Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Праклятая любоў». Краткое содержание книги:

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 64
Перейти на страницу:

Янава маці яшчэ некалькі гадоў жыла ў сваёй хацінцы — і Мар’я з Янам трымалі два пляцы і дзве гаспадаркі. Маці перайшла да іх у хату жыць пасля таго, як Ян пайшоў у МТС на курсы, стаў трактарыстам, а потым і камбайнерам. У яе ўжо тады нарадзіўся Аляксей і ўпраўляцца і з калгаснай работай, і з малым, і з двума пляцамі не ставала сілы.

Са свекрывёй жыць стала лягчэй, паціху на яе перайшоў увесь клопат пра парадак у хаце і па гаспадарцы. Мар’я тым часам выйшла ва ўдарніцы, і яе славілі нават у раённай газеце?і запрашалі ў школу завязваць гальштукі дзеткам, якія ўступалі ў піянеры…

Але ўсё гэта было не тое — цяпер Мар’я ведае, што ўсё не зраўняеш з горадам, з тымі выгодамі, якія там маюць людзі. I цяпер яна ўпэўнена, што каб тады не асталася гібець у вёсцы, то жыла б, як людзі жывуць, як жыве дачка. Таму і цягнула яе цяпер у горад, як магнітам, бо ў вёсцы не асталося ніякага інтэрасу. Некалі іх адтуль не выпускалі, трэба былі рабочыя рукі, а цяпер не надта хто пільнуе і глядзіць. Як сабе хочаш, калі пайшоў на пенсію. Гэта толькі хіба такія дурныя, як яе Ян, не могуць адкаснуцца ад калгаса і калгаснае работы. Усё ідуць туды на работу, усё нешта хочуць паправіць і ці перамяніць, а цяпер на іх ніхто не глядзіць і не зважае, хіба што заткнуць дзірку на рабоце, куды ніхто з маладых ісці не хоча. А тут хоць на старасць гадоў можна паглядзець на жыццё, пабачыць людзей.

I зноў Мар’я адчувала сваю перавагу над Янам, якому гэтага нават не зразумець ніколі, калупацца там, пры доме, а грошай усё роўна век не было, колькі ні зараблялі.

Мар’я пайшла на кухню заварваць чай. Трэба было збіпацца V горад — Вера заказала ёй басаножкі, учора іх давалі ў ЦУМе.

Дзень пачынаўся ясна, сонечна, і абяцаў спякоту.

6

У зале было душна, хоць адчынілі ўсе фрамугі. Мяцельскі зручней умасціўся на крэсле, расслабіўся, каб адпачывала цела. Прывычка гэтая была даўняя, яшчэ з таго часу, калі пасля язды верхам альбо ў вазку, хацелася аднаго — не варушыцца. Крэсла цяперашняе, мяккае, абабітае тканінай. Гэта не тыя голыя і рыпучыя пасляваенныя. Ды і залы тады такой не было, і трыбуны з мінералкаю, і людзей намнога менш збіралася. Ды і нарад такіх, зараней запланаваных, з распісанымі на паўдня выступоўцамі не было. Тады найчасцей выклікалі аднаго альбо некалькіх і не гаварыць давалі, а пыталіся і ставілі задачу.

Мяцельскі не чуў прамоўцаў, ён на памяць ведаў, што гавораць на такіх нарадах. Кожны рапартаваў аб гатоўнасці. I запчастак хапала, і элеватар гатоў прыняць усе машыны са збожжам за адну хвіліну… Дзе ўсё потым дзяецца: і запчасткі, і магутнасці на элеватары? Пасля правяральшчыкі дакладвалі пра гатоўнасць да жніва ў саміх калгасах, называлі прозвішчы старшынь, патрабавалі тэрмінова дарабіць недаробленае, падрыхтавацца да жніва. Хаця, які ж то гаспадар, якога падганяць трэба і падказваць? Прозвішча Мяцельскага не называў ніхто, ён быў ужо з рангу тых, каго пахадзя не чапаюць. Гаспадарка яго няхай і не перадавая, але адна з самых стабільных у раёне, са сваім ладам-парадам. Ён меў права лічыць куранят восенню. Права гэта было заваявана не толькі доўгімі гадамі старшынёўства, ордэнамі, але і трыма партыйнымі вымовамі, а за канюшыну і вызваленнем ад старшынёўскай пасады, праўда, ненадоўга. Яшчэ знаёмствам і сяброўствам на абласным і рэспубліканскім узроўні, салідарнасцю былых партызан, якіх асталіся адзінкі пры ўладзе, але якія ўмелі трымацца сваіх. I набытым вопытам паводзіць сябе з начальствам. Усю гэту крытыку з трыбун ён лічыў непатрэбнай — калі чалавек не гаспадар, то яго не вучыць трэба, а мяняць. Але ён ведаў, што ў жыцці гэтак нельга, як нельга і без нарад, без выступленняў на іх, як, нарэшце, і без гэтай агульнай па раёне каманды зажынаць альбо сеяць, і не толькі пачаць кампанію, але і ўкласціся ў некім прыдуманыя тэрміны, своечасова адрапартаваць. Каманда будзе дадзена ў канцы нарады, пасля ўсіх выступленняў, дзе адназначна падкрэслівалася, што сам старшыня павінен усё рашаць, за ўсё адказваць. Мяцельскі прывык ужо, што старшыню нязменна застаецца адно гэта права — за ўсё адказваць. 3-за дробязі ён не лез на ражон, пакрасавацца начальству не замінаў. На ўзлобках можна знайсці мясціны, каб пусціць камбайны і завезці некалькі машын на элеватар, а там падыдзе да жніва і ўся ніва.

Звычайна Мяцельскі адпачываў на гэтых нарадах, слухаючы другіх, перабіраў у памяці, што яшчэ недароблена, дзе якія прарэхі падлатаць, каб шумнуць жніво адным дыхам. А цэнтнеры і тоны ён у канцы года пакажа, калі пракоцяцца па раёне пару дадатковых планаў продажу збожжа дзяржаве. Але сёння нешта выбівала яго з каляіны. Яшчэ зранку, калі аб’язджаў калгас, праводзіў нарад, пакуль ехаў у раён. Нічога быццам і не здарылася. Звычайны дзень, нават без дробных непрыемных здарэнняў, без якіх не абыдзешся ў гаспадарцы.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)