Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гісторыя аднаго злачынства
Гісторыя аднаго злачынства - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя аднаго злачынства

Электронная книга - «Гісторыя аднаго злачынства». Краткое содержание книги:

Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт)
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 38
Перейти на страницу:

Бляшаны рупар на даху аўтастанцыі засіпеў, засьвістаў на высокай ноце, і ў мэталёвых нетрах ягоных нарадзіўся дзявочы голас:

— Валерка, адчапіся!

Праз вузенькае вакно можна было назіраць, як маладая дыспэтчарка замахнулася на Валерку мікрафонам і хлопец, прыхапіўшы пад пахі шыльду з надпісам «Бычкі», зь вясёлым рогатам выбег на падворак.

— Аўтобус на Бычкі зь білетамі на 17—40 адправіцца з другой пляцоўкі. Паўтараем...

Зычны голас сагнаў з рэпрадуктара мух, ўзьняў у паветра чараду галубоў, падняў на ногі бычкоўскіх жанок і бабуль. Жанкі ўскінулі на плечы хатулі з абаранкамі, пабралі за рукі дзяцей і зь непрыхаванаю трывогай паглядзелі ў бок прыстанцыйнага павільёну.

Лапацелі крыламі галубы, плакалі, просячы купіць ім «маножана», дзеці, а ў прыстанцыйным павільёне, вядомым у народзе пад назваю «мардоўня», жыцьцё ішло сваім ладам. Наведнікі «мардоўні» дымілі «Прымаю», гаманілі, уголас мацюкаліся, не зважаючы на абвестку дыспэтчаркі, і толькі надрыўны вокліч: «Каб цябе парвала!» — прымусіў некаторых зь іх схамянуцца і сьпехам дапіць каламутнае, да рыпеньня на зубах збрыжэлае піва. Мужчыны падаліся да выхаду, і самы маладзейшы зь іх, Іван Бянькоў, перад тым як выйсьці з «мардоўні», пранізьліва ікнуў.

— Што, Ваня, душа з Богам размаўляе? — гукнулі з натоўпу, і Ваня ікнуў другім разам, адчайна страсянуўшы плечукамі.

Убіўшыся ў аўтобус, Іван заняў месца ля прачыненага вакна, з палёгкаю аддзьмуўся і пільным вокам зірнуў на цётку Авадзіху.

— Во лезуць. І заціснуць, калі хочаш, — казала старая, лезучы па праходзе з двума мяхамі камбікорму.

Авадзіха даводзілася Івану роднаю цёткай: мінулым заездам ён сьцягнуў у сваячкі тры літры самаробнага віна і цяпер хваляваўся, ня ведаючы, што скажа на гэта Авадзіха. Але старая, нічога такога не сказаўшы, плюхнулася поруч, задаволена ўскудлаціла пляменьніку чупрыну, і той, чарговым разам аддзьмуўшыся, зірнуў у вакно.

Каля аўтобуса стаялі тыя, каму не хапіла білетаў. Перад Іванавым носам варушыліся потныя патыліцы, бліскалі на сонцы плехі, матляліся на ветры ражкі капронавых хустак, і над усім гэтым людзкім шматгалоўем лунаў, драпежна разявіўшы ляпу, блакітнавокі сіямскі кот.

— Разарваць можа, — крыкнуў Іван бялявай дзяўчыне, якая трымала ката на ўзьнятых руках, пасьля чаго кот разьюшана сыкнуў, а дзяўчына, праціснуўшыся бліжэй да аўтобуса, кволым голасам пралепятала:

— Калі ласка, перадайце Маркіза маме.

«Якой маме?» — хацеў спытацца Іван, ды ў гэты момант кот сігануў у вакно і, правёўшы хвастом па Іванавым носе, зьнік пад сядзеньнем.

— Во халера! — выгукнуў Іван і нечакана зноў ікнуў, уражаны страшэнным лямантам за сьпінай.

— Ай! Ай! Хто гэта там лезе?! — немым голасам крычала завуч Бычкоўскай васьмігодкі Марковіч. Антаніна Пятроўна пашнарыла рукой пад сядзеньнем, схапіла «сіямца» за шкірку, і кот, пакінуўшы чырвоны пісяг на носе бібліятэкаркі Забаронькі, узьбіўся на голаў нейкаму падпітаму дзядзьку.

— А людцы мае добрыя, а што ж гэта робіцца? — залямантавала старая Авадзіха, калі падпіты дзядзька, ня сьцяміўшы, што да чаго, брыкнуў нагой цётчынага заця, разамлелага мэханізатара Бадунова. Бадуноў не застаўся ў даўгу: заехаў крыўдзіцелю ў лоб, але на гэтым усё і скончылася. Дэбашыраў разьнялі, расьцягнулі ў розныя бакі.

— Паскуда. Увесь нос абдзёр, — усхліпнула за Іванавай сьпінай Ніна Забаронька.

— Духамі прыпячы, — прараіла бібліятэкарцы завуч Марковіч. Крутнуўшы галавой, Антаніна Пятроўна керханула і голасам рэвалюцыйнай камісаршы запыталася:

— Таварышы, чый гэта кот?

Завішчэла сьвінчо ў торбе, Ніна Забаронька шморгнула носам, а дзябёлая кабета, што выцірала абрыўкамі «Ленінградзкай праўды» запыленае сядзеньне, коратка прамовіла:

— Мой!

— Кацька... Зь Ленінграду... — прашаптала за Іванавай сьпінай Ніна Забаронька. — Летась з мужыком разьвялася.

Іван наструніў слых, мерачыся пачуць яшчэ тое—сёе, але ў гэты момант загуў матор і аўтобус паехаў.

— А далібог, пашалелі гэтыя курортнікі. З катамі ў аўтобус лезуць, — гукнула Авадзіха і словы гэтыя былі апошнія, якія пачуў Іван. Празь імгненьне ён ужо спаў, паклаўшы голаў на нікеляванае біла сядзеньня.

За чыгуначным пераездам аўтобус зварочвае з шашы, нейкі час едзе па асфальце, а даехаўшы да пахілага шчыта з надпісам «Калгас «Шлях камунізму», страсянаецца на выбоінах усімі сваімі бляхамі і жалезкамі. Іван стукаецца лобам у нікеляванае біла, асавела паводзіць вачыма і неўзабаве зноў засынае, тулячыся вухам да цётчынага плечука.

— Во як у чужыць людзях. І галава не трымаецца, — мармыча Авадзіха і, каб пляменьніку ямчэй было спаць, хіліць плячук долу.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)