Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Тры жыцці княгіні Рагнеды
Тры жыцці княгіні Рагнеды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры жыцці княгіні Рагнеды

Электронная книга - «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Краткое содержание книги:

Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры. Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 53
Перейти на страницу:

Ціха ў хаце, у суседнім пакоі дагарае свечка. Трэба новую запаліць, думае Рагнеда, без святла не патраплю я ў сэрца. Яна падымаецца, Уладзімір скрозь сон нешта мармыча, ёй здаецца: «Куды ты?» - «Свечку змяніць, - ціха гаворыць яна. - Не бачна цябе». Рагнеда падыходзіць да стала, запальвае ад слабенькага агеньчыка другую свечку, капае на стол воскам і мацуе свечку каля нажа. Злавесна блішчаць яго пазалочаныя тронкі. Схапіць бы яго... Не, нельга спяшацца, яшчэ не час, не ўцячэ Ўладзімір, у пастцы ён, капішчам стане іхняя пасцель, а ён ахвярай - чакаюць багі яго крыві, атрымаюць яны вялікую асалоду. Вось дагарыць тонкая свечка - тады і кон; няхай жыве, няхай сніць сны пра рамеяў і Таўрыю, пакуль свеціць трапяткі агеньчык...

І ўвесь час, пакуль свечка аплывала васковымі слязьмі, калыхаліся перад вачыма Рагнеды нейкія барвовыя плямы, цьмяна праглядаліся скрозь іх знаёмыя постаці - яна разумела, што яны мацуюць яе руку... Раптоўна ўбачыла яна ў куце трох старых з Палаты, нерухома назіралі яны за ёю, і ад іхнай уважнасці тужліва замерла сэрца; нашто яны тут; прыносяць яны з сабой няўдачу; заўжды перад новай бядою заглядаюць яны ёй у вочы. А-а, здагадалася Рагнеда, - ёй жа памерці сённяшнім ранкам, яны развітваюцца. І не стала старых, нібы трапна разгадала яна гэта прывід...

Вось свечка дагарае. Рагнеда кранула князя локцем. Уладзімір не адчуў. Яна ўзнялася і, не азіраючыся, пайшла да стала. Лёгка, з гатоўнасцю, выпаўз з похвы матавы клінок. Рагнеда заціснула нож у руцэ - пад вялікім пальцам аказалася круглае наверша з камянём. Моцна сціскаючы прыладу смерці, яна ціха наблізілася да ложка. Уладзімір не паварушыўся. «Спіць як забіты, - падумала яна. - Мёртвым сном». Яна прыглядзелася да яго грудзей, шукаючы абранае для ўдару месца. «Толькі бы ён не закрычаў», - падумала яна, згадаўшы дзяцей. Нож ужо ляцеў уніз, але гэтая раптоўная і нечаканая думка скрывіла руку і лязо трапіла не ў сасок, а ў рабрыну і пайшло па ім, узрэзваючы скуру...

Князь прыўскочыў і прачнуўся; яшчэ не зразумеўшы, што з ім, ён, па чуццю небяспекі, збіў Рагнеду з ног ударам кулака. Грукнуў аб падлогу нож. Боль раны, мокрая ад крыві кашуля, варожы, раз'юшаны позірк жонкі імгненна растлумачылі князю, што адбылося. У яго вачах мільгануў страх - ён адчуў, як блізка стаяла смерць; Рагнеду гэты кароткі княжы жах суцешыў - Уладзімір быў жывы, ён выратаваўся, ёй зноў не пашчасціла, цяпер ужо назаўсёды. Яна бачыла, як ён ускочыў, прыціснуў руку да раны і ўтаропіўся ў нож, на якім засталіся кроплі крыві. З абыякавасцю да наступнай сваёй хвіліны яна глядзела на Ўладзіміра. Вось ён схапіў нож і падступіў да яе. З вялізнай клямай крыві на кашулі стаяў ён над Рагнедай, і напружана дрыжэў ва ўзнятай яго руцэ кінжал. Лютасць адняла ў яго мову; нейкім воўчым рыкам выходзілі з яго вуснаў словы прысуду - але ўсадзіць у жонку нож ён устрымаўся, малой здалася яму такая адплата. Раптам усвядоміўшы, што галоўны яе губіцель, першы яе вораг жывы і будзе жыць, Рагнеда зарыдала; сціскаючы галаву рукамі, ківаючыся, яна адчайна пытала лёс: «Чаму ён жывы? Чаму жывы?»

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 53
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)