Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 199
Перейти на страницу:

Папрасіў слова сам Булак-Балаховіч — і загаварыў пра свае заслугі па адваёве бацькаўшчыны ад бальшавікоў.

— Гэта дае мне права на мандат, — падагульніў Булак-Балаховіч. — А ўсе іншыя вашы дзеячы — камандзіры без салдат. Я ваш бацька, я ваш генерал. Вы мае сынкі… Я вас вызваліў. Я і жыдоў ад пагромаў бараніў. Так што на выбарах ідзіце за мной…

Затым па чарзе прамаўлялі і прадстаўнікі выбарных камітэтаў, і «балахоўцы». Калі «зялёнадубавец» Адамовіч-Дзяргач пачаў пагражаць сваім палітычным праціўнікам «выпусціць мазгі», абвесцілі перапынак і прапанавалі сабрацца ў іншым памяшканні. Не даючы дэлегатам разысціся, супраць блока нацыянальных меншасцяў выступілі Булак-Балаховіч, Паўлюкевіч і Зямкевіч. Ім адказалі Васіль Рагуля, студэнт Амельяновіч і Кахановіч — і зноў прапанавалі прыхільнікам блока пакінуць залу і праводзіць з'езд у іншым месцы. «Безмандатнікам» гэта вельмі не спадабалася. Яны засталіся ў дэпо, распачалі свой сход, але хутка паспрачаліся паміж сабой…

3 кастрычніка сабраўся сход прадстаўнікоў Лідскага выбарнага вокруга. Распачаў яго Антон Луцкевіч, якога абралі старшынёй схода:

— Ворагі аб'яднання нацыянальных меншасцяў Польшчы пусцілі ў ход брахлівую пагалоску, быццам стварэнне выбарнага блоку нацыянальных меншасцяў — гэта выступленне проці польскае дзяржаўнасці. Але ж гэта не так! Да блёку належаць выключна толькі тыя беларусы, украінцы, расейцы, немцы, габрэі, якіх польская ўлада прызнала грамадзянамі і ўпісала ў спісы выбаршчыкаў. Значыць, блок стварыўся на законнай аснове… І яшчэ пра адно хочацца тут распавесці, ― Луцкевіч крыху памаўчаў, уважліва агледзеў залу — і працягваў ужо цішэй: — Вядомы сваёй нядобрай славай «генерал» цяпер ездзіць па Беларусі і пагрозамі стараецца запалохаць народ, каб не выбіраў у Сойм беларусаў, заяўляе аб сваёй любві да бацькаўшчыны ці, правільней, отечества, бо ж гэты панскі найміт не гаворыць інакш, як па-маскоўску ці па-польску! А якая ягоная любоў, сведчаць ягоныя ўчынкі. За верную службу палякам «бацька» дастаў падрад ад ураду на высек дванаццаці дзесяцін лесу ў Белавежскай пушчы. На яго працуюць каля дзвюх тысяч ягоных салдатаў. У яго — сто дваццаць парных падвод, дзесяць грузавых аўтамабіляў, пракладзена дзесяць вёрстаў вузкакалейкі… Гэты пагромшчык габрэяў стаўся і габрэйскім «бацькам» — зрабіў хаўрус з габрэямі-спекулянтамі (з Рэзнікам і іншымі), якія не саромяцца дзеля грошы ціснуць ягоную запэцканую крывёй руку…

А праз тыдзень пасля Баранавічаў Булак-Балаховіч з'явіўся ў Нясвіжы і на гарадскім кірмашы пачаў агітаваць за спіс № 22.

«Я ёсць бацька беларускага сялянства!» — не стамляўся паўтараць.

Выступленне самазванага «бацькі» ўзлюціла ціхіх сялян — не стрываўшы «настаўленняў», яны адчапілі ад вазоў атосы і з аглоблямі кінуліся да аратара. Каб не паліцыя, «бацьку» было б вельмі горача. Але 16 кастрычніка ён спрабаваў выступаць ужо на кірмашы ў Міры — і там не займеў сялянскай падтрымкі…

Чуткі пра перадвыбарную барацьбу ў Польшчы даходзілі і ў Коўна. Ластоўскі аднаго разу быў не стрымаўся — і паслаў Антону Луцкевічу злосны допіс на паштовай картцы:

«Віншую васпана з палітычнымі посьпехамі, са стварэньнем выбарнага Блёку нацыянальных меншасьцяў, а асабліва з прызнаньнем беларусаў Наваградчыны, Лідчыны, Піншчыны нацыянальнай меншасьцю Польшчы. Каб дайсьці да такога трэба мець большасьць нядобрага ў галаве! Чым не пасаваў Васпану прыклад прафесара Варшаўскага політэхнічнага інстытуту Вацлава Іваноўскага — той адзін ня зрокся свайго?»

…Але аціхалі выбарныя бойкі. Дванаццаць беларусаў занялі крэслы ў польскім Сойме (Браніслаў Тарашкевіч, Антон Аўсянік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Адам Станкевіч, Міхал Каханоўскі, Фабіян Ярэміч, Сяргей Баран, Сямён Якавюк, Юры Сабалеўскі і іншыя), тры — у Сенаце (Аляксандр Уласаў, Васіль Рагуля і Вячаслаў Багдановіч) — і адпачывалі.

Цэнтральная беларуская газэта ў Польскім Гаспадарстве «Беларускі Звон» са штотыднёвіка ператварылася ў штомесячнік (№ 33 з'явіўся 25 лістапада, а № 34 — толькі 30 снежня), а з зімы 1923 года і зусім «замарозілася»…

Мухава карова

Аціхлі ў краі і партызанскія выступленні. Перамагчы рэгулярнае войска, вядома ж, не ставала сілаў. Кіраўнікі паўстанняў разумелі гэта. Урэшце, разумелі і тое, што трэба захоўваць жыцці, жыцці лепшых беларусаў. А да ўсяго — у беларускую партызанку з БССР пачала ўглыбляцца бальшавіцкая выведка, і ўзнікала пагроза перарастання нацыянальна-вызвольнага збройнага руху ў бальшавіцка-антыпольскі.

1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)