Песьні-жальбы
- Автор: Колас Якуб
- Год: 1910
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Песьні-жальбы». Краткое содержание книги:
«Песні-жальбы» — першы зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882–1956), у якім адлюстраваны вобраз роднага краю і рэаліі тагачаснага жыцця. Аўтар паэтызуе вобраз беларускага мужыка, які, знаходзячыся ў цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне радзімы.
Перейти на страницу:
Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.
Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.
Люблю я узгоркі,
I насып-курган,
I сіняй далечы
Празрысты туман…
Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.
Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць…
Люблю я прывольле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.
Перейти на страницу: