Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Комедия » Зацюканы апостал
Зацюканы апостал - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зацюканы апостал

Электронная книга - «Зацюканы апостал». Краткое содержание книги:

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 25
Перейти на страницу:

Тата. Так. Твая праўда ў мяне ўжо ў пячонках.

Тата ўзяў грошы і выйшаў. Вяртаецца з хлебам дачка.

Мама. I ў каго ты ўдаўся, такі мудрэц?

Сын. Мама! На тваім месцы я абавязкова абняў бы і пацалаваў тату. За каньяк. I ты гэта зробіш. Сястрычка! Будзеш сведкай.

Дачка (запыхаўшыся). Дзядуля прыйшоў?

Сын. Пакуль не. Ён павольна набліжаецца да нас — да прагрэсу. Павольна таму, што ён — слабаразвіты.

Мама. А што, калі вы паедзеце з дзедам на ферму? А?

Дачка. Ой, здорава! Малыш! Праўда — здорава?

Сын. Што здорава? Не спяшайся. (Маме.) Як — на ферму? На дзень, на два?

Мама. Не. I вучыцца там. Можа, на год, можа — на два.

Сын. Сястра! А ты ўважліва слухай! Не калупайся.

Мама. Там пастаянна свежае паветра.

Сын. Ізноў свежае паветра.

Мама. Там новыя знаёмыя. Там лес, луг, рэчка. I потым — там уволю свежых ягад, яблык, груш, гурочкаў і морквы.

Сын. Раскоша! Якія перспектывы! Якая светлая будучыня! Гэтак агітаваць нават мой любімы палітычны каментатар не ўмее. (Да сястры.) Ну, а што скажаш ты? пярэчыць будзеш? Смялей! Смялей!

Дачка (нясмела). Але, мамуля… Наш дзедка і наша бабка — старэнькія ўжо. Ім цяжка будзе з намі. Яны не пагодзяцца.

Сын. Малайчына, сястра! Ты развіваешся! Ты нават мысліш!

Мама. І дзед і баба рады будуць. Ім весялей будзе з вамі.

Сын. Ну, вядома, калі я пастараюся, ім будзе весела да слёз.

Мама. Я б на вашым месцы… я паехала б.

Сын. Пакінуць цябе і тату? Без мяне вы… «Без царя передерётесь» — як любіў гаварыць у тэлевізары адзін рускі купец.

Мама. Убачыце, як другія людзі жывуць… Шырэй крутагляд…

Сын. Мама, у мяне і без таго кругагляд шырокі. Дзякуючы яму — тэлевізару. Ён усё паказвае: і як сеюць, і як жнуць, і як раджаюць, і як забіваюць, і як паміраюць; як любяць і як ненавідзяць, як уцякаюць і як даганяюць; як моляцца і як клянуць. I ўсё папраўдзе. Нават споднікі паказваюць і так і навыварат. А ў дзеда тэлевізара няма. Як жа я астануся без палітычнага каментатара? А ён без мяне? Гэта ж ён мяне такім зрабіў. Ён — мае вочы і вушы. Дзякуючы яму ўся планета ў мяне во дзе — на далоні.

Дачка. Праўда, мама, без яго наш малыш зачахне.

Мама. Вы мала ведаеце свайго дзеда. Наш дзед — жывая легенда. У яго такая багатая біяграфія. А табе, сын, вельмі карысна было б пасябраваць з дзедам. Для тваёй кар’еры… Ён так многа ведае…

Дачка (здзівілася). Больш за нашага малыша?

Сын. Да яго дыктатары тайна прысылаюць паслоў за парадай.

Званок у прыхожай.

Мама. Няўжо дзед?

Дачка. Пазнаю! Гэта — дзядуля. Мама! Ідзі сустракай!

Мама прыхарошваецца, папраўляе прычоску, фартух, нават бровы.

Сын. Гэта ж не кавалер, а дзед! Чуеш, мама! Калі хочаш, каб ён не крыўдзіўся за тое, што мы не сустракалі, ты зрабі так: адчыні дзверы і схавайся. А як толькі ён на парог, ты кідайся яму на шыю і лямантуй: «Тата! Мілы!» Тут і мы падаспеем — унучка і ўнук. Трэба агарошыць яго нашай радасцю, нашай ласкай!

Мама ідзе да дзвярэй і робіць усё так, як навучыў яе сын. Але, на жаль, мама кінулася на шыю не дзеду. З магазіна вярнуўся тата з бутэлькай каньяку. Першыя заўважылі памылку дачка і сын, але было позна. Мама з лямантам: «Тата, мілы!» — павісла на шыі ў мужа.

Дачка. Мама, ой…

Тата (ад нечаканасці пачаў заікацца). Т–ты што? А–а–шалела?

Мама сканфузілася.

Сын. Я сказаў — я зрабіў. Маё слова — закон. Дачка пацалавала браціка.

Тата. Зноў твае штучкі?

Дачка. Мы думалі — дзядуля…

Сын. Гэта памылка. Ты, тата, хіба ніколі не памыляўся?

Дачка. Я хоць раз убачыла, як мама абдымае тату. Няўжо табе не ўпадабалася, тата?

Сын. А табе, мама?

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)