Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Азірніся ў каханні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Азірніся ў каханні

Электронная книга - «Азірніся ў каханні». Краткое содержание книги:

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 146
Перейти на страницу:

— Я на хвілінку забегла. Трошкі мела часу, а цяпер мне пара ісці, — гаворыш ты як бы вінавата, ужо суцішыўшыся, стаўшы самой сабою — заклапочаным чалавекам, якога, як і кожнага, грызуць турботы...

— Ты прыйдзеш яшчэ?

— Як запросіш, то прыйду, — зноў смяешся, але ўжо не так гарэзліва, як раней, а неяк інакш, як што зразумеўшы ці адчуўшы.

— Я запрашаю цябе, Наташа. У панядзелак ці ў аўторак я тут заўсёды. Я хачу стрымаць сваё абяцанне.

— Якое? — у голасе насцярожыце.

— Намаляваць твой голас.

— А-а... Я думала, ты пажартаваў.

Я праводжу цябе да дзвярэй, потым на вуліцу. Ты ідзеш не аглядваючыся, не падаючы аніякай надзеі на будучую сустрэчу.

— І чым больш ува мне расло жаданне ўбачыць цябе, тым скарэй яно перарастала ў нейкае іншае пачуццё — невядомае мне, цнатлівае і хвалюючае. Дакараў сябе, што я на пятнаццаць гадоў старэй за цябе, што мне нельга зараджацца тым пачуццём, бо гэта можа быць балюча для абаіх — калі здарыцца Тое, але ўжо нічога парабіць з сабою не мог...

Ты прыйшла праз тыдзень і прасядзела ў мяне «шмат часу» — аж цэлых дзесяць хвілін. Яны праляцелі так хутка, што я не паспеў табе нічога сказаць.

А потым прыйшла праз два месяцы. Была нейкая маўклівая і сцішаная, стомленая, нават спустошаная нейкім горам. Душэўным горам. Нічога не гаварыла — сядзела на крэсле і няўцямна паглядала на малюнкі, што былі развешаны на сцяне.

Маўчаў і я. Нейкім дзесятым пачуццём разумеў, што табе невыносна цяжка, што табе собіла пабыць адной са сваімі нялёгкімі думкамі. Мне нават хацелася выйсці з пакойчыка і пагуляць па вуліцы якую гадзіну, але сядзеў, не кратаўся з месца, прыхінуўся да сцяны.

Ты паднялася і падышла да мяне, нахілілася, дакранулася сваімі вуснамі да маіх — мяне ўсяго як токам працяло. Я абняў цябе, пацалаваў. Адчуў, як закалацілася тваё трапяткое цела і ты абвяла, прытуліўшыся да мяне.

І ў гэты ж час, адчыніўшы першыя, ад ганка, дзверы, ступіў на парог Пушкарчук. Ты адхіснулася ад мяне, пачырванела, не ведаючы, куды падзець сябе...

— Юркоў да цябе не прыходзіў? — спытаў ён і сам не ведаючы пра што.

— Не, Мікола, яго ў мяне не было...

Пушкарчук недаўменна паціснуў плячыма, хуценька зачыніўшы дзверы, але мы пачулі яго недаўменнае пытанне:

— І дзе ж яго нячысцік носіць?

Ты хапілася за шчокі, стараючыся ўтаймаваць іх гарачыць. Баялася глядзець у мой бок. А ў мяне на вуснах гарэў твой пацалунак.

Ты першая, каго я ўзяў з сабою ў лес.

Спі, адпачывай, ты перанесла вельмі шмат пакут за апошні тыдзень. Стамілася змагацца са сваімі і чужымі праблемамі і няўдачамі. Адпачывай, у лесе вельмі добра спіцца.

Ты шукаеш маю руку, гладзіш яе, туліш да сваіх грудзей і зноў засынаеш. Адзін ліст упаў табе на галаву, і я не прымаю яго, бо ён, як парасон, хавае цябе ад іншых лісцяў, як ад усіх напасцяў, што здараюцца побач з табою...

— Нам нельга кахаць адно аднаго, — шэпчаш ты мне на вуха і ўздыхаеш, не расплюшчваючы вачэй.

— Ведаю. Ты ўсё разумееш...

— Я стамілася. Надламалася. І не знаходжу ў сабе сілы выстаяць. Таму і прыйшла да цябе, убачыўшы, што і табе цяжка. Ад адчаю я прыйшла да цябе...

— Я здагадваўся. Дзякуй табе. І прабач, што збіў цябе з тваёй сцежкі. Ведаю, што і праклянеш мяне потым за тое, што адарваў ад цябе хвіліны шчасця. Балючага шчасця.

— Не ведаю. Але мне вельмі цяжка цяпер. Балюча. У яго жонка і двое дзяцей. Я не маю ніякага права на яго, але з сабою нічога не магу парабіць. Сама страшнае тое, што тое на ўсё жыццё. Я ніколі не магу забыць яго. Ніколі...

— Глупства ты гаворыш, Наташа.

— Ён ніколі не палюбіць мяне. Бо прыходзіць да мяне толькі тады, калі яму вельмі баліць. Калі ён задыхаецца ад сваёй бязлікай і нікчэмнай жыццёвай пустэчы. Ад барацьбы з ветракамі...

— І ты ідзеш яму насустрач. На помач.

— Іду. Таму што яго боль — то мой боль. Бо я адзіны чалавек, які можа яму памагчы.

— Тое, пра што ты гаворыш, страшна.

— Можа быць. А потым у нас магло быць дзіця. Але я пазбавілася ад яго. Ён і не ведаў.

Слухаю твой шэпт-сгіоведзь, і мне робіцца балюча. Бы хто ўзяў у руку сэрца і пачаў яго сціскаць — усё больш і больш.

У цябе на шчоках слёзы. Ты хаваеш твар і схіляешся па шыю, шэпчаш нешта яшчэ, а я стараюся ўвабраць у сябе твой боль, паліваюся ім.

— Ты — неразумнае дзіця.

— Ведаю. Такая ўжо нарадзілася. І вось звалілася на тваю галаву.

— Не звалілася, я сам паклікаў цябе. І дзякую, што не адвярнулася.

— А пра яго не думай, ён такі ж няшчасны, як і я. Цяжка і яму жыць.

— Аз табою лягчэй? Ён жа...

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 146
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)