Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Электронная книга - «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса». Краткое содержание книги:

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 35
Перейти на страницу:

- Прачытала,- далікатна адказала яна,- у кнізе!

- Ну, канечне! Канечне, аб гэтам было напісана ў кнізе,- супакоіўшыся прамовіў Ханьці.- У падручніку па “Гісторыі Англіі”. Глядзі на мяне уважліва! Я той, хто размаўляў з самім Каралём. Калі ў цябе будзе магчымасць паглядзець на падобнага героя? Ты толькі не палічы, што я гэтым ганаруся, ты нават можаш паціснуць мне руку!- Яго ўсмешка распаўзлася ад вуха да вуха, калі ён нахіляўся да дзяўчынкі (пры гэтым, ён цудам не зваліўся са сваёй сценцы) і працягваў ёй сваю руку. А дзяўчынка напалохана назірала за ім.

- Калі ён ўсміхнецца, хаця б крыху шырэй, яго вусны сустрэнуцца ззаду,- вырашыла Аліса,- Што будзе з яго галавой?! Ці не адваліцца?!

- Так! Хто пехам, хто на кані, але прынясуцца ўсе да шчэнту,- працягваў Ханьці-Данці.- Яны сабяруць мяне не болей, чым за хвіліну! Але ж мы адхіліліся ад нашай тэмы, аб чым у нас ішла гаворка?

- Я ўжо і не прыпомню,- ветліва прамовіла дзяўчынка.

- Тады, пачнем нанова,- знайшоўся яе суразмоўца,- цяпер пытацца буду я (“Ён кажа так, нібы мы з ім гуляем!”- падумала Аліса),- Увага, пытанне! Колькі табе год?

- Сем год і шэсць месяцаў.- амаль не задумваючыся адказала яна

- Не!- трыўмфуючы ўсклікнуў Ханьці-Данці.- Ніколі не кажы падобнага!

- А як тады? Растлумачце!- спытала Аліса.

- У мяне няма настрою, гэтым займацца,- заявіў Ханьці.

Але ж дзяўчынку гэта не задаволіла, таму яна працягвала,пазбягаючы на яго глядзець.

- Сем год і шэсць месяцаў,- глыбокадумна прамовіў ён.- Няўтульны для ўспрымання ўзрост. Калі б ты спытала ў мяне раней, я б параіў табе спыніцца на сямі... але зараз ужо запозна выпраўляць!

- Мне не патрэбны падобныя парады!- раз’юшылася Аліса.

- А якая ж ты ганарлівая, каб ты ведала!- пачуўся адказ.

- Няўжо?- пачала шалець дзяўчынка.- А хіба можна спыніць свое сталенне?

- Сам насам не,- паведаміў Ханьці-Данці,- але, калі б ты мела памочніка, магла б і супыніцца на сямі.

- Які ў Вас прыгожы пас,- нечакана сказала Аліса.

(Яна вырашыла, што ўжо досыць наразмаўлялася на тэму ўзросту і размову трэба было працягваць далей, тым больш. што была яе чарга пачынаць.)

- Вой, не!- паправілася яна, крыху паразважаўшы,- я мела на ўвазе “прыгожы гальштук”, ці ўсё ж такі пас... прабачце мяне, калі ласка!- напалохалася дзяўчынка, Ханьці-Данці выглядаў смяротна пакрыўджаным, яна пачала шкадаваць аб тым што змяніла тэму.- Каб я ведала,- падумала Аліса,- дзе ў яго шыя, а дзе талія?

Ханьці-Данці, напэўна быў раззлаваны ўшчэнт, ён маўчаў хвіліну, ці дзве. Калі ён спрабаваў сказаць штось, яго голас больш нагадваў гыркатанне.

- Мяне яшчэ ніколі не крыўдзілі гэткім чынам,- ўрэшце прамовіў ён,- няўжо нельга адрозніць гальштук ад пасу?

- Каб Вы ведалі, наколькі я дурная,- прамовіла баязліва дзяўчо, каб супакоіць Ханьці-Данці.

- А маё ты дзіця, канечне ж гэта гальштук і вельмі прыгожы, як ты ўжо заўважыла. Гэта падарунак ад Белага Караля і яго Каралевы! Вось!

- Ды няўжо?- прамовіла Аліса, вельмі задаволеная тым, што звярнула на гэта ўвагу.

- Яны падаравалі яго мне,- глыбокадумна працягваў Ханьці-Данці, паклаўшы адну нагу на другую і трымаючы гальштук у руках, каб дзяўчынка магла лепш яго разгледзіць,- на нядзень нараджэння!

- Калі? Прабачце не зразумела!- разгубілася яна.

- Я не крыўдую,- адказаў Ханьці.- Што ты не зразумела?

- Аб падарунке на Нядзень нараджэння,- крыху падумаўшы адказала Аліса.- На Дзень нараджэння падарункі дораць, гэта я ведаю, а каб гэдак...

- Ты папросту ніколі аб гэтым не думала!- ускрыкнуў Ханьці-Данці.- Вось глядзі, колькі дзён доўжыцца год?

- Трыста шэсцьдзесят пяць!

- А колькі з іх ты святкуеш, Дзень нараджэння?

- Адзін.

- А калі ад трохсот шасцідзесяці пяці адняць адзін, колькі будзе?

- Трыста шэсцьдзесят чатыры, вядома!

- Палічы лепш на паперцы,- засумняваўся Ханьці-Данці.

Аліса, усмяхаючыся дастала з кішэні блакнот з алоўкам і палічыла ў слупок:

365

  -1 

364

- Здаецца ўсё верна...- сказаў Ханьці, самым уважлівым чынам, разгледзеўшы Алісіны вылічэнні.

- Вы трымаеце яго да гары нагамі,- заўважыла Аліса.

- Аёечку!- узвесяліўшыся прамовіў Ханьці-Данці, калі дзяўчынка перагарнула блакнот.- А я гляджу, твае лічбы нейкія дзіўныя. Але, як я ўжо казаў, ўсё здаецца рэшана верна... Хаця я не маю часу, каб разгледзіць ўсё больш дакладна... Дык вось, ёсць трыста шэсцьдзесят чатыры дні, калі ты можаш атрымаць падарунак на Нядзень нараджэння...

- Так!

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 35
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)