Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Парастак
Парастак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парастак

Электронная книга - «Парастак». Краткое содержание книги:

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:

Успамінаецца i ранне-пасляваеннае, нашы сустрэчы, на жаль, нячастыя з-за большых адлегласцей. Прыязджаючы ў сталіцу, Барыс часамі i спыняўся ў мяне, а я, у сваю чаргу, але радзей, бываў у яго, спачатку ў Баранавічах, пасля ў Гродне. Вечнаю ды невычэрпнаю тэмай была ў нас літаратура, цяжкі лес роднай мовы. Мы ўзаемна чыталіся, бо ён жа таксама пісаў, прысылаў мне або прыносіў сваё новае, зрэдку надрукаванае ў абласной перыёдыцы.

...Дайшло тым часам да страшнага.

З Барысавай жонкай, Аляксандрай Ігнатаўнай, заслужанай настаўніцай Беларусі, я выпадкова сустрэўся ў Мінску вясной 1957 года, калі ён, Барыс, быў ужо арыштаваны. Сутыкнуліся мы каля металічнай брамкі 1-ай клінічнай бальніцы, яна ішла адтуль, а я туды. Вярнуліся з вуліцы ў двор, сышлі ў бок, пад засень дрэў, i даўгавата-такі пастаялі, гаворачы, бо было пра што, а да таго мы даўно не бачыліся.

Пра свайго Барыса яна справядліва сказала, што ён лішне даверлівы, легка, а то яшчэ i весела, калі пры чарцы, раскрываецца перад недастойным ці недастойнымі.

Аднаму з такіх ён прачытаў з чарнавіка сваё падрыхтаванае пісьмо наверх, а прачытаўшы, схаваў яго туды, адкуль дастаў — пад мармуровы цяжкі пісьмовы прыбор на сваім рабочым стале. Калі гэбісты прыйшлі першы раз, яны не сталі нічога шукаць-расшукваць, адразу сіганулі да стала, паднялі той пісьмовы прыбор...

Плюгавы «шчыры беларус», верны савецкі чалавек, яшчэ й, вядома, партыйны, нават ініцыялы якога мне праціўна называць, чалавечак ужо й стары, па-свойму быў вопытны ды старанны...

Наколькі потым стала вядома з апавядання самога Барыса, калі ён вярнуўся з лагера, усё пачалося з пісьма ў ЦК КПБ пра тое, што нават на шматлюдным пахаванні Якуба Коласа галоўны ідэолаг БССР, пацешна славуты таварыш Г., афіцыйны жаль агучваў з урадавай трыбуны па паперцы ды па-руску, паныла паўтараючы: «Наш дорогой Константин Михайлович Якубколос» (так, адным словам!)...

У Гродне, на бясконцых допытах яго не білі, нават i не надта лаялі. Следчы, малады, упасвены жыдок, калі сказаць па-заходніцку, слухаючы беларускія тлумачэнні пажылога педагога, толькі зверху пасміхаўся: «И кому это нужно?.. Ком-му эт-то нуж-но?..»

Пісьмо ў ЦК пра таварыша Г. стала па сутнасці галоўным абвінавачаннем. A ў падмацунак яму ўлічыліся i няправільныя, ды яшчэ ж перад студэнтамі, выказванні пра польскія, тым больш венгерскія падзеі восені 1956 года, а яшчэ i розныя падкрэсленні, пытальнікі ды клічнікі, а то i адкрытыя заўвагі на палях прачытанага ў часопісах i кнігах, забраных на ператрусе як рэчавыя доказы яўна антысавецкага зместу. Улічылі нават i «замену» прозвішча Ржэвускі на Ржэўскі, відаць, для нейкай маскіроўкі... Наскраблося, сабралася, каб асудзіць на сем гадоў, найпрасцей, па даўняй зручнай звычцы — «за белорусский национализм»... Так чулася тады i ў Мінску, ішло ад сыценькай усмешкі таварыша Г.

Калі ж пазней той ідэолаг з-за сваёй малапрыгоднасці з ЦК партыі быў паніжаны ў акадэмікі, узяты туды зноў жа ў ідэйнае кіраўніцтва, перагляд справы «нацыяналіста» Ржэвускага-Ржэўскага заварушыўся шпарчэй. Гаварылі нават, што, відаць, цяпер на пракурора СССР, нарэшце, падзейнічалі пісьмы з мноствам партызанскіх подпісаў у абарону невінаватага... Так ці інакш, а з лагера Барыс неўзабаве быў выпушчаны.

У мяне запісана, што ён з'явіўся ў маю сям'ю зранку 19 сакавіка 1961 года i многае, што хацеў расказаць за адзін раз, не расказаў, хоць i за цэлы наш перадвясенні, ужо вялікаваты, дзень i частку вечара, бо госць павінен быў ісці да сына, у якога спыніўся.

Што гаварылася?

Пра допыты, пра краты i нары, пра камедыю суда, этапы, лагерную бібліятэку на дваццаць дзве тысячы кніг, дзе яму, ужо ў Мардовіі, пашанцавала папрацаваць, дзе ён нават наладжваў абмеркаванні твораў рускай, усесаюзнай i беларускай літаратуры ў перакладах, у тым ліку i некаторых твораў маіх...

Усё гэта гаварылася Барысам жыва, дасціпна з адступленнямі, абагульненнямі, накшталт таго, што «ну, а бацьку, відаць, усё-такі выцягнуць за лапы з маўзалея...», i яшчэ нямала іншага, шырэй ды глыбей па значнасці.

За чатыры гады ён пастарэў, здалося мне, як быццам i не вельмі, аднак жа быў ужо прыкметна не той, што ў пушчы, калі прыязджаў ca сваёй брыгады ў рэдакцыю не надта каб спраўным кавалерыстам, але ж, затое, з добрай цаглінай сала пад пахай, што называецца — у заработкі на сваёй торбе...

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)