Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские стихи » Вершы для дзяцей
Вершы для дзяцей - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершы для дзяцей

Электронная книга - «Вершы для дзяцей». Краткое содержание книги:

Вядомыя кожнаму, вершы для дзяцей рускай паэткі Агніі Барто.
1 2
Перейти на страницу:

Мішка

Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу. Я яго адрамантую І цукеркай пачастую.

Мурзачка неслухмяная

— Ах ты мурзачка неслухмяная! Рукі брудныя, локці з плямамі! А пазногці чыста Як у трубачыста! — Я на сонейку ляжала, Рукі дагары трымала, Вось яны і загарэлі. — Ах ты мурзачка неслухмяная! Шчокі брудныя, носік з плямамі! Вушы — проста гора, Быццам у шахцёра! — Я на сонейку ляжала, Тварык дагары трымала, Вось ён і загарэў. — Ах ты мурзачка неслухмяная! Ногі брудныя, пяткі з плямамі! Быццам не ў дзіцяці, А у парасяці! — Я на сонейку ляжала, Пяткі дагары трымала, Вось яны і загарэлі. — Вой, а мы не верым, Можа нахлусіла? Бруд увесь адмыем, Дзе там наша мыла? Як убачыла вяхотку, Выдзіралася, як котка: — Ды няма тут бруду, Пальцы мыць не буду! Не будуць рукі белыя, Бо рукі загарэлыя! А рукі ўзялі ды адмыліся! Тупала нагамі: — Не сябрую з вамі! Вой, мой носік мілы, Ён не любіць мыла! Не будзе тварык белы, Бо тварык загарэлы! А тварык узяў ды адмыўся! Тата губкай пяткі цёр — Плакала, як той бабёр: — Вой, не казычыце, Шчоткі прыбярыце! Не будуць пяткі белыя, Бо пяткі загарэлыя! А пяткі ўзялі ды адмыліся! — Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая. Гэта ўсё быў бруд.

Памочніца

Спраў у Танечкі багата. Хто б управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла. Малако піла і ела, Заклапочана была: Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла. Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!

Самалёт

Самалёт змайструем самі, Паляцім па-над лясамі, Паляцім па-над лясамі, Памахаем ручкай маме!

Слон

Ноч прыйшла, заснуў бычок, Павярнуўся на бачок. Мішка сон салодкі сніць, Толькі слон яшчэ не спіць. Ён хітае галавой: «Добрай ночы, дружа мой!»

Таня

Наша Таня гучна плача, Упусціла ў рэчку мячык. Ціха, Танечка, не плач, Не патоне ў рэчцы мяч.
1 2
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)