Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гражына - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гражына

Электронная книга - «Гражына». Краткое содержание книги:

У славутай паэме «Гражына» (1823) ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
Князь замаўчаў. І нібыта размовы Толькі й было, што пра зборы ў дарогу. Але чаму ён пахмуры, суровы, Голас дрыжыць і хавае трывогу? А калі кідаў ён слова за словам, Беглі яны так нязграбна, не скора, Быццам іх выбегла толькі палова, Рэшта ж захрасла ў грудзях Літавора. Нешта не добрае ў постаці князя, Нешта нядобрае мае на ўвазе. Змоўк Лiтавор і нібыта чакае, Што Рымвід пойдзе выконваць загады, А Рымвід толькі вачамі блукае, Нема стаіць — не знаходзячы рады; Князевы думкі чытаць ён умее, Цяжкую праўду ў іх разумее.
Што тут пачаць? Літавор не ахвочы; Слухаць чужыя намовы, парады; Робіць заўсёды, як сам ён захоча, Тоячы ў сэрцы намеры ад здрады; Вырашыць раз і тады ўжо не збоча І не папросіць помогі, спагады. Рымвід, дарадца і сябр Літавораў, Рыцар вядомы літоўскай дзяржавы, Ганьбу заслужыць і горыч дакору, Як не ўратуе агульнае справы. Змоўчаць? Параіць? Варожыць на двое. Урэшце адважыўся ён на другое.
«Князь, перад воляй тваёю мы немы. Людзі і коні гатовы да бою. Шлях пакажы, і гатовы ўсе мы Днём а ці ноччу ісці за табою; Рымвід, павер мне, на будзе астатні. Але аднолькавай меркай не мерай Розум людзей з грамады гэтай шэрай І розум тых, хто на большае здатны. Бацька твой, нават, хоць ён сам сабою Даць намагаўся дням прошлым асновы, Перш чым на ворага рушыць са зброяй — Раду склікаў, каб пачуць яе словы. Часам і мне там, між мудрых і важных, Собіла думкі выказваць адважна. Вось і цяпер я скажу табе смела Тое, што вуснам душа падказала, Шмат я пражыў, галава пасівела — Славы, чыноў дасталося нямала. Новую справу задумау ты, княжа, Шкодную справу, як сэрца мне кажа: Лідскае княства, што маеш на праву, Хочаш узяць праз ліхую прыгоду, Будзе ў бяду твой паход, а не ў славу,— Новым і даўным падданым на шкоду: Першыя — скарбы здабудуць чужыя, Рабства, кайданы здабудуць другія.
Вестка разыдзецца з краю да краю, Ненавісць высее хцівае зерне, Горкі дасць плод яно ўрэшце і церне, Што труціць славу і згоду знішчае. Скажуць парушыў князь праў сваіх межы — Тое ўзяў, што яму не належыць.
Колісь інакш было: князі літвіны Родны свой горад сталіцай рабілі… Добры быў звычай і тыя гадзіны З памяці нашай у небыт не сплылі. Дай, князь ісці шляхам даўнім падзеям, Здайся на Рымвіда — не падвядзе ён.
Перш-наперш рыцараў мы папярэдзім,— Тых, што ў горадзе тут пад рукою, Тых, што на вёсцы шукаюць спакою,— Зараз жа ў замак хай кожны з іх едзе; Панства ж і рада няхай у пакоях, Дзеля бяспеки і дзеля аздобы, Каля тваёй будуць княжай асабы.
Я ж, не марудзячы, рушу тым часам Хоця ж бы заўтра, на золаку, рана З слуг грамадою, з святым капеланам, І з пачастункаў вялікім запасам — Ладзіць ўсё, каб хапіла народу Добрай дзічыны і добрага мёду.
Добрае, хіба, народ толькі бачыць! Не, і шляхецтва за імі ў пагоні: Ласку ўбачыўшы ў княжай далоні, Прышласць сваю загадзя ўжо тлумачыць; Гэтак было і ў Літве і на Жмудзі, Вось хоць старыя раскажуць хай людзі».
Скончыў і кінуў за вокны вачыма: «Вецер. Пагоды не будзе, магчыма. Бачу каня там пад вежай у ценю, Рыцара бачу, — трымае паводзе,— Вось і другі да яго падыходзіць; Немцы… пасольства… пазнаў па адзенню. Ці іх паклікаць, ці хай там на доле Вусны слугі скажуць ім тваю волю?»
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)