Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
1813 [calibre 2.48.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

1813 [calibre 2.48.0]

Электронная книга - «1813 [calibre 2.48.0]». Краткое содержание книги:

Першы беларускі зомбі-хорар! Дзеянне навэлы 1813 адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.
-----------------------------
Первый белорусский зомби-хоррор! Действие новеллы «1813» происходит в 1813 году в последние дни зимы. В разрушенный Великой войной городок Молодечно на окраине Минской губернии к своему дяде в гости наведывается Михаил Клеофас Огинский — дипломат, композитор, а теперь сенатор Российской Империи. С наступлением оттепели в окрестностях городка начинают происходить странные вещи: убитые солдаты восстают с поля прошедшей битвы и нападают на жителей местечка. Скоро замок Огинских оказывается в осаде ходячих мертвецов. Михаилу Клеофасу не остается ничего другого, как снова взять в руки оружие и сражаться за свободу родного края.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

***

Міхал падняўся рана, за вокнамі толькі ўздымалася сонца. Бясконцыя заснежаныя палі зіхацелі ў ранішнім праменні. Граф памыўся вадой, што стаяла ў пакоі з вечара. Халодныя кроплі канчаткова прагналі рэшткі сну. Агінскі вырашыў пакуль не спускацца на сняданак і на свежую галаву выкласці на паперу перажыванні ўчорашняга дня. Балазе, паходны набор для пісьма быў у графа заўжды пад рукой.

Праз пэўны час Міхал Клеафас Агінскі адклаў пяро і прысыпаў аркушы паперы дробным пяском, каб атрамант хутчэй высах і не пакідаў слядоў на іншых рэчах. Гэта быў ліст да жонкі, першы ліст, напісаны ім пасля доўгай дарогі да дзядзькавага замка. Міхал строс пясок з аркушаў і ўзяўся перачытваць напісанае: «…Мяне чакала расчараванне. Мне дагэтуль горка пра гэта думаць.

Тое, чым прывітала мяне родная старонка, уразіла самым непрыемным чынам. Усё, што мы з табою ведалі пра вайну са сталічных газет, не адпавядае і дзясятай долі праўды аб тым, што адбылося тут.

Спачатку шлях па рускіх губернях засмучаў мяне. Здавалася, мы будзем ехаць бясконца. Але як толькі мы перасеклі межы Краю, у душы маёй пасвятлела. Я адчуў, як бадзёрасць забруілася ў маіх жылах, нібыта паветра Радзімы вярнула мяне ў гады маладосці. Апошнія вёрсты ад Полацка я загадаў фурману ехаць без перапынкаў. Мы ляцелі цэлы дзень і ўвечары дабраліся да Будслава, дзе змянілі коней. Уночы мы праскочылі Вялейку, і на світанні я быў у замку. Там мяне ніхто не чакаў. Усе былі здзіўленыя, хоць і вельмі радыя майму прыезду. Напэўна, той ліст, што я даслаў дзядзьку перад ад’ездам, затрымаўся ў дарозе, і я апярэдзіў яго. Прыняўшы мяне, стомленага і змерзлага, дзядзька загадаў слугам распаліць лазню і накрыць на стол. І няхай мая душа імкнулася хутчэй павітацца з роднымі мясцінамі, я з радасцю прыняў дзядзькава запрашэнне.

Каб прывітаць мяне, дзядзька запрасіў на сняданак усіх насельнікаў замка, у тым ліку пакаёвых і дваровых слуг. Але гэта не так шмат людзей, як можа здавацца. Я сядзеў побач з гаспадаром і старым замкавым кашталянам Юзафам Шыдлоўскім, які дзядзьку служыў спрадвек.

Дзядзька быў у гуморы, ён не раз падымаў поўны кубак, і зычнае «Віват, Міхале!» узносілася да высокай столі замкавай гасцёўні. Сам сабе я адзначыў, што дзядзька прыкметна пастарэў. Я памятаў яго поўным сілы мужчынам, а цяпер пабачыў змарнелага і сівога старога. Разам з дзядзькам пастарэў і замак. У гасцёўні паўсюль былі відаць сляды заняпаду. Ад свечкавага чаду закурэла столь і шыбы ў вокнах. На сценах праступілі шчыліны, а ў некаторых месцах адваліўся тынк. Скасабочаная нашараваная мэбля патрабуе тэрміновага рамонту.

Пад’еўшы і сагрэўшыся, я выказаў дзядзьку сваё жаданне праехацца конна па палях юнацтва. Дзядзька адказаў, што гэта не самая лепшая ідэя, тым больш з улікам майго цяперашняга ўзросту. Ён узяўся адгаворваць мяне ад блазнаватай задумы. Да яго далучыўся кашталян Шыдлоўскі. Але я быў непахісны. Сядлай найлепшага каня, Юзік, — сказаў я. Так па-свойску я нызываў кашталяна з дзяцінства. Дзядзька і Юзаф разам змоўклі. Тады мяне напаткала першае глыбокае расчараванне гэтага цяжкага дня.

Памятаеш, любая, колькі я расказваў табе пра знакамітую дзядзькаву стайню? Пра зграбных, хуткіх, прыгожых конікаў, якіх дзядзька збіраў па ўсім свеце. Памятаеш тую гісторыю, як я хлапчуком прабраўся туды, скраў найлепшага варанца і цэлы дзень лётаў па сенажацях, ловячы рукамі вецер? А потым атрымаў такіх бізуноў, што тыдзень хадзіць не мог.

Дык вось, стайні больш не было. Дзядзька расказаў, што спачатку французскія войскі, што ішлі праз Маладэчна на Маскву, рэквізавалі, а па-простаму адабралі на патрэбы арміі самых лепшых дзядзькавых коней. А потым імперскія войскі, што гналі Напалеона на захад, рэквізавалі рэшту. Застаўся толькі стары конь па мянушцы Бакас, якому было добра за дзясяць гадоў і таму ён нікому не спатрэбіўся.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)