Палёт над жытам
- Автор: Матяш Нина Иосифовна
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Выд. С. Лаўрова
- ISBN: 985-6371-10-4
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Палёт над жытам». Краткое содержание книги:
Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай прыроды, на чалавечыя пачуцці, на адносіны паміж людзьмі. Верш, загаловак якога стаў тытулам зборніка, пакарае сваёй прастатой і вялікаю, абсалютнаю глыбінёй. Ніхто не дзівуец цалёту майму па-над жыта м,Дый хто б дзіваваўся, калі анідзе ні істоты Бязлюдна. Бязмоўна. Бязвеўна. Бязмежна разліты Спакой ціхамірны. Ні тлуму, ані адзіноты. Словы, якія ідуць з душы паэткі ў душу кожнага, хто возьме ў рукі гэты зборнік. Абыякавым не застанецца ніхто.(Н.Г.)
Перейти на страницу:
ВЯЧОРНАЯ МАЛІТВА
Даруй мне, Госпадзе, мой цяжкі грэх:
Сягоння я з сабой не саўладала,
Не ўтаймавала каламуты шалу,
Нянавісці да чалавека
З мазгамі хворымі.
Даруй мне, Божа:
Упершыню ў жыцці аж так варожа
Смяротны выдыхнуўся мной праклён...
Я помню запавет: "Не асудзі".
Я ведаю: Табой судзіма буду, —
Няхай жа воля здзеецца Твая! -
Але даруй, што поскудзь гэту, Юду,
Адродка гэтага любіць не здольна я!
Калі ён з роднай мацеры, маньяк,
Па-сатанінску здзекуецца, дужы,
Ірве язык ёй, адцінае вушы,
Вымае вочы, гвалціць памяць,—
Як,
О Госпадзе, як розуму не страціць,
Гэта ўоё бачачы,
Бяссілы
Суняць, ацяміць, здаць дактарам яго?!
Хоць лек ніякі ўжо тут не паможа...
Даруй мне, Божа.
* * *
Калі б замовіла свой страх,
Калі б яго я пазбылася,
Душа не чэзла б у мурах,
Душа купалася б у ясі.
Надарваецца ж гэткі цуд:
Бы збоч самой сябе стаю я,
А ўсё, што мне балела тут,
Як падаліст, ля ног шумуе.
Не вусцішна ні за сябе,
Ні за радню, ні за сябрыну,
Ні за бяссілую Айчыну:
Хіжак ёй печань не дзяўбе.
Бо годны вызначаны шлях,
І ланцугі сарваны з духу,
І рух разгортвае абсяг
Бязмежжа
за вяршыняй скрухі...
Надарваецца ж гэткі міг!..
МІЖ КВЕЦІВАМ СНЕГУ
Й ПЯШЧОТНАЙ СНЯЖНІЦАЮ ВІШНІ
Максіму Багдановічу
- Ён быў тваім Братам, - сказала сястрыца Данута, -
Абыйдзены шчасцем, шчэ больш безнадзейны ў пакутах,
Скажы пра Яго!»
Памаліся,
і будзеш пачута.
.................................................................................................
Амне -зацяло..,
Хоць сябе й пачуваю сястрою
Самотай Паэтавай сэрца самотнае крою.
Між квецівам снегу й пяшчотнай сняжніцаю вішні
Адшчодрыў палёту Яму над юдоллю Ўсявышні.
Крылаты заўжды асмяецца бяскрылымі ўсімі,
Зняважыцца імі, адпрэчыцца імі, Максіме.
Мінецца зямное - і немач, і пыха, і зверства,
І стома змагання, і ў лепшую долю няверства.
Адно не міне, не замосціцца - прорва самоты
Духоўнай істоты ў шуканні Красы між марноты,
Ці ж толькі ад жалю да нашае нэндзы краёвай
Бог вусны Твае растуліў беларускаю мовай?!
Не на прамінанне блукае вярэдліва рэха
Між цёплай сняжніцаю вішні і квецівам снегу.
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Бог праўды ўваскрос
і ў мястэчку маім
Велікоднаю ночай:
на фасадах дамоў,
на платах і на крамах
святочна зазорыла Слова:
НАШ ДОМ-БЕЛАРУСЬ!
Як ні злыднічай,
апантаны хаўрус
ліхадухаў ды патарочаў,
а Бог праўды жывы,
уваскрос:
бел-чырвона-бялюткім палотаішчам
на дроце высокавальтовым
дабравесціць прароча!
О саўковыя фарысеі ды садукеі,
віхлявыя айчынапрадаўцыды стукачы,
вашы поцемныя квачы
могуць сцены працерці наскрозь, —
не запэцаць вам,
не сцерці на друз
духаўздымнае:
НАШ ДОМ-БЕЛАРУСЬ!,
бо - жыве Беларусь!
НАКІДАЮЦЬ...
Вецер водарыць упарта
Першацветаваю цнотай.
...Накідаюць мне пагарду.
Свет не варты пашаноты.
На стаптаны поплаў выйду -
У сіле шарону ранне.
...Накідаюць мне агіду.
Свет не варт замілавання.
Што мінецца хмараў навісь -
Суцяшэннейка слабое.
...Накідаюць мне нянавісць.
Сэрца плача па любові.
МАЛІТВА ЗА ЎСІХ
О, каб далося і мне
Стацца для вас травою,
Той травой,
Што на горка-зняможлівай,
Сцюдзенай вярсце
Рызыкоўна праточваецца
Праз кару буралісту,
Цвіце
Ацаляльнаю барваю
Зеляною.
Перейти на страницу: