Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пабуджаныя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пабуджаныя

Электронная книга - «Пабуджаныя». Краткое содержание книги:

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.
1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 187
Перейти на страницу:

— Скажыце вы яму, Сымонка, каб хоць трохі з'еў! Двое сутак ужо ў роце ні расінкі, ні крошкі хлеба не трымаў.

Васілевіч — у паліто, трымаючы ў адной руцэ сашмараваны руды партфель, у другой — нязменны зношаны капялюш,— спачатку паназіраў за Алесем, а пасля, калі той знайшоў сілы падцягнуцца i прысесці, лагодна пакпіў:

— Дык вось яно што! Вылежваецца! А я i ўчора, i сёння як ні зірну ў залу: цябе няма i няма! Ну, думаю, злякаўся!..

— Дзве ночачкі гарэў, як у агні, a ўдзень трызніў! — сашчапіла рукі цётка Паўліна, цяжка затупала па пакоі.— Я думала ўжо: тыфус. Аж, мусіць, гэта такая прастуда, з вялікім палам i калоццем...

Васілевіч прысеў каля Алесевых ног на канапе. Ён аж аблізнуў сухія i, мусіць, патрэсканыя вусны, адчуваючы, што цяжка, тупа баліць галава i горла, а цела вялае пасля халоднага поту.

— Паеш, а тады ўжо раскажу пра нашы навіны,— усміхнуўся Васілевіч, разумеючы яго запытальны позірк.— А то я магу галоднага апаіць...

— Апойвай,— усміхнуўся Алесь.— Я ж цэлых два дні...

— Ох, які прагнёны на навіны! — лагодна падакарала гаспадыня і, крэкчучы, забрала табурэтку з ежаю i патупала з пакоя.— Не буду замінаць. Пагаварыце пра сваё.

— Ну, як там? — усміхнуўся Алесь.

— Па-ўсякаму, браце,— усміхнуўся i Васілевіч.— Хапае i воплескаў, i свісту ды тупату нагамі... Я — у прэзідыуме i ў мандатнай камісіі. Як налічыў, на з'ездзе 1915 дэлегатаў. З рашаючым голасам — 1175. Недзе 716 (355 з рашаючым голасам, 361 з дарадчым) — пасланцы вайсковых рад, астатнія — цывільныя. Праўда,— адшпіліў партфель i дастаў кіпу папер,— вывучыў, распісаў толькі каля 360 анкет. Вось,— узяў невялікую з чырвонымі вокладкамі тоўстую кніжачку, разгарнуў яе.— Сацыялісты-рэвалюцыянеры (правыя) —78, сацыялісты-рэвалюцыянеры (левыя) — 57, наша БСГ — 33, сацыял-дэмакраты — 7, Беларуская партыя сацыялістаў-народнікаў — 6, трудавікі — 4, сацыял-дзмакраты-інтэрнацыяналісты — 2, аб'яднаная дэмакратычная партыя «Адзінства» — 1, Беларуская дэмакратычная партыя — 1, анархісты — 1, максімалісты — 1, «Наша ніва» — 1, канстытуцыйныя дэмакраты (левыя) — 1, беспартыйныя — 79, спачуваючыя бальшавікам ці эсэрам — 70, бальшавікоў — 30, «ідэйных бальшавікоў» — 2...

— Дык на з'ездзе шмат сацыялістаў! — здзівіўся Нямкевіч.

— Ды нямала,— адказаў Васілевіч.— Цяпер ужо некаму цяжка папікнуць, што на з'ездзе няма пасланцоў ад народа альбо ад усіх партый краю.

Усе ёсць. Праўда, апроч паноў. З ix трапіў толькі адзін чалавек.

— Дык, кажаш, усё бурліць?

— Яшчэ як!—прамовіў Васілевіч. Спакойна, нават з усмешкаю.— Здаецца, абазначыліся ўжо аж чатыры накірункі: Лашковіч i Еўзікаў дабіваюцца па прыкладзе Украіны незалежнасці, Кужэльны i яго сябры — аўтаноміі, Гартны з прыхільнікамі-левымі — саюзу з Саветамі, ну, a адзін з наваяўленых лідэраў Тарас Баравік заклікае ўсіх згуртавацца ў «адзіным непадзельным беларускім сацыялістычным фронце...».

Алесь уяўляў, што i як мог сказаць кожны, каго назваў Васілевіч, а вось таго, як мірыў усіх Баравік, не мог прадбачыць. З ім, маладым прыгожым шатэнам, не то грамадоўцам, не то эсэрам, быў мала знаёмы. Казалі, той, быццам вечны студэнт, быццам акцёр, жыў у Вільні, пасля—у Маскве. Нядаўна заявіўся тут i павёўся смела, намагаючыся захапіць руль i ў Мінскім камітэце БСГ, i ў Вялікай радзе. Калі на ўсё гэта Алесь глядзеў больш-менш памяркоўна (што ж, смелым i трэба больш увагі), а вось тое, што гэты Баравік аднойчы фанабэрыста хваліўся: «Я ад самога Купалы красуню адбіў!» — Алесю вельмі не спадабалася. «Хто ты, выхваляка, супраць Купалы? Варона перад сокалам!» — варожа падумаў тады.

— Заўтра, я лічу, будзе гістарычны дзень! — аж засвяціўся Васілевіч.— Заўтра, адчуваю, дыскусіі закончым i аб'явім вельмі важкую рэзалюцыю пра лёс нашага краю... Цяпер яшчэ не магу сказаць, што будзе ў ёй, але важкасць яе проста носіцца ў паветры...

Пасля, калі яны разам павячэралі i Васілевіч пабег дадому, каб за ноч вывучыць, распісаць астатнія анкеты, Нямкевіч доўга ляжаў у цёмным, цеплым пакойчыку i, слухаючы, як хляпае на дварэ снег, не мог заснуць. Яму аніяк не верылася, што дачакаецца заўтрашняга дня, хацелася, каб ён наступіў неўзабаве, праз хвіліну-другую: нагэтулькі ўзбуджалі яго розум i сэрца жаданыя мары i надзеі. Яму шчыра здавалася: гэтыя яго спадзяванні — тое самае светлае, дзеля чаго ён жыве i павінен жыць. Ён нават падумаць не мог, што, можа (i нямала), перабольшвае. Праўда, тое-сёе i трывожыла: за кім пойдзе заўтра люд? За Кужэльным альбо за Лашковічам? Ад гэтага вельмі ж шмат значыць. Можа, i ўвесь іхні лёс. I не толькі іхні. Але лёс таго, за што яны столькі змагаліся...

1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)