Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Слодыч і атрута
Слодыч і атрута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слодыч і атрута

Электронная книга - «Слодыч і атрута». Краткое содержание книги:

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 139
Перейти на страницу:

— Серафім, дзе ты? — гукнуў Кірыла з ганка.

Худзенькі падлетак выглянуў з хлява з віламі ў руках.

— Я тут. А што? — спытаў ён.

— Чаму ты не пераапрануўся? З гною на вяселле пойдзеш? — незадаволена спытала Каця.

— Не. Я не пайду.

— Чаму? — здзівілася Зося.

— А што я там не бачыў? Ідзіце, весяліцеся, а я гаспадарку дагледжу.

— Ну, як хочаш, — махнуў рукою Кірыла і накіраваўся з двара.

— Нейкі ён дзікі ў нас расце, — заўважыла Каця.

— Бо сірата, — адказала Зося. — Жыве, бы палын пры дарозе.

— Мы ж яму не чужыя, і бацька ў яго ёсць недзе ў Расіі, мо калі вернецца, дык будуць разам, — разважыў Кірыла дачок і, каб перапыніць пустую гаворку, размашыста пакрочыў па падсохлай дарозе.

Аднак Зося раз-пораз вытыркалася ўперад бацькі, абганяючы яго. Так вабіла яе чужое вяселле. Яна зусім не ведала маладога. Маладую бачыла толькі адзін раз, калі тая забегла днямі з дружкамі, каб запрасіць іхнюю сям’ю на вяселле. Дзяўчына была родзічка па маме. Зося не ўдакладніла, што гэта за радня, і наогул мала каго помніла з ранняга маленства. За тыя гады, пакуль Барэйшы былі ў Самары, у Крачках шмат што змянілася. Падрасло новае пакаленне, сталыя крачкаўцы пастарэлі, нехта не вярнуўся з бежанцаў, старыя паўміралі. Аднак Зосю мала турбавала тое, што яна не ведала тутэйшых, дзяўчына лічыла: свята ладзіцца для яе.

2

Вясельная дружына спявала і скакала, апантаная агульным уздымам. Нават у тых гасцей, якія не адважваліся кідацца ў скокі, нешта замірала і трымцела ў грудзях, калі яны слухалі залівісты гармонік і гучны бубен, на абадку якога меддзю пазвоньвалі круглыя бляшкі. Бубнач гаціў кулаком у такт музыцы па нацягнутай скуры, часам даставаў стукнуць нават локцем, выяўляючы адметны спрыт, пры гэтым голасна нешта выкрыкваў, што, на ягоную думку, павінна было падбадзёрыць і распаліць танцораў. Гарманіст паводзіў сябе больш стрымана, шырока расцягваў гармонік і глядзеў некуды перад сабой, не зважаючы на танцораў. Ведаў: галоўны тут ён. Змоўкне гармонік — скончыцца танец, людзі, якія толькі што былі захоплены мелодыяй і рытмам, разыдуцца, быццам імгненна счужэюць і страцяць цікаўнасць адзін да аднаго. Ягоныя тонкія і лоўкія пальцы так хутка бегалі па гузіках гармоніка, што прысутным толькі заставалася дзівіцца, як ён запамінае процьму ладоў і басоў, каб гэтак хораша выводзіць мноства знаёмых і невядомых мелодый. Гарманіст часам некаму ківаў, усміхаўся, але знаёмых было мала, бо ён запрошаны з іншае вёскі. Хлопец хіліў галаву да гармоніка, прыслухоўваўся да ягонага голасу, нібы гэта быў ягоны найлепшы суразмоўца.

За сталамі засталіся толькі людзі сталага веку. Моладзь высыпала на вуліцу. Каця і Зося таксама стаялі ў гурце дзяўчат. Вылучаліся яны крамнаю вопраткаю, якую прывезлі з бежанства. Тутэйшыя дзяўчаты былі ў суконных паласатых андараках, вышыванках, з рознакаляровымі пацеркамі на шыях. Усе да адной у квяцістых хустках. Было золка, аднак ніхто з моладзі і не збіраўся апранаць світкі. Шчокі палалі, вочы блішчалі, усё навокал кружылася вясёлкаю колераў. Знаходзіліся і асабліва спрытныя пявунні і танцоркі, што, здавалася, маглі пераспяваць каго хочаш. Перад такімі шырэй расступалася кола гасцей, але вось нехта не вытрымліваў і кідаўся ў спаборніцтва. Адбывалася вясёлая перапалка, да якой далучаліся новыя ахвотнікі. Урэшце скакаць і спяваць пачыналі ўсе, ужо не слухалі адзін аднаго, не зважалі на ўзмакрэлыя спіны і прытомленыя ногі. Пакуль граў гармонік, ніхто не мог спыніцца.

— Чаго засумавалі, прыгажуні? — спытаў у Каці і Зосі высокі чарнявы юнак, схапіў абедзвюх за рукі і пацягнуў у гурт танцораў. Каця адбілася, адышла далей да плота, а Зося безразважна рынулася ў скокі, звонка заспявала прыпеўку:

А на печы пры лучыне Дзеўкі грошы палічылі, Налічылі паўталера І купілі кавалера.

Хлопец не застаўся ў даўгу і зацягнуў прыпеўку ў адказ. Калі ён спяваў, ніжняя таўставатая губа ў яго трохі адвісала, гэта смяшыла Зосю.

Дзяўчыначка мая люба, Мядовая твая губа. Адзін разок пацалую — Тры дні ў роце мядок чую.

Зося кінула на хлопца гарэзлівы позірк, усміхнулася, паказаўшы роўныя зубкі, па-заліхвацку сарвала з галавы хустку і, памахваючы ёю, заспявала:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)