Контурная карта памяці
- Автор: Прылуцкі Сяргей
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Bybooks [http://www.bybooks.eu]
- ISBN: 978-609-8075-03-8
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Контурная карта памяці». Краткое содержание книги:
“Контурная карта памяці” – чарговыя ўцёкі аўтара туды, дзе здаецца, што ўсё яшчэ наперадзе. Спроба зрабіць сваімі хаця б ўласныя ўспаміны. Адшукаць у памяці момант, пасля якога ўсё стала, як стала.
Перейти на страницу:
адзінае, што мы мелі і што ўмелі.
Мы спалі ў вагонах і на пясочным кварцы.
Кожнае раніцы неба над намі блішчэла
залатою фіксою свайго паўднёвага сонца.
Нашы будні былі фэерычнаю стужкай навінаў.
Мы чыталі ўсё, акрамя гараскопаў на заўтра.
Але ведалі, час нічога па нас не пакіне,
акрамя падрабязнае анатамічнае карты.
І цяпер я сяджу ў кавярні і мімаволі
згадваю нашы вясёлыя эскапады.
Пра мілосьць, якая, зьмяніўшы яўкі й паролі,
забыла пакінуць новыя каардынаты.
Перейти на страницу: