Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 238
Перейти на страницу:

Хутка прыйдзе машына, і я з маім другам паеду далёка-далёка. І скрозь яго «зялёная зямля», яго «янтарная Латвія» будзе пакрыта чысценькім, сонечным снегам, зноў — пад гутарку нашу і пад маўчанне — у душы маёй будзе спяваць навальнічна-вясёлкавы домскі арган. А побач з вялікім, значным, сучасным сустрэнуцца сям-там маленькія елачкі ў снезе, і пад кожнай мне будзе так несур'ёзна, сентыментальна бачыцца цёпла-шэрая ды вушатая, быстраногая казка маленства.

1971

ТРОЙЧЫ ПРА АДЗІНОТУ

1

Старая прыдарожная сасна. Ствол яшчэ медны, яшчэ гаворыць пра даўгалецце, а частка голля ўжо дазвання абшалушаная і без лап.

Часта, калі я сцежкай праходжу міма яе, з сасны гэтай, з яшчэ не бачнай вышыні мяне… абстуквае, як пальцы доктара, дробнае, энергічнае, гулкае «тук-тук! тук-тук!..».

Раней чым усвядоміць, што за стук, пачынаю шукаць яго на сасне. І, яшчэ не ўбачыўшы, ужо ведаю, хто гэта. А потым — вунь і ён!..

Адзін раз, нібы сувязіст ці электрык на слупе, ён трымаецца на ствале кіпцюрамі, па-свойму, па-дзятлінаму падпёршыся хвастом; другі раз бачыш яго на папярэчнай галіне, як ён апрацоўвае яе ўжо не збоку, а зверху.

Дзяўбе, — нават адразу здасца, што ён забаўляецца. Табе тут спачатку — музыка, фарбы, проста пацеха, і толькі потым, спакваля даходзіць, што ён — працуе, што і яму трэба есці. І галава яго не малаток, і дзюба не долата, але не скажаш, што ён, як іншыя птушкі клюе. Яе не паклюеш — сухую, цвёрдую, глянцава-шэрую, звонкую галіну.

Ды іменна тады, калі ў табе дзелавая павага штораз, то больш выразна перасільвае шпацырна-паэтычнае любаванне, калі табе хочацца бачыць яго яшчэ і яшчэ, цесля гэты раптам успамінае, што ён да таго ж і птушка, ды не абы-абы, а бела-чорна-чырвона-стракатая. Дзяцел успырхвае і, у гуллівым пагойдванні лёту, шыбуе на іншыя дрэвы. Часамі, нібы знарок, уздоўж твае сцежкі каля старых сасновых прысадаў, каб вам пабачыцца зноў.

Амаль заўсёды хочацца, каб ён так і сеў, каб не ляцеў цераз поле ў лясок, хоць у птушкі, вядома, дарогі свае.

Ну што ж, другі раз, заўтра ці потым, пабачыш яго, зноў спачатку пачуеш неспадзяванае, хоць і чаканае «тук-тук! тук-тук!..», а тады ўжо і спынішся, задраўшы галаву.

Калі б мяне часта, а то дык, можна сказаць, і заўсёды не праследавала другая, паралельная лінія: калі б у душы маёй, побач з адчуваннямі толькі чалавека, не ішлі яшчэ і адчуванні літаратара, якому, як дзятлу, усюды і заўсёды хочацца, неабходна выдзёўбваць спажыву, — я быў бы проста рад, проста палюбаваўся б на хаду, паміж уласнымі клопатамі, а то і спакайней, адпачываючы, між іншым, адразу ці потым, падзяліўся б з некім сваім уражаннем ад гэтай нязначнай, хоць і прыемнай сустрэчы.

Дык жа не! — табе яшчэ трэба і ныць, лавіць самога сябе на «дробным збіральніцтве», на непатрэбнай чуллівасці, на прыдумванні тэм. Замест таго каб проста аддавацца пачуццю і проста гаварыць тады, калі хочацца, і пра тое, што варта, на думку тваю, увагі чытача.

І добра, калі цябе часамі на пэўным раздарожжы, у сумненнях падтрымае слова другога такога ж… носьбіта дзвюх паралельных ліній.

Ёсць жа такая светлая традыцыя, як шум лясны ці шчэбет птушыны, бясспрэчная традыцыя ціхай пяшчотнасці слова, якое — з рыфмай ці ў поўнай раскаванасці — адгукаецца голасам чалавечага сэрца на галасы жыцця? Ёсць яна, і шчасце наша, калі мы чуем яе, і гора, калі мы глушым яе грукатам будзённай мітусні…

І калі мяне прыхільнік такой традыцыі… ну, не натхніць, як песня жаўранка ці сонейкі рамонкаў, а падтрымае словам, сэрцам друга і паплечніка, — мне тады хочацца і добра быць самім сабою, аберагаць ва ўсім «гордасць свабоднай думкі», так неабходную для шчырай песні.

Слова друга пра асцярожненькую кроплю, што серабрыцца на самым дзюбіку яшчэ бязлістай галінкі, пра яго недасказаную радасць ад надрэчнай сустрэчы з усходам сонца, — слова з чужое кнігі дапамагло мне прызнацца, чаму я нават пра дзятла і то нібы сур'ёзна, чаму сустрэча з ім заўсёды выклікае з далёкіх, найменшых закуткаў памяці адзін успамін, адно харошае пачуццё…

Голас дзятла (бо стуканне — гэта ж не голас) я чуў толькі раз. Дзяцел той верашчаў, як парасятка, якое паднялі за заднюю нагу, толькі ж па-своему верашчаў, пакуль мы пачулі яго крык, а тады беглі, а потым меркавалі, як тут памагчы…

У ствале старой яліны, на чалавечы рост ад зямлі, было дупло. І ён залез туды, па справе ці ад дурасці, ну, а назад — ніяк. Дзірка з двара ўсярэдзіну звужалася, дупло было цеснае — не павярнуцца, не то што раздзёўбваць выхад адтуль. І ён, стракаты цесля, забыўся пра ўсю сваю самавітасць — заверашчаў.

1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)