Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Лісты ў Хельсінкі
Лісты ў Хельсінкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісты ў Хельсінкі

Электронная книга - «Лісты ў Хельсінкі». Краткое содержание книги:

У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што адбывалася на радзіме, што набалела на душы, былі таксама вершы-віншаванні з нагоды святаў. Чытаючы вершы і аглядаючы малюнкі, адкрываеш цэласную карціну, поўную гісторыю. Сяброўская падтрымка вельмі важная, асабліва, калі чалавек знаходзіцца здалёк ад дому і не мае магчымасці вярнуцца ў кожную хвіліну. Рыгор Барадулін стараўся па-свойму, па паэтыцку зрабіць гэты побыт на чужыне як мага менш тужлівым. Гэтыя вершы нельга не прачытаць, нельга абыйсці увагаю і малюнкі майстра слова.
1 2 3 4 5 6 7
Перейти на страницу:
Іспас, Што яблычным імем завецца. Прапахлі яблыкамі крыжы. Шапчу сваёй палахлівай вейцы: Ня калышы слязу, ня дрыжы. Сьлязою яблык дрыжыць на галіне. Раса дрыжыць на смутнай траве. Хмурынка лёгкая на ўспаміне У памяць незабыцьця плыве...
19 жнівеня 1998 г.

ЛІСТ ШОСТЫ

Багоўка — Кропелька вясёлкі — Пагойдваецца на траве. Стаміўся дождж, А ўсё ж жыве Настрой перадсьвітальны, Золкі. I хмелем, Што трываліць зёлкі, Упіцца хочацца асьве. I сьніцца цэлы дзень саве Багоўка — Кропелька вясёлкі...
22 жнівеня 1998 г.

ЛІСТ СЁМЫ

Здаецца хата ўбогая палацам, Толькі дасьць ступіць На родны дол Згадлівым заступцам і дарадцам Сыну блуднаму Сьвяты анёл. Колькі б доля пражы ні напрала, Ў шлях апошні йдзеш Гол як сакол. Дзе б душа на сьвеце ні блукала,— Назіркам за ёй Сьвяты анёл. Цяжка дагадзіць зямной лагодзе. У выгоды рэдкі частакол. Чалавек датуль З жыцьцём у згодзе, Покуль зь ім Яго сьвяты анёл...
23 жнівеня 1998 г.

ЛІСТ ВОСЬМЫ

У сьвет усьлед за намі йдзе яна, Рака маленства, верная мясьцінам, Якімі і ў апошніх снах ісьці нам, Раку гаркоты выпіўшы да дна.
Рака маленства, перад ёй усе Мы — дзеці, і сіўцы, і маладзёны, I паркі ўпарта круцяць верацёны, Рака сама халодна лёс нясе.
Рака надзеі чуліць чаўнара, Які вядзе свой човен да вытокаў. I шэпчуць хвалі, Каб ня чулі крокаў Той, што прашэпча кожнаму: пара...
11 лістапада 1998 г.

ЛІСТ ДЗЕВЯТЫ

Каб хоць неяк замаліць грахі I свае й сякеры, Я, магчыма, Папрашуся ў ветра ў пастухі — Пасьвіць лес зялёнымі вачыма. Дрэвы мяне прымуць. А ці не, — Буду я сачыць За імі ўсімі У маёй апошняй старане, Покуль позірк мой Ня стане сіні...
6 ліпеня 1999 г.

ЛІСТ ДЗЕСЯТЫ

А над Вушачаю аблокі Цябе чакалі два гады, I закідалі невады, I вабілі абшар высокі, Каб лёгка вёў твае сьляды
Туды, дзе першы сум чакае I пад ільдом, I пад травой, Дзе захлынае з галавой Усё як ёсьць нудзьга начная Палыннай хваляю сівой.
Ці хвалі мы, Ці толькі крокі, Што набліжаюць да бяды, Хоць і чакалі два гады, Адказу не дадуць аблокі. Адказ расьце. Ен малады.
18 ліпеня 1999 г.

ЛІСТ АДЗІНАЦЦАТЫ

Мясьціны родныя Штогод далей З вачэй тваіх У памяць уцякаюць. Дзе вір круціла, Захрасае глей I туманы Цюкуюцца цюкамі.
Ты сам свае мясьціны Кожны раз Зьнішчаеш, бо Ня крыўдзіцца ня ўмееш На той, што Адыйшоў з табою, час. Гаворыць забыцьцё. А ты нямееш...
23 ліпеня 1999 г.

ЛІСТ ДВАНАЦЦАТЫ

Свабодны ад будкі і ад ланцуга Сабака брэша ў ноч глухавата. Нібы пытае, чыя чарга Завыць, каб забыць, Што жыцьця нябагата. Завыць, каб забыць На брахню, на грызьню, На здрадную строму, На верную яму.
А можа, я ў хаце Заціхлай прысьню Вясёлага бацьку, Шчасьлівую маму?..
2 жнівеня 1999 г.

ЛІСТ ТРЫНАЦЦАТЫ

I радзіма можа Стаць чужынай, Мачыхай, Што пасынкаў сваіх Аюбіць падбадзёрыць Аютай кпінай, Покуль іхны голас Ня заціх.
1 2 3 4 5 6 7
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)