Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 221
Перейти на страницу:

Цулукідзе Тамара, нарадзілася 19.12.1903 г. у горадзе Тбілісі (Грузія) у сям'і настаўніка.

У 1924 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны тэатральны інстытут і была прынята ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Ш.Руставелі. Як «жонка ворага народа» (яе муж, вядомы рэжысёр А.Ахметэлі, быў расстраляны) з 1937 да 1946 г. знаходзілася ў турмах, лагерах, на лесапавале, на земляных работах, працавала санітаркай, медсястрой у Краснаярскім краі. У Сыктывкары (Комі АССР) арганізавала тэатр лялек. У 1946 г. была вызвалена, а праз два гады пераехала ў Курск, дзе працавала рэжысёрам абласнога тэатра лялек. Тут паўторна арыштавана па ранейшай справе і выслана ў Краснаярскі край, дзе пазнаёмілася з рэпрэсіраваным пісьменнікам А.Пальчэўскім (у 1948-1955 гг. жыў у Краснаярскім краі), стала яго жонкай. Рэабілітавана ў 1956 г. Зноў працавала ў тэатры імя Ш.Руставелі. З 1958 г. жыла ў Менску. Сябра СП СССР з 1967 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Заслужаная артыстка Грузінскай ССР (1934).

Памерла 09.02.1991 г.

Літаратурную працу пачала з рэцэнзій і артыкулаў пра тэатр у 1933 г. у расейскай і грузінскай перыёдыцы. З 1959 г. выступала ў беларускім друку. Пісала на расейскай, беларускай і грузінскай мовах. Выдала кнігі для дзяцей «Театр кукол в школе» (1957), «Когда поднимается занавес» (1963), «К детям пришел вожатый» (1967), зборнікі пазнавальных нарысаў «Голубой факел» (1965, 2-е дапоўненае выданне ў 1970), аднаактовых п'ес - «Твое честное слово» (1973). У Тбілісі выйшла кніга мемуараў «Всего одна жизнь» (1983) і напісаны па-грузінску зборнік апавяданняў «Вяртанне» (1989).

Пераклала з грузінскай мовы на беларускую раман Ц.Данжашвілі «На Алазані» (з А.Пальчэўскім, 1959), асобныя творы іншых празаікаў.

Цяжкі Артур, нарадзіўся 23.07.1943 г. у вёсцы Лылойці Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Свірскай сярэдняй школы Мядзельскага раёна (1963) працаваў у смаргонскай раённай газеце «Светлы шлях» літсупрацоўнікам. У 1963-1967 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1967-1968 гг. - літсупрацоўнік раённай газеты. З 1969 г. - карэспандэнт газеты «Чырвоная змена», з 1971 г. - уласны карэспандэнт гэтай газеты па Берасцейскай вобласці, у 1972-1975 гг. і ў 1978 г. - карэспандэнт берасцейскай абласной газеты «Заря». У 1974 г. скончыў завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1975-1977 гг. - карэспандэнт раённай газеты «Астравецкая праўда», з верасня 1978 г. - адказны сакратар Гарадзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1979 г. - карэспандэнт газеты «Голас Радзімы», са снежня 1979 г. - карэспандэнт газеты «Знамя юности», у 1981-1984 гг. - рэдактар Гарадзенскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці. Сябра СП СССР з 1982 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 05.04.1984 г.

Першыя апавяданні апублікаваў у 1966 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), «Дзе мой дом?..» (1986).

Ч

Чабан Тамара, нарадзілася 31.05.1952 г. у вёсцы Чабаны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыла філалагічны факультет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974). Выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. З 1978 г. жыве ў Менску. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка». Скончыла завочна аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1980). З 1981 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

Памерла 20.03.1992 г.

Выступіла ў друку як крытык і літаратуразнаўца ўпершыню ў 1976 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кніг пра паэзію «Крылы рамантыкі» (1982), «Сучасная паэзія і фальклор» (з Я.Гарадніцкім, 1988).

Чавускі Міхась (таксама Чавускі Майсей), нарадзіўся 25.12.1904 г. у вёсцы Шапілава Жлобінскага раёна Гомёльскай вобласці ў сям'і вясковага шаўца.

З 1917 г. - наборшчык у друкарні ў Жлобіне, з 1924 г. - у Менску. Служыў у пагранічных войсках (1926-1928). Працаваў у Белспажыўсаюзе, рэдагаваў газету палітаддзела Плешчаніцкай МТС, менскую сельскую раённую газету, быў інструктарам ЦК КПБ, адказным кіраўніком і галоўным рэдактарам БелТА. У 1934-1937 гг. вучыўся завочна ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Ленінградзе. У час Вялікай Айчыннай вайны - адказны рэдактар газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1943), затым - сатырычнай газеты Вілейскага абкама «Партызанскае слова» (1943). У пасляваенныя гады - намеснік старшыні Камітэта па радыёвяшчанні пры СНК БССР (1944-1947), галоўны рэдактар, потым загадчык аддзела фельетонаў часопіса «Вожык» (1947-1961), дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР (1964-1970). Сябра СП СССР з 1957 г.

1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)