Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Неруш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Неруш

Электронная книга - «Неруш». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 39
Перейти на страницу:

Спыніліся на загадзя прыгледжаным месцы, сякерай і агнём адбілі ў лесу сабе зямлю і прытулак, хутарамі і водрубамі разбегліся па беразе рачулкі, але назву захавалі: Княжбор, княжборцы, хаця да сапраўдных хвойных лясоў і адсюль было не менш чым дзесяць вёрст, стаялі там хвоі званлівыя і высокія — уразбежку, пахмурныя і каржакаватыя — градой, і маладыя хвойкі поруч з маладымі бярозамі. Але зямля, дзе вырас гэты бор, па якім сумуюць княжборцы, — бедная, пясочак, жвір і белы грыбны пясочак, што так хрустка прыпадае да нагі летам, толькі ў беразняку зрэдку пракідваліся верас ды зязюлін лён — тужлівыя вочы тужлівага краю. Нават акопы, што засталіся ў бары з часоў ужо даўно мінулай вайны, зарастаюць марудна, не хапае ў беднай зямлі сокаў загаіць свае раны.

А пад Княжборам зямля добрая, аглоблю пасадзі — і тая парасткі пусціць, буяе ўсё, а не расце на такой зямлі, і хутка гоіць свае раны княжборская зямля, яна таксама зведала, што такое бомбы і снарады, была здрапежана акопамі і бліндажамі, але зацягнула, зарасло ўсё. Урадлівая і трывушчая зямля над Княжборам. Не прагадалі княжборцы, двойчы выгадалі, другі раз тым, што заўсёды было іх селішча савецкім, савецкімі былі яны заўсёды. А тая зямля і тая вада, на якой і каля якой яны жылі раней, пасля грамадзянскай вайны адышлі да Польшчы, па рачулцы стала граніца з Заходняй Беларуссю. I Махахей яшчэ і сёння жонцы сваёй Ганне гаворыць:

— Збірай, баба, торбу, пайшоў у Польшчу, за мяжу пайшоў, — гэта калі яму трэба на другі бераг рачулкі ў грыбы, ці бочку пад бярозавік паставіць, ці зайцоў паганяць.

I не бяда, што няма бору пад Кшіжборам,— ёсць дуброва. Была адна, пэўна, такая на ўсё Палессе, ідзеш-ідзеш, збіваешся ўжо з нагі, ані неба над галавой, ані канца ні краю дубам.

Адзін у адзін і адзін каля аднаго стаяць малайцы. Раскашавала душа. Дыханне дубровы, здаровае і чыстае нібыта само дыханне Палесся. I хлеба не трэба, але калі ўжо ёсць — то толькі дай. I радасна было дыхаць суладна з роднай зямлёй, дубовым лістом трымцела ўсё ў табе, і адгукаліся табе напятыя на золаку, пазяхаючы спрасонку па ўсходзе сонца, дубы. Гэта прачыналася само Палессе, працавітае, клопатнае, цягнулася пчалой у сенажаці з борцяў, што настаўлены на дрэвах яшчэ першымі перасяленцамі, у ажыннікі, маліннікі, што захапілі лагчыны і падбалоцце, упраўнай вавёркай круціцца кола новага дня, прароча пытае зязюля: хто — ты, хто — ты, хто — ты, і супакойнае яе вястун-сіваграк: усё пра-пра-кра-красна. Сіваграк і зараз крычыць, а мо ўжо гэта і не сіваграк, а груган, голас даўкі, скрушлівы, кружаць птушкі пад дубам, б'юцца ў асклізлым сутарэнні вецця, холадна, зябка ім там. Зябка стаяць на ганку і Цімоху Махахею, глядзець на голы яшчэ і ўвесь у вадзе лес, на змрочнае і нізкае неба, панурыя ў вадзе хаты. За пяцьдзесят гадоў іх куды паболела, яны збегліся, сцягнуліся ў вёску ўжо, але тое, што гэтыя хаты — жытло людзей, а не якіх-небудзь баброў, згадваецца толькі па комінах. З крытых саломай і чаротам стрэх дзе-нідзе прабіваецца ўжо і маладая лаза, асабліва на стрэхах хлявоў, і трава з мохам — усё як у тым старым Княжборы, з якога Махахей з'ехаў, калі быў яшчэ хлапчуком. Дагнала вада княжборцаў і тут, на новым месцы. Таксама як і раней, пяты год запар залівае вёску паводка. I які ўжо год будуецца і не можа пабудавацца Цімох Махахей. I смех і грэх, бусел на коміне новай хаты кубло сабе склаў. I цяпер стаіць ён ужо там, на кубле сваім, апратаным і дагледжаным, стаіць на адной назе і ці то пагражае чалавеку, ці то дакарае яго, як помнік, не зміргне, не калыхне ні вокам, ні сашчэпленай дзюбай, ні напятай, выцягнутай у неба галавой. Але клякоча, струменіць унізе пад ім вада, хістаецца лаза, нібы моліцца, просіць літасці. А бусел сцішаны і хмурны, цярплівасць і векавечнасць жывым птушыным вокам глядзіць у душу чалавека.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)