Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Комедия » Пагарэльцы
Пагарэльцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пагарэльцы

Электронная книга - «Пагарэльцы». Краткое содержание книги:

У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз дваццаць гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць…
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 25
Перейти на страницу:

Ухватаў. Дык што? Не падпісана яшчэ?

Бусько. Свежанькая… з сахарком… А можна і з малачком. Люблю!!! А варэнне? А-а-ах!.. (Аж зацмокаў.) Ц-ц-ц…

Ухватаў. Калі ўжо ты так любіш, то я магу… Колькі табе?

Гарык (нечакана). Трыццаць.

Ухватаў. Што трыццаць?

Гарык. Я не вам, я яму.

Бусько. Зараз? У мяне з сабой няма.

Гарык стаіць за спіной у Хведара Паўлавіча і паказвае пальцам на яго.

Гарык. Паглядзіце, паглядзіце ў кішэні. Павінна быць…

Бусько. От жук! Табе так прыспічыла? Так тэрмінова? (Лезе ў кішэню, вымае кашалёк і, хаваючыся, падлічвае фінансы.) Толькі дзесяць. Хведар Паўлавіч, можа, у цябе ёсць? То пазыч. Да зарэзу трэба.

Ухватаў. I рад бы, ды не нашу з сабой. Жонка чысціць кішэні перад тым, як выпусціць мяне ў горад.

Бусько. Шкада цябе. Значыць, жонка захапіла ўладу? А чалавек без улады — не чалавек. Так, пустое месца… Пераканаешся.

Гарык. Абсалютная ісціна: імпатэнт.

Бусько (Ухватаву). А ты ж у свой час мог прыстроіць мяне і на лепшае месца. Мог! Дык жа не! Запіхнуў мяне ў гэты стары галёш. Хіба гэта — установа? Я кожны дзень жду — прыйдзе бульдозер і к чорту зграбе разам са мной. Што я тут значу? Прыйшла каза да ваза? Трэба было глядзець наперад, у глыбіню вякоў!

Ухватаў. Ну падумай сам: а куды я мог з тваімі талентамі? Толькі выгляд. Вот бюстам ты мог служыць, каб толькі не раскрываў рот. I пачот, і павага, і ніякага клопату. Хатнім ідалам.

Бусько. Дык вось Хведар Паўлавіч, тваю справу я даручыў Кудасаву. Зайдзі да яго, ён усё і вырашыць.

Ухватаў (насцярожыўся). Слухай, Бусько, калі ты запускаеш мяне на кругавую арбіту, то ты так і скажы, не валаводзь.

Бусько (смяецца). Ну, што ты, Хведар Паўлавіч!

Хведар Паўлавіч выходзіць.

Гарык. Быццам бы не знаеце, што без вашага подпісу, без вашай рэзалюцыі там нічога не будзе.

Бусько. Я-то знаю, а ён не знае. А трэба, каб і ён знаў. Знай сваіх! А кругавую арбіту ён сам і прыдумаў. Яшчэ да пенсіі.

Абодва смяюцца, аж захліпаюцца.

Гарык (раптам сціх, пацірае пальцамі, напамінаючы пра грошы). Антон Сцяпанавіч! Смех смехам, а… ясак ясаком.

Бусько (спахмурнеў, трагічна). За што?! (Вымае з кішэні пяцёрку, падае Гарыку, той круціць галавой. Дастае з другой, трэцяй і так з шасці кішэняў па пяцёрцы.) За што?!

Гарык (прыняў заслужаны ганарар). За навуку. Штраф. Кантрыбуцыя за павышэнне голасу на сваіх падначаленых… I вось яшчэ — паперка на кватэру. Каб меней дома дакучаць… Стэлу пужаць нельга. (Выходзіцъ.)

Бусько. Ну, пачакай, брандыхлыст!

* * *

Прыёмная. З кабінета Бусько ўваходзіць Гарык — гэткім Аляксандрам Македонскім.

Гарык. Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў! Арабы нацыяналізуюць буйную ўласнасць! Чабаны стрыгуць авечак! Няверныя прававерным плацяць дань! Ты — геній, Стэла!!!

Стэла. Я табе падабаюся? Вельмі?

Гарык (пад Левітана). Сёння вечарам а восьмай гадзіне ў касмічным рэстаране «Спутнік» адбудзецца стыкоўка ракеты і ракетанасіцеля. Прыблізна ў дваццаць тры нуль-нуль дэманструецца выхад з карабля ў стане невясомасці! (Абдымае Стэлу.)

Адчыняюцца дзверы з кабінета Кудасава.

Кудасаў (з дзвярэй). Стэла! Зайдзіце!

Гарык (праводзячы яе вачыма, дэкламуе з налётам жалю).

Ваши беломраморные руки, Вашу белокаменную грудь Загребу я в собственные руки…

Кабінет Кудасава. Цяпер гэтыя кабінеты будуць круціцца па крузе. А Хведар Паўлавіч будзе напамінаць вавёрку ў барабане. У кабінеце Кудасаў і Хведар Паўлавіч. Уваходзіць Стэла.

Стэла. Я вас слухаю.

Кудасаў. Стэла! Мы ўчора з Бусько абмяркоўвалі просьбу Хведара Паўлавіча. Дзе гэтая паперка?

Стэла. Я перадала Сілану Данілавічу. Учора ж.

Кудасаў. Ну, малайчына. Яна ў нас вельмі акуратная, аператыўная. Дзякую, Стэла. Значыць, усё ў парадку, Хведар Паўлавіч.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)