Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 199
Перейти на страницу:

― І заля — як некалі ў 1917-м — у бел-чырвона-белым… — падтрымаў яго Езавітаў. — Вось толькі бюст Леніна перад прэзідыумам…

― А што, — Аляхновіч згодна кіўнуў, ― прапануем яго заўтра выдаліць з залы як безмандатніка…

Назаўтра бюста Леніна ў зале паседжанняў канферэнцыі ўжо не было.

У прадапошні дзень працы канферэнцыі, 20 лістапада, пасля агучвання рэзалюцыі аб'явілі перапынак. Тады Жылка і падвёў да Ластоўскага дужага высокага хлопца з каротка падстрыжанымі валасамі (неўтаймоўны віхор на макаўцы), блакітнымі вачыма й строгімі брывамі.

― Дзядзька Вацлаў, хачу пазнаёміць — Уладзімер Дубоўка, наш паэта.

Парукаліся, і Ластоўскі ўважліва агледзеў Дубоўку: галава крыху набок (нібыта саромеўся свайго росту), погляд адкрыты, але з адбіткам якойсці таямніцы…

Яны выйшлі на вуліцу, і там Ластоўскі прызнаўся, што завочна ўжо добра ведаў другога Уладзімера — яшчэ па віленскім часопісе «Маладое Жыцьцё»; распытаў пра ягоныя клопаты ў Маскве, памаўчаў — і падагульніў:

― Мяне ўразіў некалі твой верш «Малітва ўцекача»: «Зьлёт груганоў знішчыў мой край…», «тых пракляну, што нам Юдамі сталі»… А тут, у Менску, далі прачытаць «На ўшанаванне новага падзелу…» Янкі Крывічаніна… І хачу я… — Ластоўскі зноў сціх, уважліва зазірнуў у вочы Дубоўкі. — Хачу, як рэдактар «Крывічаніна» і «Крывіча»… як няштатны пасланец Крывіі паціснуць Янку Крывічаніну руку.

Дубоўка таксама ўважліва ўгледзеўся ў Ластоўскага, затым абодва ўсміхнуліся, і старэйшы абняў малодшага…

…Вечарам Ластоўскі здзівіў Езавітава:

― Ты верш той… Крывічаніна, што перапісаў, надрукуй. Абавязкова надрукуй! Толькі не ў сваім «Голасе Беларуса», бо грошы адсюль (ён зрабіў асаблівы акцэнт на гэта слова) адразу ж слаць перастануць… Так дзе-небудзь…

― А сам што? — не зразумеў напачатку Езавітаў.

― А сам тут застануся. Таму і не бяруся гэты верш за мяжу перавезці ― ім толькі дай зачэпку…

― Як «застануся»!?

― Так, як і Аляхновіч. Я ўжо ўсяго пабачыў. І помсты, і здрады… У Коўне большага не зраблю, грошы на «Крывіча» не вылучаюцца…

― А прапанова з Амерыкі?

― Дзе тая Амерыка! За сябе загадчыкам славянскага адзьдзела Амерыканскай бібліятэкі прапаную стаць Жылку.

― Дык што — мне аднаму вяртацца? — Езавітаву падалося, што з ім жартуюць.

― Трэба ж некага і на развод пакінуць! — Ластоўскі й не думаў жартаваць. — Толькі не дрэйфі, з БССР разам паедзем. Мне трэба яшчэ свае архівы перагледзець. Папрыхаваць тое-сёе. А там — назад паспрабую…

* * *

Нечакана для Езавітава многія беларускія выданні Вільні, як згаварыўшыся, пачалі пісаць пра Радаслава Астроўскага. Найбольшай актыўнасцю вызначаўся «царкоўна-народны двутыднёвік, орган праваслаўных Беларусаў» «Беларуская Зарніца». Яго № 1 ад 1 верасня 1928 года інфармаваў:

«З 22 па 24 жніўня г.г. адбылася ў Варшаве другая сэсія Мітрапалітальнае Рады пры Главе Праваслаўнай Царквы ў Польшчы Мітрапаліце Дзіанісіі. Папярэдні склад Рады быў папоўнены працоўна-грамадзкімі дзеячамі… Ад беларускага грамадзянства былі запрошаны: сьвяшчэньнік А. Коўш і інспектар Віленскае беларускае гімназіі Р. Астроўскі».

Праз некалькі нумароў — новае:

«У памяшканьні Беларускай Гімназіі адбыўся агульны сход сябраў Беларускага Дабрадзейнага Таварыства… У рэвізійную камісію… абраны грам. Р. Астроўскі і інш.»;

«Загадам ураду скасавана Таварыства беларускай школы ў Вільні. Яно было канцэсіянерам Віленскай беларускай гімназіі. Р. Астроўскі стаў старшынёй бацькоўскага камітэту гімназіі»…

Арышты

Бяда не ходзіць адна…

Не перасталі апякаць чуткі пра арышты сяброў у Менску — як прыйшлі да самога… Ранішняя Рыга толькі-толькі апранулася ў новае снежнае футра, і ад чаравікаў двух паліцэйскіх у пакоі заставаліся мокрыя сляды.

― Пан Езавітаў? — спытаў малодшы па-латышску.

― Я…

― Маем санкцыю на ваш арышт.

І вось ужо тыдзень — у турме. Абвінавачванні тыя ж, што і ў 1925-м, з новага дадалося толькі «супрацоўніцтва з БССР у сепаратысцкіх мэтах». Якое супрацоўніцтва, якія мэты?!

Па-праўдзе, у гэтую адсідку як штось надламалася, надарвалася ў ім. Не хацелася ні змагацца, ні адстойваць сваю невіноўнасць, волю. Скарыла абыякавасць, апатыя, нават страшнейшае… Першы арышт вытрымаў як чарговае выпрабаванне. Чытаў, пісаў у турме. Як чыставыгаленым, пад гальштукам зайшоў у камеру, так — выгаленым і з гальштукам — з турмы і выйшаў… А зараз пачынаў шкадаваць, што і ўсё вострае, і гальштук, і папругу, і нат шнуркі ў турме адбіраюць… І разумеў, што здраджваў і сабе, і людзям, але адчуваў, што нервы аслабелі, што без нажа даразала безвыходнасць, — дык ці не паскорыць гэта?..

1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)