Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 186 187 188 189 190 191 192 193 194 ... 241
Перейти на страницу:

Сёння на гэтай трасе Генадзь быў адзін. Тыя разы паспяваў яшчэ ехаць па сваім ледзь прыкметным следзе, ды пад вечар снег пагусцеў, засыпаў дарогу. Іншыя шафёры з яго брыгады тралявалі сёння лес на Лысоўцы, ix перакінулі «рабіць» план: пацяплее, распусціць дарогі — тады доўгі будзе «прывал», пара «курортаў». Яго, як больш сталага, пакінулі тут аднаго.

— Пасядзім, Сцяпанавіч,— сказаў Генадзь, пастукаў нагою па скатах,— але дзела наша знаёмае, шафёрскае.

Ён закурыў, дастаў шуфель і пачаў адкідаць ад колаў снег. Азірнуўся: вакол стаяў высокі лес, не было чаго дробнага ссекчы пад колы. Адкінуўшы снег, Генадзь зноў пачаў газавадь, разгойдваць машыну. Матор натужліва роў, машына падавалася, пасля, як было відаць з кабіны, колы саслізнулі яшчэ лявей, зарыліся, болей нахіліўся прычэп, збіліся, з'ехалі на адзін бок бярвёны.

«Забі цябе гром з яснага неба! — вылаяўся Генадзь.— Газаваць больш не варта».

Ён вылез з кабіны i, правальваючыся ў снезе, абышоў i агледзеў прычэп. Як убачыў, што спаўзлі ўлева тоўстыя бярвёны, стала ясна: ніколі ён сам не выедзе, i не варта болей старацца выскачыць, бо i машыну сапсуе i перакуліцца можа. Трэба ісці, пакуль зусім не замяло ды не звечарэла, у брыгаду i папрасіць Жэньку, каб выцягнуў тралёвачным.

Нечакана ўверсе, на бярвенні, пачуўся кароткі глухаваты трэск. Генадзь, як толькі пачуў яго, адразу зразумеў: ланцуг не вытрымаў бярвёння, што спаўзло ў адзін бок, i парваўся; ён добра ведаў, што будзе за гэтым,— i не стаў азірацца, кінуўся ўцякаць ад прычэпа. Але глыбою снег не даў завіхнуцца, Генадзь паваліўся, i яго ногі тут жа накрыла тоўстымі цяжкімі бярвёнамі, якія падалі з прычэпа, круціліся, каціліся адно па адным.

Ламанула левая нага, моцна, ажно як шылам, кальнула ў галаве; Генадзь ціснуўся ў снег, баяўся, каб не пляснула зараз па галаве. Ён чуў боль у нагах, моцны, нясцерпны, падумаў, што снег глыбокі, пульхны i выратаваў яго. Каб не гэты снег, то яго раздушыла б на блін...

Пасля яму нічога не стала думацца, пацямнела ў вачах, забалела галава, потым ён адчуў, як пячэ ў шчокі снег, растае,— i яму стала лягчэй, тая часіна, калі ён мог страціць прытомнасць, прайшла.

Генадзь накратаў правую нагу i не адчуў яе. Здаецца, яна была цэлая, толькі яе моцна прыціснула, i яна анямела. Спрабаваў тузануць левую — i аж завыў ад болю, заплюшчыў вочы i паваліўся тварам у снег.

Калі апаў гэты вялікі боль, зразумеў, што з левай нагой нядобра: або вывіх, або пералом. Зноў крануўшы правую нагу, адчуў, што яна не баліць, яе толькі ўціснула ў снег, спрабаваў вырваць яе з-пад таўшчэзнага камля — не хапала на гэта сілы.

Генадзь абціснуў локцямі снег, каб ён быў цвярдзейшы, i спрабаваў падняцца, але тут жа зноў апаў долу: забыўшыся, незнарок крануў левую нагу. Асцерагаючыся, ён яшчэ болей абціснуў снег i пачаў аграбаць бліжэйшую да рук правую нагу, каб вылезці з-пад бярвення.

Калі ён усё ж торгаў левай нагой i тая моцна балела, спыняўся, чакаў, пакуль аціхне боль, тады зноў выграбаў з-пад правай нагі снег.

Гула мяцеліца, кідала сухім калючым снегам, які сыпаўся за каўнер, раставаў, апякаючы холадам спіну. Качанела левая рука, якой ён адкідваў снег; ён дасюль нават не думаў, што снег можа быць такім халодным, так паліць ледзяной лютасцю пальцы. Генадзь браў пальцы ў рот, грэў ix, лажыўся на бок i адпачываў, пасля зноў падымаўся, падпіраўся локцем правай рукі i вызваляў нагу, сцінаючы зубамі вусны...

Гудзеў матор, i Генадзь з радасцю падумаў, як добра, што ён не выключыў яго: надвор'е марознае, стылае, а вада не спушчана — магла замерзнуць.

Нарэшце ён выцягнуў з-пад бервяна правую нагу, паварушыўся i сцяўся ад болю: левая балела ўсё больш i больш, i яе вызваліць, падумаў ён, будзе цяжэй. Калі ўцямнеецца, яго павінны схапіцца, павінны здагадацца, што ён недзе забуксаваў, i выехаць на трактары насустрач. Але калі яшчэ гэта будзе; каб былі жонка ці маці, блізкія, яны падумалі б пра яго хутчэй, а суседка яго можа i не папярэдзіць начальства, яна прывыкла, што ён вяртаецца дамоў позна, часамі і зусім не прыходзіць начаваць...

Ён адграбаў снег, дакуль мог сагнуцца; цямнела; мяцеліца, здаецца, суцішвалася, не сыпала снегам; халаднела, i ён адчуў, што памацнеў мароз. Генадзь прылёг на бок i рашыў адпачыць, а заадно i сагрэць руку. Дзьмухаў на яе — нічога не памагала, тады ён прасунуў яе да грудзей, абмяк увесь...

Успомнілася Юля. Ён нават здзівіўся, чаму яна ўспамінаецца яму тады, калі цяжка — калі ў яго непрыемнасці на рабоце, калі яго нехта пакрыўдзіць ці ён каго i яго тады асуджаюць.

«Мусіць, таму ўспамінаецца яна мне ў цяжкую часіну, што ў мяне няма цяпер таго блізкага чалавека, з якім я мог бы дзяліцца ўсім сваім запаветным, патаемным, а яна магла б усё зразумець i падтрымаць».

1 ... 186 187 188 189 190 191 192 193 194 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)