Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 264
Перейти на страницу:

Калі б хлопцы, якія чакалі наверсе, цяпер убачылі твар свайго князя, яны б зразумелі, што ў іх сапраўды ёсць усе падставы дрыжаць. Багуслаў збялеў як крэйда, толькі вочы страшна блішчалі. Хогендэйк задаволена выпрастаўся.

— Паноў Саковіча і Кажэўскага мы арыштавалі, — паведаміў ён, зухавата расправіўшы плечы. — Астатнім удалося ўцячы… Пан Кажэўскі паранены, але лекар, які яго аглядаў, запэўніў, што жыць будзе… Калі б мая воля, я б яму не такога лекара даслаў!

— Я зразумеў вас, шаноўны Хогендэйк, — адгукнуўся князь, у думках паспешліва разважаючы, як уладзіць гэтую непрыемнасць.

Але гарадскі галава не збіраўся ісці на саступкі.

— Я пакорліва прашу вашу светласць выдаць мне астатніх злачынцаў. Яны павінны атрымаць заслужанае пакаранне, — грозна прагуў ён, скрыжаваўшы рукі на грудзях.

— Атрымаюць, не сумняваюся, — холадна адказаў Радзівіл.

— Але…

Князь зрабіў выгляд, што не чуе гэтых пярэчанняў.

— Мэтр, — звярнуўся ён да Гасельбека. — Даю слова, што твае крыўды будуць належным чынам пакрытыя. Пакуль вазьмі гэта…

Устаўшы з ложка, Багуслаў падышоў да вялікай дубовай шафы і, дастаўшы з паліцы мяшок грошай, амаль сілай уклаў яго ў рукі карчмара.

Няшчасны толькі ўсхліпнуў у адказ.

— Прынц, я слуга закона… — пачаў Хогендэйк, але Багуслаў перапыніў яго.

— Я ўжо даў слова, што сам паклапачуся пра закон, бурмістр. Спадзяюся, гэтага дастаткова?

— Мансеньёр, — нахмурыўся той, — са мной тут узброеныя салдаты, таму…

— Што такое? — здзівіўся Радзівіл. — Вы пагражаеце мне, прынцу Свяшчэннай Рымскай імперыі? Я неадкладна паскарджуся на вашы паводзіны прынцу Аранскаму!

Бурмістр быў разумны чалавек, а словы князя гучалі занадта пераканаўча, каб імі можна было грэбаваць. Ён вырашыў адступіцца.

Няпрошаныя госці сышлі, забраўшы з сабой спакой у княжым доме. Багуславу ўжо было не да адпачынку.

— Невяроўскі! Стаброўскі! — крыкнуў ён. — Да мяне!

Маладыя людзі, якія трывожна прыслухоўваліся да галасоў з княжацкай спальні, дружна ўздыхнулі.

— Ну ўсё, — сказаў Стаброўскі. — Пачынаецца…

Ён не дагаварыў, бо на парозе з’явіўся Багуслаў, які не стаў чакаць вінаватых, а сам прыйшоў да іх. Убачыўшы князя, звычайна спакойны твар якога цяпер выпраменьваў ледзяную лютасць, маладыя людзі мімаволі адступілі.

— Што, мярзотнікі? Мірных месцічаў забіваеце, дзевак гвалціце, паўгорада ледзь не спалілі…

— Усё было не так, мансеньёр, — выступіў наперад Стаброўскі і вохнуў, атрымаўшы ад князя адчувальны штурхель пад рабро.

— Казаць будзеш тады, як я загадаю! — закрычаў князь. — Прызнавайцеся, нягоднікі, што ўчора нарабілі! І праўду кажыце, бо языкі паадрываю… Ну? Невяроўскі?

— Твая міласць… — Ян нервова схапіў ротам паветра і, з цяжкасцю вымаўляючы словы, працягнуў. — Што тут скажаш? Саковічу спадабалася дачка карчмара… А ты ведаеш пана Адама… Ды і дзяўчына яму спраўна вачыма страляла… Але як пачалася гэтая справа, я не ведаю, бо дадому пайшоў… На шчасце або на няшчасце.

— Хто там быў? — спытаў Багуслаў, аглядаючы прыціхлае таварыства. — Чаго маўчыце? Усю адвагу ў тым праклятым шынку прапілі?

Стаброўскі, Ферх, Кожкіль і Ховербек, уздыхнуўшы, выступілі наперад. Цадроўскі застаўся на месцы.

— Так… Ян, прэч адсюль, — загадаў яму Багуслаў. — А ты, Стаброўскі, кажы, раз пачаў.

— Няма чаго распавядаць, — буркнуў той. — Выпілі мы добра. Саковіч за дзяўчынай пабег, дачкой карчмара. А я служанку схапіў. І дурная шлёндра падняла такі гвалт, быццам ёй упершыню спадніцу задралі. На яе крык прыбег слуга і шарахнуў мяне доўбняй па галаве. На шляхціца, ірадава душа, руку падняў! Я яго шабляй і прапароў… А потым той стары чорт з’явіўся… Ну і пачалося…

— Шынкар, напэўна, дачку сваю з Саковічам заспеў, бо такія праклёны пасылаў на нашы галовы, вушы вялі! — крыкнуў Кожкіль. — Ну, пан Адам яму і расказаў, што да чаго… На крыкі гэтай галандскай свінні збегліся суседзі, ахова падаспела. Давялося абараняцца…

— Добра ж абараняліся, калі таварышаў апалчэнцам пакінулі, — заўважыў князь.

— Твая міласць… Дык столькі воінаў наскочыла, — апраўдваўся Ферх. — 3 сякерамі і мушкетамі… Кажэўскага адразу ж падстрэлілі і, захапіўшы параненым, кудысьці пацягнулі. Саковіч крыкнуў «Да мяне!» — бо ціснулі яго вельмі, хоць паклаў і ён аднаго ці двух… Ну, я і пабег, але наскочыў на здаравеннага бугая, што размахваў нажом, як ксёндз крапілам. Я яму руку і адрэзаў… Не ўмее зброю трымаць, хай і не бярэцца!

— А як Саковічу шаблю з рук выбілі, ён з паходняй супраць нападнікаў пайшоў. Ад таго, напэўна, шынок і ўспыхнуў, — дадаў Кожкіль.

1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)