Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Мая Гродзеншчына
Мая Гродзеншчына - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мая Гродзеншчына

Электронная книга - «Мая Гродзеншчына». Краткое содержание книги:

Малады беларускі празаік, аўтар трох аповесцей («У адным інстытуце», «Дзяўчына з Ваўкавыска», «Данута»), Аляксей Карпюк нярэдка звяртаецца і да аператыўнага жанра — нарыса. Паездкі па сёлах і гарадах Гродзеншчыны, цікавыя знаёмствы і шчырыя гутаркі з рабочымі і калгаснікамі далі магчымасць Аляксею Карпюку сабраць багаты матэрыял пра сённяшні дзень аднаго з куткоў былога заходнебеларускага краю, прыкмеціць тыя змены, якія адбыліся ў жыцці людзей за гады Савецкай улады.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:

Міша загінуў.

Такіх прыкладаў многа. Іх на Гродзеншчыне перадаюць з вуснаў у вусны. На іх выхоўваюцца новыя пакаленні.

II. ІЛЬЯ ПАТ I ЯГО ПЕЧ

Калі вы будзеце ў Гродна і траніце на вуліцу Савецкіх пагранічнікаў, дык насупраць новага кінатэатра імя Пушкіна звярніце ўвагу на чырвоны старэнькі домік з блакітнымі аканіцамі.

Цяпер на ім вісіць звычайны парадкавы нумар — 48, а ў доміку жывуць звычайныя гродзенцы. Але быў час, калі тут адбыв. ліся вялікія справы.

Пачалося ўсё гэта задоўга да рэвалюцыі. Адзін майстра-яўрэй — Ісак Пат сталярнічаў у

Ласаснянскім млыне. Багацце ён меў звычайнае: залатыя рукі і вялікую сям'ю. Надышоў 1905 год.

Раскаты рускай рэвалюцыі дакаціліся і да Гродна. У горадзе быццам хто закруціў вялікае млынавое кола. Зачапіла яно і сыноў столяра. Прыбягаючы дамоў, хлопцы ўсхвалявана паведамлялі:

— На станцыі і на фабрыцы Шарахоўскага бастуюць!

— На Саборнай выстралілі ў жандара! Там зараз казакі б'юць прахожых.

— Мама, з гаўптвахты дваццаць шостай артылерыйскай брыгады ўцёк салдат Цвяткоў! За забастоўку ў палку яго прыгаварылі да расстрэлу!

— Дзеткі, нікуды не лезьце. Пападзецеся ў турму!- непакоілася маці. Сэрца яе чуяла небяспеку.

— А ты хочаш, каб яны, калі вырастуць, гнулі, як я, спіны на багатых? — заступаўся за сыноў бацька.

Сыны кожны раз прыходзілі дахаты прамоклыя да ніткі, абарваныя, пабітыя. Маці толькі ўздыхала. Неўзабаве арыштавалі старэйшага — Мішу, а за ім і Веньяміна. Ноччу арыштантаў, якіх з Гродзенскай турмы адпраўлялі ў Сібір, выводзілі на вакзал. Ісакава жонка бачыла, як вялі яе сыноў. Яны нешта крычалі, але кандалы звінелі так моцна, што маці нічога не зразумела. З катаргі сыны не вярнуліся.

Пасля імперыялістычнай вайны ў ласасянскага столяра застаўся толькі самы малодшы сын — кравец Ілья. I ён, верны сямейным традыцыям, прадаўжаў справу сваіх братоў.

У часы буржуазнай Польшчы камуністы працавалі ў глыбокім падполлі. Літаратуру для Заходняй Беларусі падпольшчыкі атрымлівалі "з Вільні. Але там было шмат шпікаў, людзі часта траплялі ў рукі паліцыі. Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі вырашыў знайсці іншае месца для падпольнай друкарні. Выбар паў на ціхі ў тыя часы горад Гродна. Дзеля гэтага трэба было знайсЦі сям'ю з даўнімі рэвалюцыйнымі традыцыямі.

Аднойчы да члена падпольнай ячэйкі Ільі Пата звярнуліся з прапановай паставіць у яго хаце друкарскі станок. Ілья, не задумваючыся, згадзіўся і ўзяўся за справу.

З гэтага дня суседзі пачалі заўважаць каля хаты краўца раскіданую цэглу, скрыню з разведзенай глінай, кучу пяску.

— Печ раблю! — тлумачыў цікаўным Пат.

— То чаму так доўга робіш?

— Няма грошай на цэглу і жалеза...

А на самай справе Ілья, выкапаўшы пад печчу дзірку, амаль паўгода з-пад падлогі выбіраў пясок і кошыкамі выносіў яго за горад. Потым выклаў падвал дошкамі, правёў электрычнасць. Прыехалі з ЦК, паглядзелі, сказалі:

— Добра, Ілья. Цяпер ты не будзеш хадзіць на партыйныя сходы і не маеш права ні з кім гаварыць пра палітыку. Вось табе пароль, чакай пасылкі!

Аднаго разу з Беластоцкага шасэ пад хату краўца пад'ехаў селянін.

— Прымай цвікі! — заявіў ён, абмяняўшыся паролем, і пачаў уносіць у хату акуратна збітыя скрынкі. На кожнай з іх стаяла стандартная марка цвіковага завода. Пакінуўшы «цвікі», селянін паехаў.

Днём прыйшоў яшчэ адзін незнаёмы і разам з Ільёй пачаў даставаць са скрыняў дэталі друкарскага станка і насіць у падвал. Да раніцы ўсё было гатова.

З гэтага дня і пачалося. Ноччу друкавалі, днём жонка — Суля — насіла «прадукцыю» ў горад на рынак. Там ля прылаўкаў яна абменьвалася кошыкам з другой падпольшчыцай.

Ішлі дні, месяцы. гады, а ў доміку на Ласасянскай вуліцы ўсё ішло сваім парадкам. Праўда, суседзі бачылі, што іншы раз да Пата заходзілі незнаёмыя людзі. Ды ці ж мала заходзіць да краўца людзей?

У горадзе бурна развіваліся падзеі, выбухалі забастоўкі, палітычныя выступленні, і толькі Пат маўчаў.

— Як ты можаш так жыць, бы ў скарлупе?— дзівіліся суседзі.

— Няма калі займацца палітыкай,— адказваў кравец,— жыву з іголкі!

Справа яго была цяжкай, небяспечнай. Тых, хто прыходзіў да яго друкаваць, Ілья ведаў толькі па клічцы. Калі таварыш некалькі дзён не з'яўляўся, Ілья ведаў, што ён ужо ніколі не вернецца: праваліўся. Так здарылася з «Юзікам», «Мішам», «Сашай», «Валяй», «Абрашам»... Але, трапіўшы ў лапы дэфензівы, усе трымаліся па-геройску, друкарні не выдавалі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)