Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 179
Перейти на страницу:

Аліцыя не праводзіла яго ў вітальню, а пайшла прама да Юлькі.

Дзяўчына адарвала ад кніжкі хітрыя вочы:

— Доктар пайшоў?

— Так. Як ты сябе адчуваеш?

Юлька ўстала і пацягнулася:

— Крыху стамілася. Я тут сабе падумала, што пасля заканчэння школы, калі ты возьмеш водпуск, паехалі, напрыклад, на Хель! Гэта было б цудоўна! Я яшчэ ніколі не бачыла мора.

— Убачыш яго яшчэ не раз, — прытуліла яе Аліцыя.

— На вёсцы таксама прыемна, але у чужых… Як шкада, Аля, што ні ў мяне, ні ў цябе няма родных на вёсцы!

— У нас увогуле нікога няма, — сказала Аліцыя, — мы адны.

Дзяўчына моцна прытулілася да яе:

— Мне гэтага дастаткова, Аля, мне сапраўды гэтага хапае, гэта вельмі шмат.

Гадзіннік адбіў сёмую.

Раздзел 5

Вентылятары гудзелі аглушальна, праз адкрытыя шторы сачылася мглістае святло снежаньскага ранку.

Афіцыянты папрыбіраліся ўжо ў свае жакеты, і толькі бармэн, худы пан Грабоўскі, праходжваўся яшчэ за стойкай амерыканскага бара ў маляўнічым каўбойскім касцюме з яркай хусткай на шыі.

Ён замыкаў шафкі і шуфляды, пазвоньваў ключамі, спрытна складваў брудныя шкляначкі і кілішкі ў вялікую бляшаную ванну, якую трымала таўсташчокая пасудамыйка ў белым халаце.

Памочнікі швейцара з імпэтам узяліся за ўборку, ссунулі столікі і хутка пакрылі іх рагатым лесам перавернутых дагары ножкамі крэслаў.

Дзяўчаты ўжо разышліся. На высокім зэдліку ля бара сядзела сама панна Казя (сеньярыта Фіямета — акрабатычнае танга) і пудрыла свой аргенцінскі носік.

Яна, аднак, не зводзіла вачэй з калідора, а менавіта з тоўстага і непразрыстага шкла дзвярэй, на якіх была прыбіта шыльда «Адміністрацыя».

Ужо некалькі дзён з-за гэтага з яе жартаваў і кпіў увесь персанал, аднак яна не адступала.

І цяпер афіцыянты, апранаючы паліто і кідаючы сваё звычайнае «ўсяго добрага», шматзначна пазіралі на яе, а бармэн спытаў:

— Панна Казя, мне здаецца, ці вы чакаеце трамвая?

— Чаго? Трамвая? А вы не ведаеце, пан Зыгмунт, што трамвай з разумнымі разбіўся і ўсе ногі паламалі? — тут жа адрэзала яна.

— Я там з разумнымі не езджу. Ногі ў мяне цэлыя.

— Гэта і відаць, — сказала яна шматзначна.

Грабоўскі, аднак, не мог пацярпець паражэння. Ён дзынкнуў ключамі і запярэчыў:

— Відаць, не відаць, а, пані, панна Казя, гэта насамрэч нязбытная мара, можна сказаць. Ведалі мы такіх, што з неба зоркі хапалі, а як што да чаго, то канец і ніякай перспектывы, можна сказаць!..

Раптам дзверы ў калідоры адчыніліся і выбег касір Юстэк:

— Пан Грабоўскі! Пан дырэктар запрашае!

— Іду!

Ён выцер сурвэткай рукі, выцягнуў з шуфляды дробна спісаны аркушык і пастукаў у дзверы.

Кароткае «ўвайдзіце» — і Грабоўскі апынуўся ў кабінеце.

Дырэктар, канечне ж, сядзеў на пісьмовым стале. Так заўсёды: альбо на стале, альбо на падаконніку, альбо на падлакотніку канапы. Насамрэч невядома, навошта ля стала стаяла крэсла. З моманту набыцця «Аргенціны» Вінклерам ніхто яшчэ не бачыў, каб ён на ім сядзеў.

Цяпер дырэктар курыў папяросу і, ківаючы нагой, слухаў справаздачу дэгустатара:

— …дваццаць шэсць венгерскага, адзінаццаць малагі, сто чатырнаццаць Cordon Rouge, дзве Cordon Vert, трыццаць сем Clicot і восем Cristal…

Панна Тэця, хутка перамяшчаючы валік машынкі, адстуквала названыя ім лічбы ў адпаведных калонках.

— Гэта ўсё, прыяцель? — спытаўся дырэктар.

— Дай божа кожны дзень столькі, — рассмяяўся дэгустатар.

Дырэктар ляпнуў яго па плячы:

— Дробязь, браце, пабачыш — выцягнем яшчэ два разы па столькі! Ну, пан Грабоўскі, як жа там?

— Першы клас, пан дырэктар, сем тысяч дзвесце сорак тры!

— Спойваеце вы людзей, хай вас халера! Ну, вывальвайце на машынку.

Дырэктар адвярнуўся і падышоў да вялікага стала, на якім валяліся стосы банкнот, план сённяшняй ночы. Касір Юстэк сартаваў іх надзвычай спрытна і складваў па сто штук.

— Павінна быць трыццаць два з коптарам, — сказаў дырэктар.

— Будзе, — коратка пацвердзіў касір і падумаў: «Наколькі цяпер па-іншаму працуецца, усё зразумела, ніякіх сварак… Умее працаваць!»

А між тым, Грабоўскі скончыў і, пакланіўшыся, выйшаў. Машыністка выняла з «Раяля» гатовы аркуш і падала дырэктару:

— Я буду патрэбная пасля абеду? — спыталася яна, апускаючы вочы.

Друцкі азірнуўся, і, бачачы, што Юстэк на іх не глядзіць, пагладзіў яе па смуглым тварыку.

— Не, малышка, дзякуй, — сказаў ён з усмешкай, — толькі зрабіце пералік.

— Ну, тады да пабачэння, пан дырэктар, — уздыхнула панна Тэця.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)