Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 199
Перейти на страницу:

З заходнебеларускіх турмаў новыя ўлады пачалі вызваляць арыштантаў. Восенню 1939 года два з іх прыйшлі на пінкаўскі хутар Рамана Скірмунта і пастукалі ў дзверы ягонай хаты. Ніхто не адазваўся — і стук узмацніўся.

― Зараз-зараз… — да дзвярэй прашомкаў сам гаспадар. — Хто там?

― Адкрывай! Мы з камітэта. — Голас сіплы, прастуджаны.

― З якога камітэта?

― Раённага! Адкрывай.

― То што вы хочаце? Вечар жа…

― Адкрывай, а то будзем ламаць!

Доўгая хвіля маўчання — і няпрошаныя госці навальваюцца плечукамі, разам гохкаюць у дзверы… Клямка вось-вось сарвецца…

― Абажджэце! Чаго ломіцеся? Зараз адкрыю.

У хаце светла — спалоханая жонка трымае ў руках газніцу з высока адкручаным кнотам. На стале — вараная бульба, малако, салата, раскроены брус сала, яйкі.

― Ці не зарана вячэраць? — даўгавязы з худым тварам, на якім востра выступалі скулы, прыставіў да стала вінтоўку, сеў на табурэтку, выбраў з міскі меншы агурок, адкусіў… ― О, добрая засолка! — і працягваў ужо, не перастаючы храбусцець, аж пакуль не даеў. — Знаць так, пан Скірмунт… Мы павінны адвесці цябе ў раён. Як ведаеш, у нас — новая ўлада, і яна разбіраецца з усімі, хто не зжыў панскага хворсу. Але мы не якія-небудзь злыдні… Хочаш — дамовімся палюбоўна. Ты нам залацішка, і чым пабольш — а мы за гэта забываем да цябе дарогу.

― Якое золата? — не паверыў пачутаму Скірмунт і нахмурыўся. — Які ж з мяне пан? Я даўно сваім мазалём жыву. Хай вунь суседзі скажуць… А па золата вам трэ было на гадоў пятнаццаць раней прыходзіць. А так — ваколіцы адно маё багацце… ды парк яшчэ…

― То як хочаш… — Не даў дагаварыць даўгавязы. — Збірайся й пойдзем!

Скірмунт абняўся з жонкай (тая ціха плакала), ускінуў на плечы світку і першым выйшаў з хаты. Сонца з паўгадзіны таму схавалася за блізкім лесам, забыўшы на ягоных макаўках свой выцвіла-ружовы вэлюм… Глуха ёдзгаў у будцы стары сабака…

Калі ішлі паркам, мякка шапацела пад нагамі апалае лісце, адно канадскі клён аніяк не хацеў скідваць свой жаўтавата-шэры курцік і махаў услед сваімі вялікімі лістамі-далонямі…

«Мо і насамрэч трэ было, як запрашалі, з'ехаць у якую-небудзь Канаду?» — падумаў Скірмунт і яшчэ раз азірнуўся на сваю хату — у вакне з газніцай закамянела жонка.

Яго цела назаўтра знайшлі вяскоўцы — за кіламетраў шэсць ад хаты, на ўзлеску, побач з дарогай. На грудзях — рана, твар збіты да непазнавальнасці, шыя зломлена. Ці гэта ахвяру напачатку выпытвалі, а затым застрэлілі, ці проста ў візіцёраў усяго адзін патрон быў, і таму давялося дабіваць-дадушваць старога — хто цяпер дазнаецца?

* * *

На мапе Эўропы за паўмесяца перастала існаваць вялікая і багатая дзяржава — Польшча[57]. 1 верасня 1939 года нямецкія войскі пачалі акупацыю з захаду, з усходу 17 верасня Заходнюю Беларусь, Заходюю Украіну і некаторыя польскія раёны заняла Чырвоная армія.

Для некаторых беларусаў зноў замаячылі агні старадаўняй Вільні. У горадзе склікаюцца грамадскія сходы. На адным з іх з прамовай выступіў Антон Луцкевіч — жадаючы далучэння Вільні да БССР. Аднак урад СССР перадаў Вільню і Віленскі край Літве. Выступаючы на надзвычайнай сесіі Вярхоўнага савета СССР міністр замежных спраў Молатаў сказаў:

«Віленская тэрыторыя належыць Літве не з-за яе насельніцтва. Не, мы ведаем, што большасць насельніцтва на гэтым абшары не літоўская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні літоўскага народа цесна звязаны з горадам Вільня, і ўрад СССР палічыў неабходным шанаваць гэтыя маральныя фактары».

Яшчэ да перадачы Вільні Літве ў горадзе НКУС правёў масавыя арышты беларусаў. У турмы СССР трапілі Аляксандр Уласаў, Антон Луцкевіч, Антон Трэпка, Сяргей Бусел (удзельнік колішняга Слуцкага паўстання), жонка Радаслава Астроўскага Антаніна і сын Віктар, Макар Краўцоў (у 20-я гады быў у апазіцыі да Пілсудскага, у 1926 яго арыштавалі польскія ўлады, з 1927 працаваў у Віленскім беларускім навуковым таварыстве, з 1939 — у рэдакцыі газэты «Віленская Праўда») і іншыя.

Праз дзесяць месяцаў Чырвоная армія заняла Літву, Латвію і Эстонію…

Перападзел не спыняўся і ў 1941-м. Пасля нападу Нямеччыны на СССР Беласток і Горадню з акругамі далучылі да Усходняй Прусіі, Брэст, Пінск і Гомель — да «Генеральнага камісарыята Украіны». Рэшта Беларусі са Смаленшчынай і часткай Браншчыны склала «Беларускую генеральную акругу»…

Не жыць для сябе

У лістападзе 1939 года Езавітаў зноў пераехаў у Рыгу і прыгледзеў сабе ціхую кватэру на Міжпарку, Інчукала Йеса, кватэру № 1 у доме № 1. І насамрэч — нібыта новы пачатак сведчылі сабой гэтыя адзінкі…

вернуться

57

23 жніўня 1939 года ўрады Нямеччыны і СССР (Гітлер і Сталін) заключылі дамову аб ненападзенні, быў падпісаны і сакрэтны акт аб сферах уплыву (акт Молатава-Рыбентропа).

1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)