Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Ролянда - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Ролянда

Электронная книга - «Гісторыя Ролянда». Краткое содержание книги:

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 144
Перейти на страницу:

Пасьля гэтага аповеду мы з брацікамі доўга плакалі, але тата толькі плячыма паціскаў: самі, маўляў, напрасіліся. А зараз ідзіце, ідзіце, гуляйце.

25. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вандраваньні на кухню

Калі мы былі маленькія, выпадалі дні, калі хацелася далёкіх падарожжаў і рызыкоўных прыгод, але ішоў дождж. Многія б здаліся і да вячэры нудзіліся б і пакутавалі, але толькі ня мы! У такія дні мы з брацікамі рабілі зэдлікавую вылазку на кухню. Мы запасіліся правіянтам, прэснай вадой, порахам і крэпкімі вяроўкамі, садзіліся на зэдлікі і шырокімі дзягамі прыточвалі лыткі да ножак, каб ступакі не краналіся падлогі. Трэба было, ірвануўшыся ўсім целам дагары, зрушыць цэнтар цяжару і скокнуць на сантымэтар-другі наперад, ці хаця б пасунуцца наўскасяк на трох ножках. На чале ішоў адважны Колік, утропы сьмелы я, за мной хвацкі Хуліё, за ім відалы Валік, а замыкаў экспэдыцыю нястомны Толік. На шлях па пакоі да парога патрабавалася паўгадзіны. Гордая цьвярдыня парога была першым сур'ёзным выпрабаваньнем – пераадолець яго былі здольныя толькі дужыя ваяры, дый то пасьля даўгіх зьнясільваючых спробаў. За парогам цягнуўся да гарызонту змрочны нязьведаны калідор, прамы, але поўны небясьпекаў – канапаў, скрыняў, куфраў, выбаяў у паркеце і стыкаў лінолеума. Мы рухаліся гужам, запаліўшы ліхтарыкі і падбадзёрваючы адзін аднаго акрутнымі воклічамі. Шлях быў няхуткі і няпросты, але нам надавала сілаў думка пра татаў пакой у канцы калідора. Пачуўшы нас, ён выходзіў і махаў здалёку рукой, а калі мы набліжаліся, сардэчна прывітаў і частаваў вяленым авечым сырам. Ён чытаў нам прасторнае пажаданьне, гладзіў па галовах і замілавана бласлаўляў. Умацаваўшы дух, мы пакідалі ягоны гасьцінны прыстанак, самотны фарпост перад дзікай цясьнінай лесьвіцы. Ці спалохае нас стромкі спуск, ці захаладзіць кроў? – пыталіся мы сябе, і цьвёрда адказвалі: не! Колік ужо стаяў ля зрыва і, кінуўшы нам мужны погляд, хапаўся за парэнчы і скакаў насустрач скалістым расколінам. Зь неверагоднымі намаганьнямі спусьціўшыся на адну прыступку, ён працягваў мне здолу крэпкую руку, і я рушыў усьлед за ім. Ці ёсьць што крапчэйшае за руку брата? Мы пачыналі сыходжаньне. Ножкі зэдлікаў рыпелі, трэскалі, прорва зяўрала, тэктанічныя разломы размыкаліся, і ўсе надзеі мы ўскладалі на дзьвюх багіняў: долю і фартуну. Амаль кожную хвілю мы былі за паўподыху ад падзеньня! Але бязбоязнасьць, сталёвая вытрымка і непахісная воля вялі нас з прыступкі на прыступку, усё ніжэй і ніжэй. І вось мы ўжо ўнізе, на бязьмежнай, засушлівай аблоне вітальні. Абцёршы пот і дапіўшы рэшткі вады, мы кідаліся ў апошні рывок, роўны, але сама цяжкі. Стомленасьць і голад ціснулі нас да падлогі, але трэ было даскакаць, даскакаць любою цаной. Хуліё, дрыжучы, абапіраўся на маё плячо, Толік цягнуў за сабой Валіка, а Колік, ссунуўшы бровы, шалёна гайсаў наперадзе. Але нашай дакладнай узнагародай была кухня – абрыс ейных высокіх дзьвярэй ужо дрыжаў удалечыні і надаваў нам сілаў. Ужо бачылася ля вушака матчына постаць, яна трымала брылём руку над вачыма, узіраючыся ў пыл і марыва пустыні. Угледзеўшы нас, яна зрывала з галавы хустку і шчасьліва махала, а потым зьнікала ў кухні. І тут наша моц цудоўна аднаўлялася – Хуліё хроп і вырываўся наперад, яго выпярэджваў Валік з полымем ў вачох, Толік наганяў, і ўсе мы адначасова увальваліся ў кухню. Стол быў ужо накрыты: пірагі і піражкі, бліны і булкі, кексы і завітушкі, пірожныя і пернікі, печыва і – вялізарны торт, пад белым крэмам, пад чорным шакалядам, упрыгожаны сьвечкамі, папяровымі кветкамі і буйнымі трускаўкамі. Смак перамогі!

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)