Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трывожнае шчасце

Электронная книга - «Трывожнае шчасце». Краткое содержание книги:

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 251
Перейти на страницу:

«Няўжо даганяюць дзяцей? — з глыбокай трывогай падумаў стары падпольшчык. — Можа, кінуцца наперарэз ім?» Але пайшлі ў атаку паліцаі: пракляццем i пагрозамі начальнику ўдалося падняць ix.

Аляксей Сафронавіч падпусціў бобікаў як можна бліжэй i біў кароткімі чэргамі. Трэба эканоміць патроны. Ix зусім нямнога — асталося ўсяго два «стручкі».

Два ляглі назаўсёды: адзін ненатуральна тыркнуўся носам, калі пераскакваў плот, другі закрычаў, кінуўся назад i… упаў, шырока размахнуўшы рукамі. Гэта падбадзёрыла каваля. А на паліцаяў нагнала такі страх, што, як ні крычаў, ні пагражаў начальнік, ніхто з ix больш не ўзнімаў галавы. Стралялі з вінтовак, зразалі кулямі кукурузу, трушчылі гарбузы i пляцень.

Аляксей Сафронавіч не адстрэльваўся. Думаў пра Полю i Даніка, пра малую Ленку, пра Лялькевіча i Сашу. Ці ўправяцца папярэдзіць ix? Каб хто з ix не з'явіўся часам сёння! «Як добра было б, каб усіх папярэдзілі! А Коля… Малайчына! Не памыліўся, значыцца, я ў табе, верыў, што не здрадзіш, не прадасі душу за трыццаць сярэбранікаў, як гэтыя вось, бобікі, што пахаваліся ў градах. Баязліўцы! Што вы не вылазіце? Ara, адзін высунуўся. А мы цябе вось так, сукін сын! Кароценькай! Уся веска, відаць, у падвалы пахавалася ад страляніны. Што гэта? Страляюць з лесу? З кустоў? Ура! Значыцца, не кінуліся ў пагоню, не ўбачылі. Добра! Хочаце абкружыць i ўзяць мяне? Бярыце. Бярыце. Але не вельмі вы спажывецеся… Не вялікая карысць вам будзе ад майго грэшнага цела…»

— Ми-ир-ом Го-о-спо-ду-у помо-о-олимся-я! — грымнуў ён дыяканскім басам, апошні раз жартуючы з свайго духоўнага сану. Павярнуўся i пачаў біць па гестапаўцах, якія па адным перабягалі з сасняку ў алешнік. Таксама, здаецца, адзін кульнуўся.

«Значыцца, служаць яшчэ мае вочы».

Але гэтыя чорныя, як сама смерць, не спыняюцца. Гэта не бобікі. Гестапаўцы стралялі ўжо з алешніку, за нейкія трыццаць крокаў. Кулі ціўкалі каля самай галавы. Адна, дурніца, джыгнула ў руку. Аляксей Сафронавіч адчуў, як набрыняе гарачым рукаў сарочкі. Але страляць яшчэ можна. Ды па кім страляць? Усе пахаваліся. I патроны апошнія.

Ён дастаў з кішэні штаноў гранату i паклаў на замшэлы насып старой канавы. Потым выцягнуў белую хусцінку i памахаў ёю над галавой.

— Штаць! — пачуўся з алешніку рэзкі гол ас.

Аляксей Сафронавіч зразумеў, што загадваюць падняцца. Ён стаў на поўны рост.

— Хэндэ хох! Рукі!

Ён крыху прыўзняў рукі. Гарачае i ліпучае пацякло па баку.

— Поп! Хлопцы! — у вялікім здзіўленні крыкнуў адзін з паліцаяў i вылаяўся: — Наш поп! А туды яго…

Паліцаі падхапіліся ўсе адразу, з галёканнем i свістам кінуліся на «папа».

— Я яму, чорту кудлатаму!..

— Не рабіць самасуду! — закрычаў начальнік паліцыі.

Гестапаўцы был i бліжэй, але гэтак паспешліва не кінуліся. Яны добра ведалі, што проста так партызаны не здаюцца.

«Бач, начальства не спяшаецца вязаць мяне, — падумаў Аляксей Сафронавіч. — Шкада. Ну што ж, няхай лягуць гэтыя сыны юды. Заслужылі».

Калі паліцаі наблізіліся, ён хутка нахіліўся, схапіў гранату i шыбануў у ix. I зноў нахіліўся — за аўтаматам, у якім заставалася яшчэ колькі патронаў. Але ўзяць яго не змог: адразу некалькі куль прабілі галаву. Ён упаў тварам ніц, шырока расставіўшы рукі, быццам хацеў абняць родную зямлю.

Штурмбанфюрэр загадаў забраць цела каваля. На забітых i раненых паліцаяў ён нават не глянуў. Знайшоўшы ў хляве Гусева, злосна піхнуў яго нагой, a калі ўбачыў, што той яшчэ жывы (дрогнула, відаць, рука ў Аляксея Сафронавіча), дастаў з кабуры пісталет i выпусціў у непрытомнага «начальніка гарнізона» ўсю абойму.

Інтуіцыяй старога спрактыкаванага драпежніка Цынздорф адчуў, што з яго рук выслізнула вартая здабыча, значна больш сур'ёзная, чым ён думаў, калі ехаў сюды. Безумоўна, усе яны пайшлі ў лес, да партызан. Няма чаго траціць час на тое, каб шукаць ix у вёсцы. Машыну, якая даганяла матацыкл, у лесе абстралялі, забілі шафера… Салдаты ледзь уцяклі. Не з яго сіламі сунуцца ў лес. У яго даволі спраў у горадзе.

Цяпер ён шкадаваў, што наогул паехаў сюды. Але нічога. Адна ахвяра ў яго ёсць — начальнік паліцыі. Ен навучыць гэтую тоўстую свінню, як трэба служыць фюрэру. Можна, напрыклад, запытаць, чаму ён даў Гусеву свой матацыкл i паслаў яго наперад. Куды дзеўся гэты матацыкл i паліцэйскі, які кіраваў ім?

Ад'язджаючы, Цынздорф уласнай рукой падпаліў хату Траянавых. Згарэла паўвуліцы. У тым ліку i школа.

VI

Саша на момант замерла на парозе маленькага пакойчыка, скаваная страхам, — ці жывы? Пасля кінулася да ложка, упала на калені.

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 251
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)