брыгадзір абароннага цэха Кіраўскага завода, загадчык свінафермы Чырвонаармейскага (Гатчынскага) раёна, студэнт Ленінградскага універсітэта, наборшчык з друкарні «Печатный двор», старшыня калгаса з Лужскага раёна, бібліёграф бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына, аграном-палявод з Ціхвінскага раёна. Зноў у камеры для адзіночнікаў пасялілася дзесяць чалавек. Зноў даводзілася спаць амаль што седзячы.

Цікавыя людзі

Усе насельнікі камеры 889 «новага набору» былі цікавымі людзьмі. Кожны з іх меў свае погляды, пераконанні, свае арыгінальныя рысы характару. Асабліва цікавымі здаваліся тры чалавекі: механік Сестрарэцкага зброевага завода Іван Сямёнавіч Сяргееў, загадчык свінафермы калгаса імя Сталіна Мікіта Рыгоравіч Іваноў і студэнт Ленінградскага універсітэта імя Бубнова Павел Сцяпанавіч Лёсік.

Сяргееў — патомны рабочы. Колькі існаваў гэты славуты завод, столькі там і працавалі прадстаўнікі гэтай рабочай дынастыі. Сам Сяргееў пачынаў свой працоўны шлях хлопчыкам-падлеткам. Потым ён удзельнічаў у першай сусветнай і грамадзянскай войнах. Быў мараком, служыў на легендарнай «Аўроры» і быў на караблі ў той час, калі ён даў залп па Зімнім палацы. Пасля ён двойчы трапляў у рукі царскіх сатрапаў і белых банд і цудам ратаваўся. Выпадковасць дапамагла яму пазбегчы той расправы, якую ўчынілі над захопленымі маракамі белагвардзейцы ў раёне Лісінага Носа на прыбярэжнай дамбе Фінскага заліва. На «Аўроры» ён уступіў у рады РКП(б). Было гэта ў 1917 годзе, пасля лютаўскай рэвалюцыі. На долю Сяргеева выпала і адбудоўваць, аднаўляць разбураны родны завод. Ад падручнага слесара ён дайшоў да першакласнага майстра-механіка. На дзень арышту яму ішоў сорак дзевяты год.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)