Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Проста ў сярэдзіну
Проста ў сярэдзіну - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Проста ў сярэдзіну

Электронная книга - «Проста ў сярэдзіну». Краткое содержание книги:

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць спараджэньне адначасова старажытнага полацкага дзяцінца і “чорнага горада” – новабеларускага індустрыйнага мэгаполісу. (...) Эўрапейскасьць патрабуе урбаністычнасьці. Для ўваходжаньня беларускай паэзіі ў агульнаэўрапейскую паэтычную сыстэму ёй патрэбны новы беларускі горад. Аркуш стварыў уласны варыянт такога горада – гэты горад дае аўтару магчымасьць ісьці па Парыжу, “як змоўнік”, “як барбар”, “як заваёўнік”. Новы беларускі горад здаецца значна маладзейшым за Парыж. Але калі, заблукаўшы ў французскай сталіцы, паэт раптам падыме галаву – то не пабачыць над Парыжам ценю Ваўкалака, і вернецца ў Полацак па новыя вершы. (Г. Штэйнман, Цень ваўкалака над новым горадам, Калосьсе № 8, фрагмэнты)
1 2 3 4 5 6 7
Перейти на страницу:

але адпачыць

ня ўсім выпадае

* * *

Завершанасьць

ня любіць

кропак

* * *

Сярод чаратоў

схавалася маленькае

гнязьдзечка

з адным яечкам

з іголкаю зачараванай у

сярэдзіне

так так

з той самай славутай іголкай

у якой жыцьцё цмока

захоўваецца

Ды што тут паробіш:

і балота шкада асушваць

і гняздо дратаваць

і яечка біць

ПРОСТА Ў СЯРЭДЗІНУ

Генадзю Айгі

ён адразу адчуў

што я не дзіця расейскіх прастораў

што пачуваю сябе ў гэтым

хаатычным (на маё ўяўленьне)

і няўтульным горадзе на Волзе

ніякавата й журботна

гэтак мы пазнаёміліся

згадваю голас паставу вочы

ч а р а ў н і к

які жыве ў Расеі

бесьсмяротны Дэрсу Ўзала

(каб жыць у Расеі трэба

добрым быць паляўнічым і сьледапытам)

на іртах ісьці паміж

лукойлаў газпрамаў ды менатэпаў

адчуваць пах драпежніка

і пасьпяхова абмінуць усе пасткі і самастрэлы

закон - не хвалюйся і не бяры да галавы – тайга

просты голас проста ў сярэдзіну

у цэнтар у глыбіню як каменчык у студню

і кругі і ціхі водгук

гэтак проста як сьцізорыкам

выразаць сьвістульку каб без

дай прычыны гукаць аблокі

калі ты чараўнік ты тут

побач з шэраю хмараю і гарэзьліваю

вясёлкаю што не зьвяртае

увагу на йтэру й юкас

і яшчэ на безьліч умоўнасьцяў

вось і подых мой зусім рэальны

і сьлед птушкі ў небе

і пацалунак кветкі

(адбіткі губ засталіся на маёй шчацэ)

і не e-mail-у а ветру даручаю вестку

прывітаньне! учора йшоў летні

дождж але калюгі выглядаюць на восеньскія

канец стагодзьдзя

СКОЛ

Таямніца за паверхняй.

Бачу неба, бачу дол.

Нахіляюся і сьмела

Я раблю вялікі скол.

Я ня буду слухаць шэпты.

Дождж цярусіць, лье ў падзол.

Не адмоўлюся ад мэты –

Расчытаці сьвежы скол.

Як пра вецер сьведчаць птушкі,

Пра гульню – фінальны гол.

Мне адкрые таямніцу

Грубы нечаканы скол.

НІЗКАЯ РЭНТАБЕЛЬНАСЬЦЬ

цэлую ноч дзьмуў вецер

але ня вырабіў нават кілявата

* * *

Увесь час нечага не хапае:

сьмеласьці

развагі

вытрымкі

клёку

гарту

настойлівасьці

моцы

абачлівасьці

кемлівасьці

а сёньня не хапіла такой драбязы –

дзесяці рублёў

* * *

можна абмінуць камень

можна абмінуць калюгу

можна абмінуць пост ДАІ

можна абмінуць здраду

можна абмінуць пастку

можна абмінуць сяброўства

абмінуць сябе

н е м а г ч ы м а

2. Птушыны рай

ПТУШЫНЫ РАЙ

Птушыны рай -- як пылок на крылах мятліка.

Птушыны рай -- кліп на песьні анёлаў.

Птушыны рай -- апошні прыстанак.

* * *

Хто бачыў могілкі птушыныя?

Мільёны дробненькіх грудкоў.

А можа ў хвалях мора сіняга

Хаваюць іх, як маракоў?

Дзень-ноч мільгаюць неўтаймоўныя,

Шляхоў пункціры неба ткуць.

Лятаць – вось самае галоўнае!

Няма калі спачыць-заснуць!

1 2 3 4 5 6 7
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)