Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Электронная книга - «Рома едзе. Кніга 2 (2015)». Краткое содержание книги:

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.
Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 27
Перейти на страницу:

Словам, я застаюся ўсмоктваць іміграніяду тут – ва ўласным поце.

Кекс

Я нічога не бачу. Чаму мяне ніхто не папярэдзіў, што тут нічога не відаць? Усе казалі: «Паспрабуй!» – але ніхто не папярэдзіў, што я аслепну. І што гэта за дзіўныя гукі? Я нічога не разумею. Адкуль гэтыя гукі? Як можна зразумець, адкуль гэтыя гукі, калі я нічога не бачу? І чаму гук называецца гукам? І чаму на «г»? Г-г-г-гук! Гэта вельмі дзіўнае слова – гук. А раптам я тут навечна? Раптам гэта ўсё гульня, і той, хто паспрабаваў, трапляе сюды назаўжды? Гэта нешта накшталт смерці, ты памёр – і ўсё, назад дарогі няма! Але ж у мяне ўсё было так добра! Навошта я паспрабаваў гэтыя чортавы наркотыкі?! Няўжо ўсе яны ведалі і не казалі мне?! Я лічыў іх сябрамі, а яны так нахабна хлусілі мне ў вочы!

Раптам зрок вяртаецца. Я бачу, як Воля блюе з акна. Я спрабую дацягнуцца да яе, але яна так далёка. Я цягнуся да яе праз вечнасць аўтамабільнага сядзення, якое нас раздзяляе. Яе выварочвае проста на тратуар. Яна ванітуе зорачкамі і зялёнымі квадрацікамі. Божа, як выдатна яна ванітуе! Я люблю цябе, Воля! Калі б не гэтая адлегласць...

Мяне трымае ўсю ноч і наступны працоўны дзень. Мой першы кекс з травой дае мне столькі глебы для разважанняў над сістэмай свету, што некалькі наступных тыдняў я хаджу, апусціўшы вочы ў дол, і мала размаўляю. Цяпер я перакананы рэлятывіст.

Хайўэй

Праехаць Паўночную Амерыку на машыне я задумаў яшчэ ў малайзійскім аэрапорце. Ужо праз месяц працы ў душным Лос-Анджэлесе я купіў сабе Dodge Ram Van 1986 года з пяцілітровым рухавіком. Мая першая машына зламалася праз пяцьдзясят міляў ад месца набыцця – скрынцы перадач прыйшоў каюк. Рамантаваць яе было неапраўдана дорага, і я прадаў машыну на звалку.

Яшчэ праз месяц у мяне з’явіўся Dodge Caravan 1998 года. Машына была падобная на музычны інструмент, тым не менш яна ездзіла. У першую ж ноч я, Воля і Арсеній падаліся ў горы непадалёк Лос-Анджэлеса. Упершыню за бясконцыя працоўныя тыдні мы раптам удыхнулі кіслароду. У грудзях балюча забілася, застаялы алей хлынуў па сухіх рэчышчах – астатнія тыдні я лічу гадзіны да ад’езду.

Нарэшце мы з Воляй атрымліваем канадскія візы. Чамусьці новыя штампы ў пашпарце перастаюць прыносіць былую радасць. Акрамя візаў я атрымліваю часовыя правы на кіраванне, раблю аўтамабільныя нумары, страхоўку і здзяйсняю цэлы комплекс дробных падрыхтоўчых дзеянняў.

У сярэдзіне верасня мы з Сенем проста забіраем Волю з працоўнага месца ў марыхуана-шопе і выплываем на пяты хайўэй. Цяпер мы едзем на Аляску.

Яшчэ ў Менску я запланаваў маршрут падарожжа, які, калі быць шчырым, змяняўся ўжо дзясяткі разоў. Было ўсяго некалькі спотаў на планеце, якія я нават баяўся маляваць у марах. Аляска – месца, да якога я стаўлюся з асаблівым хваляваннем. Нават цяпер, калі, здавалася б, усе сцены прабітыя і проста цісні на педаль, я ўсё яшчэ да канца не веру ў тое, што еду ў гэтае сакральнае месца, што еду «дамоў».

Глава 2. Рома на Алясцы

Дарога

За некалькі дзён мы пралятаем на нашым верным «доджы» сонечную Каліфорнію і дажджлівы Арэгон ды ў самы разгул глухой ночы ўвальваемся ў Сіэтл. Тут мы пакідаем Сеню ў кругласутачным кафэ – да Аляскі ён паляціць самалётам, бо не мае канадскай візы. А ў нас з Воляй наперадзе чатыры тысячы кіламетраў тайгі.

За ўсю дарогу да Энкарыджа дзікія звяры будуць трапляцца нам часцей за людзей. Паліва падаражэе да двух даляраў за літр, а адлегласці паміж населенымі пунктамі пераваляць за трыста кіламетраў. Мы будзем бачыць толькі бясконцы жоўты лес, снежныя шапкі гор і спрадвечныя кашлатыя постаці ласёў, мядзведзяў ды бізонаў. Мы будзем спыняцца ля ручаінак, каб набраць сцюдзёнай вадзіцы, ператварыць яе ў кіпень, а потым – у гарбату. Печка ў машыне канчаткова здохне. З правіянту застануцца толькі пара пачак рысу, грэчка, якую нам падарыў Сымон з Сан-Францыска, нейкая куча макароны і бляшанак дзесяць кансерваў: курыца, рыба, бабы. І ўсё гэта мы будзем гатаваць на амерыканскай паходнай плітцы Coleman, якую купілі за дваццатку яшчэ ў Лос-Анджэлесе.

Але ўсё гэта будзе наперадзе. А пакуль мы з Воляй стаім за дзвесце кіламетраў ад Ванкувэра, і ў нас канчаткова скончыліся грошы.

Жавальная гумка

Скалістыя горы цягнуцца з поўначы на поўдзень Канады амаль пяць тысяч кіламетраў. Шырыня горнага ланцуга каля сямісот кіламетраў, і дзесьці ў сэрцы гэтай шырыні мы з Воляй сядзім у аўтамабілі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)