Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 221
Перейти на страницу:

Памерла 19.05.1952 г.

Выступаць у друку пачала ў 1937 г. (газета «Заря Востока»), у беларускім друку з 1946 г. Пісала на расейскай мове. У Тбілісі выйшлі кніжкі вершаў для дзяцей «Про Мишек» (1939), «Бобкин зуб» (1940), «Будь смелым», «Налёт», «Встреча», «И я помогаю» (усе ў 1943), «Я не так уж мал» (1944), у Менску - «Пионерское лето» (1950), «Звёздный поход» (1954) і зборнік казак «Новый дом» (1966). Аўтар шэрагу інсцэніровак і п'ес для дзяцей («Мороз-Снеговик», «Про лентяя» і інш.). Пераклала на расейскую мову асобныя творы азербайджанскіх, армянскіх і грузінскіх паэтаў.

Сушко Павал, нарадзіўся 20.11.1909 г. у вёсцы Сушкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Перад кайзераўскай акупацыяй разам з маці і старэйшым братам падаўся ў бежанцы. Вярнуўшыся дадому, працаваў на сельскай гаспадарцы і адначасова займаўся самаадукацыяй. Быў на вайсковай службе ў Вільні (1930-1931). Пасля ўз'яднання Беларусі (1939) стаў старшынёй мясцовага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну - спачатку ў падпольным атрадзе «Масква», потым у 4-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Мабілізаваны як нестраявы на працоўны фронт, з восені 1944 да вясны 1947 г. працаваў на адной з шахт Чарамхоўскага вугальнага басейна ў Сібіры. Адпушчаны па стану здароўя, працаваў будаўніком, печніком, кіраваў паляводчай брыгадай у калгасе «Баявы партызан».

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 26.09.1974 г.

Друкавацца пачаў у 1938 г. у заходнебеларускіх выданнях. Творы змешчаны ў калектыўных зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Партызаны, партызаны...» (1985), «У паходзе» (1985), «Ростані волі» (1990).

Сушко Пятро, нарадзіўся 01.01.1937 г. у вёсцы Сушкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і паэта-селяніна.

Пасля заканчэння Міёрскай сярэдняй школы (1956) працаваў выхавацелем у Аляксандраўскім дзіцячым доме. У 1959-1961 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966), працаваў загадчыкам аддзела міёрскай раённай газеты «Сцяг працы» (1966-1967), уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» (1968-1969), літсупрацоўнікам газет у Менску «На страже Октября» (1969-1970) і «Звязда» (1970-1973), рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1973-1980), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1980-1987). З 1989 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Полымя». Сябра СП СССР з 1984 г.

Узнагароджаны медалём.

Першы верш надрукаваны ў 1954 г. (міёрская раённая газета «Сцяг працы»). Аўтар зборнікаў баек і мініяцюр «Ганарлівы сучок» (пад псеўданімам Цімох Дзераза, 1975), лірыкі «Пратока» (1976), вершаваных фельетонаў і гумарыстычных вершаў «Восці напагатоў» (1978), пародый і эпіграм «Парнаская кузня» (1981), кніжак для дзяцей «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990).

Перакладае з польскай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя творы В.Брудзінскага, Т.Паляноўскага, Ю.Кругляка, І.Неміровіча, П.Рабра і інш.

Сыс Анатоль, нарадзіўся 26.10.1959 г. у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1982 г. скончыў аддзяленне расейскай і беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1982-1984 гг. служыў у Савецкай Арміі, потым працаваў карэспандэнтам веткаўскай раённай газеты «Перамога Кастрычніка». З 1985 г. - старшы тэхнік на Рэспубліканскім радыётэлецэнтры. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з вершамі з 1974 г. (рэчыцкая раённая газета «Дняпровец»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агмень» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1988) і «Пан Лес» (1989).

Сяднёў Масей, нарадзіўся 01.09.1915 г. у вёсцы Мокрае Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930-1932). У 1933 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута, але на апошнім курсе (кастрычнік 1936) быў арыштаваны. Высланы на Калыму, дзе адбыў 5 год у лагерах. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прывезены ў Менск на перагляд справы, пад час акупацыі апынуўся на волі. Жыў у вёсцы Мокрае. У 1943 г. выехаў у Беласток, затым у Берлін. Спачатку жыў у Германіі, настаўнічаў у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе, у 1950 г. перасяліўся ў ЗША, дзе выкладаў расейскую мову ў адным з універсітэтаў штата Індыяна. У 1969-1983 гг. працаваў на радыёстанцыі «Свабода» (Мюнхен, ФРГ). Жыве ў горадзе Глен-Коў (ЗША).

1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)