Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские стихи » Для дзяцей

Электронная книга - «Для дзяцей». Краткое содержание книги:

У гэтую складанку твораў Карнея Чукоўскага ўвайшлі вершы для дзяцей Муха-Цакатуха, Мыйдадзір, Тэлэфон.
1 2
Перейти на страницу:
Аж насустрач мой харошы, Мой любімы Кракадзіл. Ён з Татошам і Какошай Па прысадах тут хадзіў.
І вяхотку праглынуў - Нават вокам не міргнуў.
А пасля як зараве           на мяне, Як затупае нагамі           на мяне: «Лепш вярніся ты дахаты, -           кажа ён, - Ды памый свой твар мурзаты, -           кажа ён, - Бо, калі я налячу, -           кажа ён, - Дык, як муху, растапчу!» -           кажа ён.
Тут я куляю памчаўся дамоў, І прыбег я да Умывальніка зноў.
Мылам, мылам, Мылам, мылам Мыліць твар я свой пачаў, Змыў і сажу, і чарніла, І, як снег, бялюткі стаў.
І штаны мае тым часам Скок у рукі мне адразу, А за імі піражок Кажа: «З'еш мяне, браток!» А за ім і бутэрброд: Прыляцеў - ды проста ў рот!
Тут і кніжкі прыскакалі, І алоўкі у пенале Заспявалі ад душы: «Вось цяпер - чытай, пішы!»
Сам вялікі Умывальнік, Найслаўнейшы Мыйдадзір, Умывальнікаў Начальнік І вяхотак Камандзір, Навакол мяне танцуе, У шчаку мяне цалуе, На калені пасадзіў:
«Вось цяпер цябе люблю я, Вось цяпер цябе хвалю я! Бо нарэшце ты, мурзіла, Мыйдадзіру дагадзіў».
Раніцою і увечар Трэба чыста мыцца нам, А мурзілам скажам гэтак: «Сорам вам! Сорам вам!»
Няхай жыве мыла духмянае, І ручнікі ільняныя, І грэбні густыя, І шчоткі зубныя!
Дык будзем жа мыцца, купацца, Плаваць, ныраць і куляцца У ночвах, балеі, у ванне, У лазні, ў рацэ, ў акіяне, -
Усюды няхай пагалоска ідзе: - Вечная слава вадзе!
1 2
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)